[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]

/b/ - Трызненне

Імя
Электронная пошта
Тэма
Допіс
Файл
Убудаваць
Пароль (Для выдалення файлаў)

File: 1635761900399.jpg (39,77 KB, 640x537, 148c814cc8e23623e7d258bc57….jpg)

 No.3189[Апошнія 50 допісаў]

Правілы:
- калі ты даводзіш сябе да аргазму без удзелу ў гэтым іншага жывога сапраўднага чалавека — ты прайграеш.
- геніталіі можна чапаць толькі падчас мыцця, сцання і сэксу.
- парнуху і эротыку глядзець нельга.
- садзіцца і працягла ўяўляць сабе эратычныя/парнаграфічныя сцэнары ў галаве таксама нельга.

Навошта?
- чыстая бялізна
- чыстыя думкі
- чыстае сумленне

https://fightthenewdrug.org/
https://www.yourbrainonporn.com/be/
https://nofap.com/

Да ОП-піку: https://www.webmd.com/prostate-cancer/news/20090127/masturbation-and-prostate-cancer-risk#1

 No.3191

File: 1635768039155.jpg (148,95 KB, 1080x608, IMG_20211101_145136.jpg)

>>3189
>без удзелу ў гэтым іншага жывога сапраўднага чалавека

Што за зумерскія спрошчванні? Ніякіх жывых чалавекаў таксама нельга.

 No.3192

>>3189
>https://www.webmd.com/prostate-cancer/news/20090127/masturbation-and-prostate-cancer-risk#1

>So it's not masturbation itself that's increasing prostate cancer risk in young men. More masturbation may just mean more sex drive – and more androgens bathing prostate tissues.

> "It is kind of logical that a moderate level of masturbatory activity has to be maintained," she says. "Not too much, and not none at all."
Хв, што ты гэтым сказаць хацеў.

>- чыстая бялізна

Драчы ў душы, ліл.
>- чыстыя думкі
>- чыстае сумленне
Лявон праваслаўны суфій? Можа мне яшчэ адмовіцца ад нехаляльнага/некашэрнага/гавядзіны, каб сумленне чыстае было?

Чакаем чарговы мегасрач?

 No.3193

>>3191
>BELCHAN EDITION
Яшчэ пытанні?
>>3192
> >So it's not masturbation itself that's increasing prostate cancer risk in young men. More masturbation may just mean more sex drive – and more androgens bathing prostate tissues.
>may just mean
Or may not:
>Sexual intercourse did not affect prostate cancer risk.

> Можа мне яшчэ адмовіцца ад нехаляльнага/некашэрнага/гавядзіны, каб сумленне чыстае было?

Паспрабуй.

> Чакаем чарговы мегасрач?
На тое і разлік.

 No.3194

>>3193
>Or may not:
Ну вось бачыш. Лагічнай сувязі паміж оп-пікам і спасылкай няма. Гэта трэба вышукваць даследаванні ўплыву ўстрымання на рызыку развіцця раку.

>Паспрабуй.

А ў мяне і так чыстае сумленне, нават пасля гамбургера ці піцы. І бялізна таксама чыстая.

 No.3195

>>3194
> Лагічнай сувязі паміж оп-пікам і спасылкай няма
Яна ёсць: рак прастаты карэлюе з часцейшай мастурбацыяй, згодна са спасылкай.
> А ў мяне і так чыстае сумленне, нават пасля гамбургера ці піцы. І бялізна таксама чыстая.
Добра.

 No.3196

>>3193
>Яшчэ пытанні?
Так, Лявоне, вось спіс:
Бочку смокчаш?
Струкі робіш?

 No.3197

>>3195
>рак прастаты карэлюе з часцейшай мастурбацыяй
Толькі ў маладзёнаў, і толькі карэлюе, а не з'яўляецца ў выніку мастурбацыі (пакуль не даказанае адваротнае).
На оп-піку гаворка пра іншае, не?

https://www.webmd.com/prostate-cancer/ejaculation-prostate-cancer-risk
>Basically, the more men ejaculated in a month, the less likely they were to get prostate cancer.
>Scientists don’t know if ejaculation during sex vs. masturbation has the same benefits.
>But since masturbation and safe sex probably won’t cause you any health problems, there’s likely no harm in doing them more often.

 No.3198

File: 1635771231685.png (645,02 KB, 900x900, ClipboardImage.png)

>>3189
Заўсёды пад сябе правілы мяняеш? Каб удзельнічаць у No nut november, табе трэба нешта змяніць, ці ты проста павыёбвацца прыйшоў?

 No.3199

File: 1635776156011-0.png (1,22 MB, 1558x1131, ClipboardImage.png)

File: 1635776156011-1.png (172,82 KB, 640x428, ClipboardImage.png)

File: 1635776156011-2.png (344,42 KB, 750x597, ClipboardImage.png)

>>3196
Аўтсоршу.
>>3197
>На оп-піку гаворка пра іншае, не?
Так, на ім папулярны міф, а па спасылцы расказваецца, што на самой справе карэляцыя дыяметральна адваротная.
>толькі карэлюе, а не з'яўляецца ў выніку мастурбацыі (пакуль не даказанае адваротнае)
Усё правільна.
>>3198
>Заўсёды пад сябе правілы мяняеш?
Выбірай, якія табе больш падабаюцца. Асабіста для мяне 2-3 — крынж.

 No.3200

>ці ты проста павыёбвацца прыйшоў?
Прыйшоў падняць посцінг.

 No.3201

File: 1635777255521.jpg (330,85 KB, 1200x1200, EpYFjKZW8AMUvW3.jpg)


 No.3202

>>3199
>Так, на ім папулярны міф, а па спасылцы расказваецца, што на самой справе карэляцыя дыяметральна адваротная.
Па спасылцы не разглядаецца карэляцыя паміж устрыманнем і рызыкай развіцця раку, там пра
>Frequent masturbation in young men is linked to higher risk of early prostate cancer
А па іншай спасылцы на той жа самы сайт акурат сказана, што рак карэлюе з устрыманнем.

А ўвогуле, даследаванні па апытанках, ды яшчэ і па пошце мне здаюцца непераканаўчымі.
>Participants were sent a postal questionnaire, with questions about their lifestyle and their sexual habits.
http://libgen.li/edition.php?id=15818500

 No.3203

>>3202
>Па спасылцы не разглядаецца карэляцыя паміж устрыманнем і рызыкай развіцця раку
Так, не разглядаецца. Але зрабіць просты і лагічны крок «ад адваротнага» можна.
>Frequent masturbation in young men is linked to higher risk of early prostate cancer
>Non-frequent masturbation in young men is linked to lower risk of early prostate cancer
Што яшчэ важна, у тваёй спасылцы ёсць
>There was no significant association for
frequency of intercourse in any age band
То бок карэляцыі раку прастаты з сэксуальнымі стасункамі ў рамках гэтага даследавання не назіраецца, насуперак мастурбацыі. Я раблю вынікі.

>рак карэлюе з устрыманнем.

Ад мастурбацыі?
>А ўвогуле, даследаванні па апытанках, ды яшчэ і па пошце мне здаюцца непераканаўчымі.
Будзем чакаць лепшых даследаванняў. Пакуль, аднак, давядзецца рабіць вынікі на падставе гэтых.

 No.3204

>>3203
>Але зрабіць просты і лагічны крок «ад адваротнага» можна.
Нельга, гэта табе не матэматыка для пачатковай школы. Так «ад адваротнага» можна дайсці, што поўная адмова ад вітаміну С ці звычайнай солі — карысная, бо перадазіроўка таго і другога прыводзіць да дрэнных наступстваў.
>Non-frequent masturbation
Менавіта. Не адмова ўвогуле, а Non-frequent. І толькі linked. Г.зн., тыя, хто менш мастурбіраваў 40 гадоў таму, менш хварэюць, але гэта не значыць, што калі б тыя, хто мастурбіраваў часта, гэтага не рабілі — не захварэлі ці захварэлі менш. Можа нават і больш бы захварэлі. У памкнення да частай мастурбацыі і схільнасці да раку прастаты можа быць агульная прычына. Пра што і напісалі англійскай па белым:
>So it's not masturbation itself that's increasing prostate cancer risk in young men.

>у тваёй спасылцы ёсць

Гэта сурс спасылкі з оп-паста. Адчуваеш розніцу паміж публікацыяй у навуковым часопісе і папулярным артыкуле на webmd, які спасылаецца на гэтую публікацыю?

>Ад мастурбацыі?

Увогуле.

>Будзем чакаць лепшых даследаванняў. Пакуль, аднак, давядзецца рабіць вынікі на падставе гэтых

Гуглі «cherry picking» і «confirmation bias». Ёсць даследаванні навейшыя і з большым ахопам, але ты з усіх выбраў толькі тыя, што табе падабаюцца.
Напрыклад:
http://libgen.li/edition.php?id=57963477
Ці банальнейшая Вікіпедыя:
>Even though many medical professionals and scientists have found large amounts of evidence that masturbating is healthy[44][63][66][67][68][69][70][62][125] and commonly practiced by males and females, stigma on the topic still persists today.

 No.3205

>>3204
>матэматыка для пачатковай школы
Калі гэта верхняя мяжа тваіх ведаў логікі, варта яе пашырыць.
>«ад адваротнага» можна дайсці, што поўная адмова ад вітаміну С ці звычайнай солі — карысная, бо перадазіроўка таго і другога прыводзіць да дрэнных наступстваў.
«Ад адваротнага» можна дайсці, што адсутнасць перадазіроўкі не вядзе да дрэнных наступстваў. Шкада, што ты, відаць, не да канца гэта разумееш.

>гэта не значыць, што калі б тыя, хто мастурбіраваў часта, гэтага не рабілі — не захварэлі ці захварэлі менш.

Іншага не сцвярджаецца.
>тыя, хто менш мастурбіраваў 40 гадоў таму, менш хварэюць
Рады, што ты згадзіўся.

>Адчуваеш розніцу паміж публікацыяй у навуковым часопісе і папулярным артыкуле на webmd, які спасылаецца на гэтую публікацыю?

Публікацыя крыху больш падрабязная. Крытычнай розніцы не адчуваю.
Таксама запрашаю цябе яшчэ раз звярнуць увагу на праігнараванае
>There was no significant association for frequency of intercourse in any age band
што, на мой погляд, дае больш падстаў сумнявацца ў
>У памкнення да частай мастурбацыі і схільнасці да раку прастаты можа быць агульная прычына.
і
>So it's not masturbation itself that's increasing prostate cancer risk in young men.

 No.3206

>>3204
>ты з усіх выбраў толькі тыя, што табе падабаюцца.
Пакуль выглядае, што хутчэй гэтае даследаванне проста не падабаецца табе.
>http://libgen.li/edition.php?id=57963477
>No universally accepted themes were identified across the study sample. Throughout the
sample, there was insufficient agreement in survey design and data reporting. Potential avenues for new research
include frequency of ejaculation and age range as covarying factors that could lead to more definitive statements
about masturbation practice and PCa risk.
Добра.

 No.3207

>>3204
>банальнейшая Вікіпедыя
https://en.wikipedia.org/wiki/Health_effects_of_tobacco
>The case-control studies clearly showed a close link between smoking and lung cancer, but were criticized for not showing causality.
«Толькі карэляцыя».
Але ладна, гэта занадта проста.
>44
https://www.merckmanuals.com/professional/special-subjects/sexuality/overview-of-sexuality
>Societal attitudes about sexuality and gender
>Once widely regarded as a perversion and a cause of mental disorders, clinicians have long recognized masturbation as a normal sexual activity throughout life. It is considered abnormal only when it inhibits partner-oriented behavior, is done in public, or is sufficiently compulsive to cause distress. About 97% of males and 80% of females masturbate. Although masturbation is harmless, guilt created by the disapproval and punitive attitudes still held by some people may cause considerable distress and impair sexual performance. Masturbation often continues at some level even in a sexually healthy relationship.
>Societal attitudes
Гэта добра, але не з'яўляецца
>evidence that masturbating is healthy

>63

>https://web.archive.org/web/20150220055106/http://www.merckmanuals.com/home/mental_health_disorders/sexuality/overview_of_sexuality.html
Старэйшая копія 44.

>66

>https://books.google.by/books?id=1us9AAAAIAAJ&redir_esc=y
Спасылка на гуглакнігу 1974 года, інфармацыя недасяжная.

 No.3208

>67
>https://www.psychologytoday.com/intl/blog/insight-therapy/201009/the-masturbation-gap
Артыкул пра тое, што мужчыны дрочаць часцей за жанчын, і нядрэнна было б і сюды прывесці святое фіфці-фіфці.
Фраза masturbation was both common and harmless cпасылаецца на Kinsey's and Masters and Johnson's research by the '60s and '70s.
Гэта добра, але не з'яўляецца
>evidence that masturbating is healthy
[2]

>68

>https://books.google.by/books?id=-4jCBAAAQBAJ&pg=PA363&redir_esc=y#v=onepage&q&f=false
>masturbation would cause insanity, blindness, acne, sterility or other such nonsense
Наконт insanity і blindness ёсць сумневы)), але гэта праўда і ніхто з ёй не спрачаецца.
>The modern view is that masturbation is a normal sexual behavior (Hogarth & Ingham, 2009)
Дадамо ў спіс чытання бы Kinsey's and Masters and Johnson's.
Гэта добра, але не з'яўляецца
>evidence that masturbating is healthy
[3]

>69

>https://academic.oup.com/jsh/article-abstract/37/4/1065/945972?redirectedFrom=fulltext
>The implications were clear: if most people masturbated and did not experience insanity, debility, and early death, then masturbation could not be held accountable to the etiology that had been assigned it
Поўнасцю згодны. Але не з'яўляецца
>evidence that masturbating is healthy
[4], хаця і з'яўляецца
>evidence that masturbating does not produce insanity, debility, and early death, as it was believed in the nineteenth century

 No.3209

>62
https://books.google.by/books?id=VoEZBAAAQBAJ&q=editions:n7U-Dq0ClTsC&pg=PA442&redir_esc=y#v=onepage&q=editions%3An7U-Dq0ClTsC&f=false
Па спасылцы ідзе размова аб заўчаснай эякуляцыі і аб тым, што мужчыны, якія на яе пакутуюць, эякулююць хутчэй нават падчас мастурбацыі.
Гэта добра, але не з'яўляецца
>evidence that masturbating is healthy
[5]

>125

https://books.google.by/books?id=YlBQ8G56X7YC&pg=PA12&redir_esc=y#v=onepage&q&f=false
>It is a fascinating contradiction that during this same historical period American physicians engaged in manual stimulation of females' genitalia in order to produce "hysterical paroxysms" in their patients as a treatment for hysteria[15]. This treatment actually prompted the development and invention of the first vibrators, which were originally steam powered, and whose use, first by doctors, and then alone at home, promised to bring vibrancy and health back to women. While sexuality (and the use of vibrators) has become far more accepted in our society, the beliefs of the antisex crusaders ultimately had a longer-lasting and more overt influence on the proponents of sexual addiction
>While sexuality (and the use of vibrators) has become far more accepted in our society
>has become far more accepted in our society
[6]

 No.3210

>>3205
>Калі гэта верхняя мяжа тваіх ведаў логікі, варта яе пашырыць.
Менавіта. Пашырай.
>«Ад адваротнага» можна дайсці, што адсутнасць перадазіроўкі не вядзе да дрэнных наступстваў. Шкада, што ты, відаць, не да канца гэта разумееш.
Шкада, што ты не зразумеў нават такі просты прыклад. Таму пераспытаю, можаш проста кораценька па пунктах адказаць так/не:
1. Калі ты будзеш жэрці вітамін С пачкамі штодня, гэта прывядзе да дрэнных наступстваў?
2. Калі ты будзеш атрымліваць вітамін С у нармальнай колькасці, гэта карысна?
3. Калі ты зусім адмовішся ад вітаміну С на месяц ці больш, ці можа гэта прывесці да негатыўных наступстваў?
4. Ці падыходзяць АБОДВА пункты 2 і 3 у «ад адваротнага» ад пункту 1?
5. Ці на оп-піку размова ідзе пра «ў нармальнай колькасці» (п.2), а не пра адмову ўвогуле?
6. Ці адмова ўвогуле і less frequent — розныя рэчы?

>Рады, што ты згадзіўся.

Шкада, але прыйдзецца ізноў патлумачыць: я не спрачаўся, што ў даследаванні Дзімітропулу гэта сцвярджаецца. Але гэта не значыць, што я лічу, што гэта насамрэч так.

>што, на мой погляд, дае больш падстаў сумнявацца

Правільна, малайчына. Ты прааналізаваў маю спасылку, і пачаў сумнявацца ў тым, што напісана па спасылцы ў оп-пасце. Працягвай.

 No.3211

>>3206
У Дзімітропулу (et al.) 431 чалавек з ракам і 409 у кантрольнай групе.
У Абуль-Энэйна (et al.) увогуле метаагляд, то-бок аналіз многіх даследаванняў, у тым ліку і працы Дзімітропулу. У суме, здаецца, 31 тысяча чалавек.
Дзімітропулу сцвярджае, што частая мастурбацыя ў маладзёнаў карэлюе з павышанай рызыкай развіцця раку, а Абуль-Энэйн — не, наадварот, па метааглядзе бачна, што большасць даследаванняў не паўтараюць вынікі Дзімітропулу.
>Seven articles reported a protective effect linked to masturbation or higher incidence of ejaculation per
month and PCa risk. Three articles suggested a causal effect by reporting a moderate or higher correlation between masturbation and PCa risk. Six articles reported no significant relations (protective or causal) between masturbation and PCa risk.
Па Дзімітропулу, і звычайны сэкс больш за 1 раз на тыдзень звязаны з крыху большай рызыкай развіцця раку. (Нахуй хай ідзе з такімі вынікамі).
А вось агромністае даследаванне 2016 года (Rider et al.) на 31 925 чалавек, якіх апытвалі двойчы (у 1992 і 2010) паказвае адваротнае: 21 і больш эякуляцый у месяц звязаныя акурат з меншай рызыкай захворвання ва ўсіх узроставых групах.
http://libgen.li/edition.php?id=58056199

 No.3212

>>3207
>«Толькі карэляцыя».
А далей пачытаць? Так, у 1950 каўзальны эфект быў пад пытаннем. Пасля вялікіх кагортных даследаванняў пытанне знялася:
>Follow-up large prospective cohort studies in the early 1950s showed clearly that smokers died faster, and were more likely to die of lung cancer, cardiovascular disease, and a list of other diseases which lengthened as the studies continued[14]
Таму напачатку артыкула чорным па белым напісана:
>Tobacco use is the single greatest cause of preventable death globally.[5]
Гэтак жа:
>No causal relationship is known between masturbation and any form of mental or physical disorder.[7][8]

>>3207
>Старэйшая копія 44.
Не ведаю, што яны там намуцілі са спасылкамі, але 44 — гэта Porter, Robert S.; Kaplan, Justin L., eds. (2011)., а не Brown, George R. (April 2021).
І, заўважу, ні па адной з гэтых спасылак ніводны даследчык не ставіць пад сумнеў бясшкоднасць мастурбацыі, пакуль не даказана адваротнае. А адваротнае пакуль не даказана.

 No.3213

>>3210
>Пашырай.
Добра. Як я магу табе дапамагчы пашырыць твае межы?

>Шкада, што ты не зразумеў…

Шкада, што табе сорамна прызнацца, што ты ў срачным экстазе ізноў зажангліраваўся словамі і сам заблытаўся. Твае пытанні я праігнарую, бо яны не тычацца нашай размовы.

>я не спрачаўся, што ў даследаванні Дзімітропулу гэта сцвярджаецца

Зноў жа, рады, што ты згадзіўся.

>Ты прааналізаваў маю спасылку, і пачаў сумнявацца ў тым, што напісана па спасылцы ў оп-пасце

Ты прыкідаешся дурным, бо гэта не кладзецца ў твой светапогляд, ці сапраўды зразумеў гэты просты сказ роўна наадварот? Шчырае пытанне.

>>3211
>21 і больш эякуляцый у месяц звязаныя акурат з меншай рызыкай захворвання ва ўсіх узроставых групах.
Усё так. Я нагадваю, што мастурбацыя – не адзіны і, на мой погляд, не самы лепшы спосаб дасягнуць эякуляцыі.

>>3212
>>No causal relationship is known between masturbation and any form of mental or physical disorder.[7][8]
Цытуй, дзе ў межах гэтага трэду я сцвярджаю адваротнае.
>ні па адной з гэтых спасылак ніводны даследчык не ставіць пад сумнеў бясшкоднасць мастурбацыі, пакуль не даказана адваротнае
Як і ніводная з гэтых спасылак не з'яўляецца
>evidence that masturbating is healthy

>адваротнае пакуль не даказана.

Пераначуем, дык болей пачуем.

 No.3214

>>3210
Хаця ладна, прабач, я акінуў вокам толькі першыя тры. На 4-6 магу адказаць:
4) Так, падыходзяць, бо поўная адмова - асобны выпадак меншай частаты.
5) На оп-піку не ідзе размова пра вітамін C.
6) Так, розныя.
Спадзяюся, ты задаволены адказамі.

 No.3215

>Kinsey's Masters and Johnson's research
https://en.wikipedia.org/wiki/Masters_and_Johnson
>Hite has criticized Masters and Johnson's work for uncritically incorporating cultural attitudes on sexual behavior into their research; for example, her work concluded that the 70% of women who do not have orgasms through intercourse are able to achieve orgasm easily by masturbation.
>Moreover, Masters and Johnson's research methodology has been criticized. First, Paul Robinson argues that because many of their participants were sex workers, it is highly likely that these individuals have had more sexual experience and are more comfortable with sex and sexuality in general.[18] He says that one must approach these results with caution, because the participants do not represent the general population.
Ой-вэй.

>Hogarth & Ingham, 2009

https://www.researchgate.net/publication/24261412_Masturbation_Among_Young_Women_and_Associations_with_Sexual_Health_An_Exploratory_Study
На жаль, з назвы ясна, што даследаванне не бярэ ва ўвагу, ці (бяс)шкодная мастурбацыя для чалавекаў з прастатамі.

 No.3216

File: 1635843503994.jpg (70,82 KB, 1025x1280, meme.jpg)


 No.3217

File: 1635844003422.jpg (8,08 KB, 170x166, 16358426005920.jpg)


 No.3218

>>3217
гы

 No.3219

File: 1635844601746.png (136,01 KB, 460x203, ClipboardImage.png)


 No.3220

File: 1635844825056.jpg (9,34 KB, 278x181, nutpolice.jpg)


 No.3221

>>3220
Хутка працуеце

 No.3222

>>3213
>Як я магу табе дапамагчы пашырыць твае межы?
Свае пашырай.

>Твае пытанні я праігнарую, бо яны не тычацца нашай размовы.

Яны тычацца нашай размовы больш, чым спасылка ў оп-пасце да оп-піка.

>Зноў жа, рады, што ты згадзіўся.

Засталося, каб ты згадзіўся, што іншыя даследаванні, у тым ліку навейшыя і з большым ахопам вынікі Дзімітропулу не пацвярджаюць.

>нагадваю, што мастурбацыя – не адзіны і, на мой погляд, не самы лепшы спосаб дасягнуць эякуляцыі.

Нідзе з гэтым не спрачаўся, ОК?

>>3214
Ну вось. Значыць, пачатковая логіка «ад адваротнага» ў выпадку з медыцынай не працуе. Поўная адмова ад вітаміна С
>4) Так, падыходзяць
, але гэта не значыць, што з-за таго, што перадазіроўка вядзе да негатыўных наступстваў, поўная адмова будзе здаровай.
Адпаведна, трэба як мінімум 3 розныя выпадкі аналізаваць, згодны?

>>3215
Гэта што і да чаго?

 No.3223

>>3222
>Свае пашырай.
Добра.

>Яны тычацца нашай размовы больш, чым спасылка ў оп-пасце да оп-піка.

Я так не лічу. Вітамін C — дрэнная аналогія для мастурбацыі.

>каб ты згадзіўся, што іншыя даследаванні, у тым ліку навейшыя і з большым ахопам вынікі Дзімітропулу не пацвярджаюць.

Адсутнасць пацверджанняў не з’яўляецца пацверджаннем адсутнасці. Калі прынясеш даследаванне, якое напрамую аправяргае вынікі, зробленыя Дзімітропулу — тады разгледзім яго і зробім новыя вынікі.

>Нідзе з гэтым не спрачаўся, ОК?

Добра, што тут мы згодныя.

>з-за таго, што перадазіроўка вядзе да негатыўных наступстваў, поўная адмова будзе здаровай.

У выпадку вітаміну C — згодны цалкам.

>поўная адмова

Калі цябе датычна тэмы трэда турбуе менавіта гэта — яна прапануецца ў рамках выпрабавання на працягу месяца. У снежні рабі што хочаш.

>Гэта што і да чаго?

Гэтыя два даследаванні — адзіныя навуковыя крыніцы, якія былі непасрэдна ў тэкстах з шэрагу вышэй разгледжаных вікіпедычных доказаў тэзісу «[there is] evidence that masturbation is healthy». Цытатамі я акцэнтую ўвагу на тым, што ў іх абодвух ёсць некаторыя заганы датычна нашай тэмы абмеркавання.

 No.3224

>>3223
>Вітамін C — дрэнная аналогія для мастурбацыі.
Гэта не аналогія. Гэта спроба патлумачыць, што дуальная логіка «ад адваротнага» не працуе ў гэтым выпадку. Трэба аналізаваць як мінімум 3 выпадкі па частаце: поўная/доўгатэрміновая адмова, нячастая эякуляцыя, частая.
Rider et al. 5 сітуацый аналізуюць: 0–3 EPM 4–7 EPM 8–12 EPM 13–20 EPM 21 EPM
А ў ідэале трэба:
+ па ўзроставых групах
+ па наяўнасці іншых захворванняў
+ па ладу жыцця. Можа тыя, хто менш мастурбіраваў, больш рухаліся (добра набегаўшыся сапраўды не заўжды да сэксу)? Ці тыя, хто больш мастурбіруе, больш схільныя да неабароненых кантактаў невядома з кім?
+ яшчэ дахалеры нюансаў
Таму ва ўсіх гэтых даследаваннях і пішуць, што патрэбныя дадатковыя даследаванні.

>Калі прынясеш даследаванне, якое напрамую аправяргае вынікі, зробленыя Дзімітропулу — тады разгледзім яго і зробім новыя вынікі.

Прынёс ужо некалькі. Проста яны табе не падабаюцца.
>Two studies in the research sample found potential causal relations between ejaculations at younger age ranges and PCa.44,45 Although these findings appear contradictory to other sample findings, there is potential for a confounding relation between type of early ejaculation and PCa risk.
У медыцыне тут і там адныя даследаванні супярэчаць іншым. Для гэтага і прыдумалі метааналізы. І прыпіску «патрэбныя дадатковыя даследаванні».

>Добра, што тут мы згодныя.

Не спрачаўся ≠ згодны.
Ты ізноў усё зводзіш да 2 сітуацый, да чорнага і белага.

>У снежні рабі што хочаш.

Я і ў лістападзе як-небудзь сам вырашу, што рабіць, а што не рабіць.

 No.3225

>>3224
>Гэта спроба патлумачыць, што дуальная логіка «ад адваротнага» не працуе ў гэтым выпадку.
Прызнаюся, спроба правальная.
>Трэба аналізаваць як мінімум 3 выпадкі па частаце: поўная/доўгатэрміновая адмова, нячастая эякуляцыя, частая.
У рамках выпрабавання прапануецца самаўласна прааналізаваць першы выпадак.
>Таму ва ўсіх гэтых даследаваннях і пішуць, што патрэбныя дадатковыя даследаванні.
Так.
>Two studies in the research sample found potential causal relations between ejaculations at younger age ranges and PCa.44,45 Although these findings appear contradictory to other sample findings, there is potential for a confounding relation between type of early ejaculation and PCa risk.
Дзімітропулу пад нумарам 36 там, як раптам што. Сорак пятае, дарэчы, табе спадабаецца.

 No.3226

https://sci-hub.ru/10.1016/j.sxmr.2016.02.006
>It is difficult to reconcile the view that masturbation improves mood with the findings in both sexes that greater masturbation frequency is associated with more depressive symptoms (Cyranowski et al., 2004; Frohlich & Meston, 2002; Husted & Edwards, 1976), less happiness (Das, 2007), and several other indicators of poorer physical and mental health, which include anxious attachment (Costa & Brody, 2011), immature psychological defense mechanisms, greater blood pressure reactivity to stress, and dissatisfaction with one's mental health and life in general (for a review, see Brody, 2010). It is equally difficult to see how masturbation develops sexual interests, when greater masturbation frequency is so often associated with impaired sexual function in men (Brody & Costa, 2009; Das, Parish, & Laumann, 2009; Gerressu, Mercer, Graham, Wellings, & Johnson, 2008; Lau, Wang, Cheng, & Yang, 2005; Nutter & Condron, 1985) and women (Brody & Costa, 2009; Das et al., 2009; Gerressu et al., 2008; Lau, Cheng,Wang, & Yang, 2006; Shaeer, Shaeer, & Shaeer, 2012; Weiss & Brody, 2009). Greater masturbation frequency is also associated with more dissatisfaction with relationships and less love for partners (Brody, 2010; Brody & Costa, 2009). In contrast, PVI is very consistently related to better health (Brody, 2010; Brody & Costa, 2009; Brody & Weiss, 2011; Costa & Brody, 2011, 2012), better sexual function (Brody & Costa, 2009; Brody & Weiss, 2011; Nutter & Condron, 1983, 1985; Weiss & Brody, 2009), and better intimate relationship quality (Brody, 2010; Brody & Costa, 2009; Brody & Weiss, 2011).

 No.3227

>>3224
>Не спрачаўся ≠ згодны
>Ты ізноў усё зводзіш да 2 сітуацый, да чорнага і белага.
Я даў табе магчымасць выказаць пярэчанні, і ты не стаў іх выказваць. Адсутнасць пярэчанняў — адзін з асобных выпадкаў згоды.
>Я і ў лістападзе як-небудзь сам вырашу, што рабіць, а што не рабіць.
Добра.

 No.3228

>>3225
>Прызнаюся, спроба правальная.
Ну што ж, гэта ўжо не мае праблемы.
Можаш памяняць вітамін С на, скажам, алкаголь, раз табе так не падабаецца параўнанне. Калі не памыляюся, там акурат падобная сітуацыя: празмернае спажыванне 100% шкоднае і па даследаваннях людзі, што умерана спажываюць, здаравейшыя за тых, хто зусім не спажывае.
Ці на фізічную актыўнасць.

>У рамках выпрабавання прапануецца самаўласна прааналізаваць першы выпадак

Навошта?

>>3227
>Я даў табе магчымасць выказаць пярэчанні, і ты не стаў іх выказваць.
Мне фіялетава.
>Адсутнасць пярэчанняў — адзін з асобных выпадкаў згоды.
А фіялетавае — гэта асобны выпадак белага ці чорнага?

 No.3229

>>3228
>Можаш памяняць
Знайдзі мне што-небудзь такое, якое можна спажываць двума спосабамі, і адзін спосаб усе хваляць і кажуць, што ён добры, а наконт другога ёсць заўвагі. Тады паглядзім, што там атрымліваецца з поўнай адмовай ад другога спосаба.

>Навошта?

Каб кожны самаўласна мог вырашыць для сябе, ці патрэбная яму адмова ад мастурбацыі і парнаграфіі ў жыцці і ці робіць яна ягонае жыццё лепшым.

>Мне фіялетава.

Добра, трымай у курсе.
>фіялетавае — гэта асобны выпадак белага ці чорнага?
Жангліраваць аналогіямі — асобны выпадак таннага сафізму. І, відаць, таксама немагчымасці аспрэчыць па сутнасці.

 No.3230

Цікава, а ці існуюць навуковыя даследванні пазітыўнага ўплыву мастурбацыі на здароўе?

 No.3231

>>3229
>Жангліраваць аналогіямі — асобны выпадак таннага сафізму. І, відаць, таксама немагчымасці аспрэчыць па сутнасці.
>Знайдзі мне што-небудзь такое, якое можна спажываць двума спосабамі
Лолкек.

>якое можна спажываць двума спосабамі

Гэта прыватны выпадак трох спосабаў, пры якім 2 супадаюць.
Паўтараю: прыклад з вітамінам (алкаголем, etc.) — не аналогія і не спроба нешта даказаць, а спроба паказаць, што не заўжды ўсё зводзіцца толькі да «больш» і «менш», і што выпадак «0» трэба разглядаць асобна. Шкада, што ты не хочаш (ці не можаш) гэта зразумець ці робіш такі выгляд.
Дазволю сабе яшчэ раз працытаваць тэкст па спасылцы ОПа:
>"It is kind of logical that a moderate level of masturbatory activity has to be maintained," she [Dimitropoulou] says. "Not too much, and not none at all."
Для Дзімітропулу гэта менавіта відавочна, бо
>адзін спосаб усе хваляць і кажуць, што ён добры.

>усе хваляць

Не блытай «усе», «усе ў нейкай субкультуры» (веганы, nofap'ары, etc.) і «большасць кампетэнтных спецыялістаў».

 No.3232

>Каб кожны самаўласна мог вырашыць для сябе
Калі я прааналізую, кожны зможа вырашыць? Максімум я для сябе змагу вырашыць. І чаму ты ўпэўнены, што я ўжо не вырашыў?
>адмова ад мастурбацыі і парнаграфіі ў жыцці
Мне здавалася, гаворка ішла пра 0 эякуляцый любых:
>Трэба аналізаваць як мінімум 3 выпадкі па частаце: поўная/доўгатэрміновая адмова, нячастая эякуляцыя, частая.
Ну дапусцім, я ў гэтым вашым NNN паўдзельнічаю па правілах ОПа (я так разумею, што гэта ты), гэта не складана зусім.
1. Калі я цераз месяц заяўлю, што розніцы не адчуў/жыццё змянілася ў горшы бок, ці не пачнеш ты верашчаць, што я нешта рабіў не так, хлушу і ўвогуле coomer тупы? Я так гадоў з 12 таму вегетарыянцам (амаль веганам нават) год быў. Ты б бачыў, як сракі рве розным веганам, калі я абсалютна чэсна кажу, што ніякай розніцы не адчуў, толькі набраў лішнюю вагу. Табе сраку не парве?
2. Ці не пачнуць лявоны вышэй крычаць пра чытарства і няправільныя правілы? Іх правілы я ўжо парушыў у гэтым месяцы.
Карацей, навошта мне вылузвацца дзеля нейкай лухты?

>І, відаць, таксама немагчымасці аспрэчыць па сутнасці.

Спрачацца яшчэ на адну не цікавую мне тэму жадання няма. Адсутнасць жадання ≠ немагчымасць.

 No.3233

>>3230
А ты пашукай.

Вось свежы агляд (9/2021) публікацый на гэтую тэму (у тым ліку вышэйзгаданых), праўда, напісаны спецыялістамі па псіхіатрыі, а не фізіялогіі:
https://www.frontiersin.org/articles/10.3389/fpsyg.2021.693121/full

>The subreddit “NoFap” and its accompanying website (NoFapp LLC, 2020) has currently more than 738,000 followers. It represents an online community where members challenge themselves to abstain from pornography and masturbation to strengthen mental and physical health, (re)gain self-confidence, increase productivity by raising energy levels, and improve social (and romantic) interactions (Fernandez et al., 2021). Some of the more radical points of view within the community even promote abstinence from orgasm in general, not only from masturbation, as a healing experience. The most interesting aspect of such internet-based, social-media movements is the widespread notion that masturbation as such is subject to negative appraisal (Hartmann, 2020). The motivation to abstain is rooted in the belief that masturbation is unhealthy (Zimmer and Imhoff, 2020). And while hypersexuality and excessive pornography consumption have been acknowledged as problematic behavior (Kafka and Hennen, 2003; Kafka, 2010; Grubbs et al., 2019a, b), this is not scientifically established for the effect of masturbation and ejaculation on general or mental health at all.

 No.3234

>The modern perspective of health professionals implies that masturbation is a positive aspect of healthy sexual development within the range of normal human behavior (Driemeyer, 2013). Masturbation is also an important part of sex therapy (LoPiccolo and Lobitz, 1972; Zamboni and Crawford, 2003), however, not without controversy (Christensen, 1995). Yet, while the scientific community recognizes masturbation as normal and beneficial behavior, the social discourse is still characterized by taboo (Das, 2007; Das et al., 2009; Carvalheira and Leal, 2013).

 No.3235

>>3232
>Спрачацца яшчэ на адну не цікавую мне тэму жадання няма.
Так, таму ты разрадзіўся дзясяткам допісаў у фіялетавай табе тэме.
>Мне здавалася, гаворка ішла пра 0 эякуляцый любых
Табе здавалася. На гэтым скончым.

 No.3236

>>3235
>Так, таму ты разрадзіўся дзясяткам допісаў
Падымаю посцінг.
>у фіялетавай табе тэме.
Штось больш фіялетава, штось менш. Фізіялагічныя адрозненні эякуляцыі ад мастурбацыі і ад сэксу — больш фіялетава. Спробы звязаць незвязаныя рэчы са спасылкамі на навуковыя артыкулы — менш фіялетава.

>На гэтым скончым.

Зашмат ты пытанняў праігнараваў. Гэта ад
>немагчымасці аспрэчыць па сутнасці
?

 No.3237

Дарэч, NO NUT LISTAPAD таксама рыфмуецца.

 No.3238

>>3236
>Падымаю посцінг.
То ўзаемна.
>Спробы звязаць незвязаныя рэчы са спасылкамі на навуковыя артыкулы — менш фіялетава.
Я не да канца ўпэўнены па выніках нашай размовы, што гэта не яшчэ адно «мне здавалася».
>Гэта ад немагчымасці аспрэчыць па сутнасці?
Не, гэта якраз ад першага «мне здавалася». Скажу адкрыта, што твой падыход да ўспрыняцця інфармацыі робіць размову з табой даволі аднастайнай і няплённай справай. Так што спадзяюся, што ты мяне зразумееш.

 No.3239

>>3238
>Я не да канца ўпэўнены па выніках нашай размовы, што гэта не яшчэ адно «мне здавалася».
Ну а ты перачытай крыху размову. Ты пераскочыў з
>«Ад адваротнага» можна дайсці, што адсутнасць перадазіроўкі не вядзе да дрэнных наступстваў.
на
>У рамках выпрабавання прапануецца самаўласна прааналізаваць першы выпадак
Ну ды халера з ім.

>Скажу адкрыта, што твой падыход да ўспрыняцця інфармацыі робіць размову з табой даволі аднастайнай і няплённай справай.

А можа твой, раз ужо пераходзім на асобы?
Дзімітропулу прамым тэкстам кажа, што 0 і мала — розныя рэчы:
>"It is kind of logical that a moderate level of masturbatory activity has to be maintained," she [Dimitropoulou] says. "Not too much, and not none at all."
А ты ўпарцішся.
Ну ды і з гэтым халера, у рамках адкрытай размовы скажу, што не асабліва і спадзяваўся на правільнае ўспрыняцце інфармацыі.

Дык
>1. Калі я цераз месяц заяўлю, што розніцы не адчуў
, што ты скажаш? Штось пра мой падыход да %anything%?

 No.3242

>>3239
> Калі я цераз месяц заяўлю, што розніцы не адчуў

Каб даведацца, можна нават не чакаць столькі часу. Я пасля мінулай стужкі выключыў фапса свайго жыцця на некалькі месяцаў, і па выніках эксперыменту магу сказаць што розніцы не адчуў, але з агаворкай, што пасля першага тыдня з’яўляецца жаданне, ну, эякуляваць. Тыдзень-два нарастае, а потым арганізм прывыкае і ты працягваеш жыць лянівым абыякавым амежкам з разладам увагі. Ачышчаць сумленне ад неісных згрызот не атрымалася, а часу ў мяне як у пенсіянера.

 No.3243

>>3242
Бялізну не запэцкаў? Думкі ачысціў?

 No.3244

>>3243
> Бялізну не запэцкаў?
Не памятаю, шчыра. Па начах, здаецца, уцечак генетычнай інфармацыі не адбывалася.

> Думкі чыстыя?

Ну, на пэўны час думкі забрудзіліся похаццю, а потым вярнуліся да звычайнага рэжыму аўтыравання па дзесяць-чатырнаццаць гадзін за камп’ютарам.
Для ачышчэння думак раю інтэрнэт-цэлібат, то бок абмежаванне выкарыстання інтэрнэту да пошуку практычнай інфармацыі (як прышыць хітры амерыканскі гузік, напрыклад) і сувязі з блізкімі.

 No.3245

>>3244
>Для ачышчэння думак раю інтэрнэт-цэлібат
Вось гэта ўтрапёна белчую. Сам стараюся часцей з'ехаць на прыроду і заняцца якой-небудзь фізічнай працай на свежым паветры, падалей ад гаджэтаў.
Але калі працуеш за кампом, складана час ад часу не аўціраваць.

Мо арганізаваць No Net November?

 No.3248

>>3245
Ды не, лепш не трэба. Аб No Net November не папішаш на белчан, а так нецікава. Хіба што потым у снежні заляцець з рэпортам, але, зноў жа, хто тады на белчане застанецца?

 No.3249

>>3239
>пераскочыў
Я так разумею, табе здаецца, у гэтых двух выказваннях ёсць нейкая супярэчнасць? Паспрабуй патлумачыць.

>раз ужо пераходзім на асобы

Ты вырашыў, каб табе здавалася, што ты не пачынаў гэтую размову з таго, які я праваслаўны суфій і як я выбіраю даследаванні, якія мне падабаюцца? Дзякуй, што гэтым лішнім разам падкрэсліў мне відавочнасць маіх вынікаў
>даволі аднастайнай і няплённай справай.

>не асабліва і спадзяваўся на правільнае ўспрыняцце інфармацыі.

Табе здаецца, што правільнае ўспрыняцце інфармацыі роўна тваё ўспрыняцце інфармацыі?

>што ты скажаш?

Табе здаецца, што я мушу ў гэтым выпадку нешта сказаць? Паспрабуй не мастурбіраваць і не глядзець парнаграфію на працягу месяца і сказаць, што нічога не змянілася, а там паглядзім, што я тады скажу.

>>3242
>>3244
Дзякуй, што падзяліўся. Рады чуць, што гэты досвед не быў для цябе нечым рэвалюцыйным — гэта хутчэй за ўсё азначае, што ты і так, відаць, валодаеш дастатковым узроўнем усвядомленасці і камфортным для цябе ўзроўнем кантролю над уласным жыццём.
>Для ачышчэння думак раю інтэрнэт-цэлібат, то бок абмежаванне выкарыстання інтэрнэту да пошуку практычнай інфармацыі
Гэта таксама вельмі карысная практыка, я стараюся прытрымлівацца яе час ад часу. Трэба прызнацца, што ў маіх стасунках з інтэрнэтам прысутнічае шмат рысаў залежнасці.

>>3245
>Сам стараюся часцей з'ехаць на прыроду і заняцца якой-небудзь фізічнай працай на свежым паветры, падалей ад гаджэтаў.
Так, разумею цябе, гэта сапраўды дапамагае добра скінуць назапашаны ад руціны стрэс.
>Мо арганізаваць No Net November?
Добрая ідэя, але Белчан заслугоўвае посцінгу.

 No.3251

>>3248
Ну можна выдзеліць вакенца па часе для белчана (з 7 да 7:30, напрыклад), або абмежаванне на колькасць допісаў у дзень.

>>3249
>а там паглядзім, што я тады скажу.
Ну ок, угаварыў, я ўсё адно нічога не губляю, калі месяцок пажыву па правілах з ОП-допісу. Толькі гэта занадта проста (у мяне па гэтых правілах рэжым бога) і, imho, да чысціні думак мяне не прывядзе. Таму пасяджу, падумаю, чым бы сабе ўскладніць чэлендж, і каб нейкі вынік быў для мяне карысны. Магу нават дзённічак тут весці, каб усё па-чэснаму. Пасля не віскачы.
У астатнім ты цалкам з'ехаў з дыскусіі. У рамках чэлэнджу ўстрымаюся ад адказу.

 No.3252

>>3251
>Толькі гэта занадта проста
Добра, калі ты так лічыш. Будзем чакаць тваіх допісаў.
>У астатнім ты цалкам з'ехаў з дыскусіі.
Калі табе так здаецца, то я не супраць.
>У рамках чэлэнджу ўстрымаюся ад адказу.
Добра.

 No.3253

>>3251
>або абмежаванне на колькасць допісаў у дзень
Або залічыць лявонаў у катэгорыю блізкіх людзей і зняць усякія абмежаванні. А, бачылі маняўр?

 No.3254

File: 1635919426388.png (314,29 KB, 600x350, maniaure.png)


 No.3257

Вось дадатковыя правілы і мэты з улікам маіх тараканаў:
1 скінуць 5 кг за лістапад, гэта прыкладна 200 грамаў/дзень.
2 адмовіцца ад нездаровай ежы (шаверма, піца, сэндвічы і г.д.), прадуктаў з залішнім утрыманнем цукру (больш за 10%; выключэнне — натуральны мёд і шакалад у колькасці да 100 г на календарны тыдзень), марозіва.
3 не жэрці на ноч (пасля 19). Не аб'ядацца ў прынцыпе.
4 навучыцца варыць супы і ў прынцыпе гатаваць, даўно хацеў.
5 есці больш зеляніны і гародніны, рабіць штодня які-небудзь салацік.
6 запісацца ў трэнажорку, наведваць мінімум 3 р/т.
7 падразгрэбсці завалы ВЕЛЬМІВАЖНЫХ кніг, артыкулаў, відэа, фота і проста карціначак у спецыяльнай тэчцы, дзе яны копяцца гадамі з хуткасцю куды большай, чым я іх чытаю і праглядаю. Мінімум 5 файлаў і 100 мегабайт у дзень выдаляць.
8 чытаць кніжкі з гэтай тэчкі гадзіну ў дзень
9 раз на тыдзень ладзіць рамантычны вечар для жонкі, навучыцца гаварыць ёй кампліменты (мой таракан — цярпець іх не магу. А жонка любіць іх слухаць). Масіраваць ёй ногі штодзень (неяк склалася, што яна мне амаль штодзень гэта робіць, а я ёй раз у месяц).
10 не аўціраваць за камп'ютарам, толькі працаваць. Не чытаць навіны і смішнявачкі ў інтэрнэце, пазбягаць непатрэбных дыскусій, не запіхваць у мозг розную непатрэбную інфу (як вышэйзгаданыя артыкулы ў стужцы), не заліпаць у Вікіпедыі (не больш за 3 артыкулы ў дзень), не глядзець на голых дзевак, акрамя жонкі.
11 пасля 21:00 комп і смартфон выключаецца. У выхадныя комп не ўключаецца. Усе, каму вельмі трэба — пачакаюць або ідуць у дупу.
12 класціся не пазней за 22:00, пад'ём не пазней за 7:00, у ложку валяцца нельга. Бо з гэтай каронай увесь рэжым дня парушыўся. Абавязковая зарадка.
13 займацца англійскай граматыкай паўгадзіны ў дзень (чытаю я добра, а вось памылкі часта раблю такія, што ўжо па завяршэнні фразы або націсканні Enter сорамна).

 No.3258

Апошні джанк-фуд (курыныя шматкі і шэфбургер з KFC) з'едзены пазаўчора, 1 лістапада. Палову тыднёвай нормы шакаладу я з'еў учора. Апошняя занадта салодкая ежа — любімы тваражок з разынкамі і ажно 16% цукру — з'едзеная ўчора. Апошняя парнуха прагледжаная пазаўчора (ну як прагледжаная, праматаная і выкінутая ў сметніцу, нават не падрачыў, бо нічога цікавага для сябе не пабачыў і жонка ў ложак пазвала). Апошняе аўціраванне — у гэтай стужцы.

Пачынаю з выдалення амаль 50 гігоў парнухі і эротыкі, кніжкі аднаго аўстрыйскага мастака пад назвай Мая барацьба (нейкая шызафазія на 600 старонак, не буду гэта чытаць), парачкі нейкіх старых праектаў, а таксама 3 пэдээфкі з артыкуламі з гэтай стужкі. Пункт 7 на дзень выкананы.

Дзень 1. Вага 82.9. Вольнага месца на дыску 85.5G.
Прачнуўся ў 8:00, зарадка зробленая, п.12 на першы раз залічым.
Пайду сняданак здаровы навярну і ў трэнажорку папруся.

 No.3259

File: 1635920355210.png (117,56 KB, 735x414, based-department-be.png)

>>3257
Без іроніі крутыя правілы. Зычу поспехаў.

 No.3260

File: 1635921121781.jpg (1,27 MB, 333x500, rarjpeg_way_of_superior_ma….jpg)

>>3257
Наконт 8, 9 і часткова 13 магу параіць вось гэтую кнігу, я ў працэсе якраз. Нічога звышрэвалюцыйнага і невядомага для мяне, але часам трапляюцца цікавыя перспектывы.

 No.3261

>>3260
Ой не, дзякуй, сваіх кніг такая чарга, што ажно нервуе. Буду ачышчаць думкі.

Сняданак затачыў, 100 г аўсянкі, 350 малака, недзе 570 ккал у суме.

 No.3262

File: 1635954532074-0.jpg (156,94 KB, 1200x1600, report001.jpg)

File: 1635954532074-1.jpg (138,32 KB, 1600x1200, report003.jpg)

File: 1635954532074-2.jpg (173,68 KB, 1200x1600, report005.jpg)

File: 1635954532074-3.jpg (143,1 KB, 1200x1600, report006.jpg)

Працяг справаздачы.

Дайшоў да трэнажоркі, узяў безліміт. Пабегаў па дарожцы, спаліў 360 ккал, яшчэ столькі ж, калі не больш, спаліў на сілавых. Ох, уяўляю, як усё заўтра балець будзе. Для гісторыі выкладваю фотку пуза і бачкоў, паглядзім, што ў канцы месяца выйдзе з гэтага.
У трэнажорцы піў пратэін на малацэ (300 ккал), пасля паабедаў курыцай з кускусам (не лічыў, колькі ккал), павячэраў ківі і яблыкам.
Думаю, п. 2, 3 і 6 на сёння выкананыя на ўсе 100.
На салацік ужо сіл няма, пайду агурок проста з'ем.

П. 10 выкананы (белчан жа не лічыцца, так?). Пару разоў рэфлекторна ледзь не адкрыў Нашу Ніву, але ў час апомніўся. Калі будзе нешта сапраўды важнае, мне і так раскажуць.

Паспрабую пачытаць і пазаймацца англійскай, хаця канцэнтрацыя пад канец дня пасля нязвыклай нагрузкі і без прывычнага цукровага стымулу так сабе, стан амёбы. Толькі падрач скарыстацца рэжымам бога і спаць. А, і ножкі паціскаць з крэмікам.

 No.3263

File: 1635955055161.jpg (839,53 KB, 1763x2034, SIG.JPG)

Афіцыйна перайменоўваю стужку ў /SIG/ BELCHAN EDITION #3. Тры, таму што нас тут трое.

 No.3264

>>3262
На дзіва, канцэнтрацыі хапіла на амаль 100% правільныя адказы (ці я счытарыў, узяўшы замест Мёрфі Галіцынскага).
А Чазенію пайду ў ложак чытаць.

 No.3265

>>3262
О гэт’ табе пекла будзе будзь здароў у наступныя некалькі дзён, калі цукровая ломка накладзецца на качалачную змогу і нязвыклую нуду. Усе сістэмы арганізма пачнуць біць алярму, так што зычу сілы волі і вытрымкі.

ну ты канеш целісты лёпа. А скідаць во гэтую ганьбу абавязкова, а як маеш кравецкі метр, то лепш яшчэ зафіксаваць значэнні ў самым пачатку, каб потым параўноўваць не толькі візуальна і навобмацак.

 No.3266

Добрай раніцы, белчан!

>>3265
Хопіць і візуальна, я ж не культурыст які.

 No.3267

82.4

 No.3268

File: 1636036093799.gif (2,11 MB, 640x362, no-i-dont-think.gif)


 No.3269

File: 1636037637372.png (580,06 KB, 612x608, dobra-siabra.png)


 No.3270

>>3266
>>3267
Як ты, Лявоне? Турбуюся за цябе трохі.

 No.3271

File: 1636043919657-0.jpeg (195,43 KB, 1280x960, photo1636003155.jpeg)

File: 1636043919657-1.jpeg (163,58 KB, 960x1280, photo1636019503.jpeg)

File: 1636043919657-2.jpeg (130,91 KB, 960x1280, photo1636042836.jpeg)

File: 1636043919657-3.jpeg (131,36 KB, 960x1280, photo1636038005.jpeg)

>>3270
Дзень 2.

На дзіва, асаблівай розніцы са станам тыдзень таму не адчуваю. Мышцы баляць крыху. Хіба што больш хочацца бабу. Ромавую. Ці заварное. Ці гамбургер. Ці пасту з морапрадуктамі. Жэрці ахвота, карацей.
Але мне не прывыкаць :D (сур'ёзна, калі б я заўжды еў столькі, колькі хачу — усё б выглядала куды горш).
Зранку яшчэ цяначку/падрачыць моцна хацелася, але рэжым бога ёсць рэжым бога :D, дапамаглі мне ачысціць думкі.

На сняданак грэчкі з курыцай і фасоляй навярнуў. На абед зварыў суп-пюрэ з гарбуза (праўда, тут мне таксама крыху дапамаглі). Крыху счытарыў з п.5, схадзіўшы павячэраць у Салатэйру.

Зараз чаго-небудзь непатрэбнага пашукаю для п.7.
Выдаліў нейкі відэакурс на 26 гігоў. (Во дурань, мог бы расцягнуць на ўсе 30 дзён, выдаляючы па 5 файлікаў). 109.6G вольныя.

Застаюцца п. 13 і 8, Галіцынскі і Чазенія. І паспрабаваць заснуць параней, бо мой арганізм можа выбрыкнуцца.

 No.3273

>>3271
>паспрабаваць заснуць параней, бо мой арганізм можа выбрыкнуцца.
Як у ваду глядзеў. З 10 да гадзіны круціўся ў ложку, пакуль заснуў.
Англійскай так і не пазаймаўся ўчора. Пайшоў у краму, слінкі цяклі нават пры позірку на кашэчы корм. Перад сном яшчэ 2 ківі з'еў.
82.2

 No.3274

>>3273
Цалкам магчыма, што гэта канстанта, да якой твой арганізм будзе ўвесь час вяртацца. Тады змяніць рэжым сну канеш можна, але гэта цяжка і трэба ўвесь час строга прытрымлівацца новага рэжыму.

>>3271
> дапамаглі мне ачысціць думкі
Ага, папаўся!

 No.3275

>>3274
>гэта канстанта
Наўрад ці. Я і да 3 так магу круціцца час ад часу, а з іншага боку, мне пачынае хацецца спаць часта ўжо ў 6-8 гадзін. Напрыклад, учора. Але пасля пачынаюцца выбрыкі. Хв, што гэта. Раней спісваў на экраны тэхнікі, але, падобна, яны не маюць рашаючага значэння, ды і ў дасмартфонныя часы сітуацыя падобная была.

>Ага, папаўся!

На чым?
>калі ты даводзіш сябе да аргазму без удзелу ў гэтым іншага жывога сапраўднага чалавека — ты прайграеш
Не прайграў.

 No.3276

>>3275
Ну, я, гледзячы на іншых людзей, зразумеў, што ідэальны час адыходу да сну тады, калі ты можаш легчы і заснуць за пятнаццаць хвілін. Асабіста я так умею толькі позна ўначы і а чацвёртай удзень.

> На чым?

> Не прайграў
Ды я ж і не кажу, што прайграў. Проста думкі-та ўжо ачысціў. Застаецца бялізна, але ў цябе, здаецца, і так няма праблем з перыстальтыкай ці энкапрэзу, як у ОПа.

 No.3277

>>3276
>калі ты можаш легчы і заснуць за пятнаццаць хвілін.
У мяне гэты час плавае па цэлых сутках.
Найлепшыя вынікі паказваюць пастаянныя фізнагрузкі: быў маладзейшы — штодня бегаў 5 км, але пры такім раскладзе я мог удзень сесці і заснуць.

>Застаецца бялізна, але ў цябе, здаецца, і так няма праблем з перыстальтыкай ці энкапрэзу, як у ОПа.

А вось цяпер прайграў.

 No.3278

File: 1636103441790.jpg (9,32 KB, 300x168, fmj.JPG)

>>3276
>энкапрэз
Раз ты ведаеш гэтае слова, то ты або доктар, або серыш пад сябе. Почырк у цябе даволі чытэльны, так што выбар невялікі.

 No.3279

File: 1636108346802-0.jpg (132,8 KB, 1280x960, -5197259901515184006_121.jpg)

File: 1636108346802-1.jpg (91,93 KB, 960x1280, -5197259901515183999_121.jpg)

File: 1636108346802-2.jpg (77,4 KB, 960x1280, -5197259901515183998_121.jpg)

Паснедаў. З'еў яшчэ 25 г шакаладу, на выхадных можна яшчэ 25. Пабегаў. Пацягаў жалеза. Паеду па справах і сербану фо.

 No.3280

>>3278
Правільна здагадаўся, я доктар, так што заляпі сраку

 No.3281

File: 1636110847292.jpg (43,73 KB, 612x608, padstaulaj.jpg)

>>3280
>заляпі сраку

 No.3282

File: 1636119876260.jpeg (148,53 KB, 960x1280, photo1636119077.jpeg)

Падобна, некаторыя думаюць, што торцік — гэта таксама свайго кшталту салат.
https://salad-drive.by/
Нуачо, цукар з буракоў, крэм са смятаны ці вяршкоў, мука… мука таксама з расліны.
Ці во якія салацікі бываюць:
https://en.wikipedia.org/wiki/Ambrosia_(fruit_salad)

 No.3285

File: 1636172981476.jpg (140,45 KB, 1280x960, -5199511701328868941_121.jpg)

Працягваю змагацца з выбрыкамі. Цяпер выбрыкваюцца і вагі, падобна. Ці я ўчора перапіў мінералачкі.
82.5 О_о Вячэраў салацікам і мікрапорцыяй пасты з тунцом. +Забыўся напісаць, што ў качалцы пратэін піў. Але адкуль +0.3 кг — для мяне загадка. Вось і з'еў 4 плітачкі шакаладачкі.
Са сном таксама выбрыкі. Непрыемны сюрпрыз: і пасля фізнагрузкі можна спачатку прысесці і задрамаць у 6, а пасля з 10 да 12 варочацца ў ложку, пакуль жонка, якой гэтыя варочанні не даюць таксама спаць, не дапамагла расслабіцца. А вы думалі, кумерам проста жывецца.
Галіцынскі ізноў у пралёце, не паспеў. Сёння буду даганяць.

 No.3288

File: 1636258654729-0.jpg (162,84 KB, 1280x960, -5204408440787679327_121.jpg)

File: 1636258654729-1.jpg (153,83 KB, 1280x960, -5204408440787679328_121.jpg)

File: 1636258654729-2.jpg (161,79 KB, 1280x960, -5204408440787679329_121.jpg)

82.2. Цэлы дзень на салатах (у абед крыху пасты) дзеля -0.3кг. Эх…

 No.3289

Заснуў учора недзе ў 11. Магчыма, атрымалася б і раней, але жонка вырашыла дзейнічаць прэвентыўна, і гэта крыху расцягнулася. А можа б варочаўся ізноў да гадзіны, чорт яго ведае.

 No.3290

File: 1636265286160.jpg (158,46 KB, 1280x960, -5204408440787679340_121.jpg)

Ну раз так, то трэба прымаць радыкальныя меры. Зраблю сёння разгрузачны дзень на 1000 калорый: кефір, тварог, 2 яблыкі.

 No.3291

File: 1636278579736.jpg (100,53 KB, 960x1280, -5203977071452337880_121.jpg)

На амаль пусты страўнік неяк лёгка бяжыцца, я здзіўлены.

 No.3292

File: 1636344782747.jpg (163,44 KB, 970x1280, -5208951343660774788_121.jpg)

80.7. Во, гэта я разумею.
Але са сном нейкія зусім нетлумачальныя праблемы, ізноў амаль у гадзіну заснуў.

 No.3294

File: 1636432018378-0.jpg (146,54 KB, 960x1280, -5210716390535837533_121.jpg)

File: 1636432018378-1.jpg (90,22 KB, 960x1280, -5210716390535837534_121.jpg)

File: 1636432018378-2.jpg (129,52 KB, 960x1280, -5210716390535837535_121.jpg)

File: 1636432018378-3.jpg (157,35 KB, 960x1280, -5210716390535837536_121.jpg)

80.2. З такімі тэмпамі яшчэ тыдзень — і план ў 5 кг будзе выкананы.
Учора ізноў пазаймаўся і стараўся есці па мінімуме.
Са сном па-ранейшаму хрэнь, ужо і жонка не дапамагае.
Пастаянна хочацца жэрці.
Сарваўся па п.10, учора чытаў пра крызіс на граніцы. Ну ладна, гэта дробязь.

 No.3296

> фiле чырвонай рыбы
Алiгарх

 No.3297

>>3296
Гэта фарэль. 6,5 рублёў за 200 грамаў у Суседзях на акцыі.

Ух, зараз бы стэйк ласося з лімонам…

 No.3304

>>3294
Браце, як ты там? Нешта не пішаш ужо другі дзень.

 No.3305

File: 1636607742440.jpg (86,06 KB, 960x1280, -5217809387291260251_121.jpg)

>>3304
А асабліва няма пра што пісаць, ды і часу малавата.
Учора прыйшлося пасядзець перад кампом да 10, каюся.
Прывучыў арганізм засынаць да 11, здаецца.
Са скідваннем вагі затуп прыйшоў. Нейкі рэзерв арганізм аддаў, а далей ні з грамулькай расставацца не хоча. Пазаўчора аддаў кантроль за калорыямі на аўтсорс(«ну што табе будзе ад 12 пяльменяў, я ўсё палічыла, тут усяго 400 ккал») — ўчора атрымаў +0.3 кг. Пералічыў самастойна — недзе 1200 ккал. Містыка. Учора цэлы дзень галодны хадзіў (на пратэіне і фарэлі сядзеў), у трэнажорцы спальваў лішняе — сёння 80.0.
Пясец. Пры гэтым жонка важыць на 30 кг менш (базавае спажыванне менш), рухаецца менш, жарэ ўсё, што душа пажадае — і не тлусцее. Спаліў бы вядзьмарку.

 No.3311

File: 1636775707391-0.jpg (162,45 KB, 960x1280, -5222447423689963142_121.jpg)

File: 1636775707391-1.jpg (145,73 KB, 960x1280, -5222447423689963143_121.jpg)

Во, сёння добры рэзультат.

 No.3322

File: 1637559161386.jpg (164,43 KB, 960x1280, -5249398605465368541_121.jpg)

Ну што, як мінімум адзін пункт дакладна выкананы, вага трымаецца, есці стаў амаль нармальна. І на дарожцы цяпер магу гадзінамі бегаць (да 9 км/г).
Але ў цэлым пакуль уражанні супярэчлівыя. Цалкам адмоўлюся ад абмежаванняў па ежы, лішняе марозіва лепш на дарожцы на наступны дзень спалю, бо трэба праверыць некаторыя гіпотэзы, якія мяне напружваюць.

 No.3337

>>3189
Ну што ж, я пратрымаўся, хаця, напэўна, прайграў недзе пятнаццатага ці шаснаццатага, калі знянацку захацелася, і я заместа сну варочаўся ў ложку да рана, нават не змагаючыся з фантазіямі.
Але паколькі ў вас абаіх дзеўкі ёсць, я абвяшчаю сябе пераможцам і прававерным нафаперам, бо вызнаю праўдзівы нафап паводле прарока >>3191 і свяшчэннага скрыншота Urban Dictionary.

 No.3338

File: 1638371089311.jpg (146,34 KB, 1080x1035, zKLiHnPzDmzlP6pdFj5YE3WsHz….jpg)

За гэты месяц толькі адзін раз абмалафіўся калі спаў.

 No.3340

File: 1638454226531-0.jpeg (122,79 KB, 960x1280, photo1638451501.jpeg)

File: 1638454226531-1.jpg (52,9 KB, 512x342, unnamed.jpg)

File: 1638454226531-2.jpg (174,83 KB, 1200x1189, The chad homosexual_407b01….jpg)

File: 1638454226531-3.png (416,67 KB, 2518x1024, q599fwqia9911.png)

>>3337
Ну малайчына, чо. Я таксама з самага пачатку здзівіўся чытарскім правілам ОПа. Па іх месяц не ганяць вельмі проста.
Я пратрымаўся да 29. Пасля ўжо вырашыў, што калі б у гэтым было нешта гэткае, то я б гэта ўжо заўважыў. Не заўважыў. Ну хіба дзіўныя рэчы з патэнцыяй і лібіда ў сярэдзіне месяца адбываліся, але гэта, пэўна, больш ад дыеты. І сэкс нейкі занадта механічны і нецікавы стаў, вось гэта ўжо не ад дыеты, здаецца, апошнімі днямі ўжо лепш. Буду далей верыфікаваць. Пакуль схіляюся да думкі, што нафаперы накручваюць сябе не менш за веганаў якіх.
Дарэчы, жонка толькі ў 20-х (24 ці 25, здэцца) заўважыла, што я не ганяў даўно. Спытаў, ці неяк гэта заўважна, сказала, што не, проста даўно не бачыла ў працэсе, так сказаць.
Вага стабільна трымаецца на 77.5-78.1, калі не цурацца бегавой дарожкі, праверку кілаграмам марозіва, бургерамі і шавермай ужо прайшоў. Прыйшлося ў штаны пояс усунуць, бо пачалі звальвацца. Праўда, візуальна ўсё тое ж, што месяц таму, на фота дык дакладна розніцы не бачна. Пэўна, трэба яшчэ 5 кг скінуць, каб тлушчык з пуза знік.
Па астатніх пунктах прызнаю поўную паразу. Эх, сілы волі (ці матывацыі, хв) мне заўжды не хапала.

>Але паколькі ў вас абаіх дзеўкі ёсць

Дык завядзі сабе, у ціндары іх натоўпы. А ўвогуле цянкі не патрэбныя. Будзь мужыком, прыгатаваць паесці ў мікрахвалёўцы і ванючыя труханы ў пралку кінуць і сам зможаш. А паняшыцца можна і з файненькім трапікам :3 [spoiler]а лепш з брутальным барадачом, будзь мужыком! Яшчэ старажытныя грэкі заўважылі, што тыя, хто з бабамі спіць — самі ў баб ператвараюцца[/spoiler].

 No.3342

File: 1638483790002.jpg (2,91 KB, 111x80, pic1.jpg)

>>3340
Па-першае:
>жонка […] заўважыла, што я не ганяў даўно.
> […] даўно не бачыла ў працэсе, так сказаць.
Глядзі пік.

Ну, бачыш, і ў цябе на другім тыдні нешта было. Што ты называеш дзіўнымі рэчамі з патэнцыяй і лібіда, не зусім ясна, але калі гэта тое ж, што ў мяне, то ўжо вельмі цікава атрымліваецца, бо і цэлібат, і адмова толькі ад фапу ўсё ж-такі прывялі да аднолькавай рэакцыі.

>Вага стабільна трымаецца на 77.5-78.1

>Праўда, візуальна ўсё тое ж
>Пэўна, трэба яшчэ 5 кг скінуць, каб тлушчык з пуза знік
Во тут ужо я магу сваю шызу падключаць, лол. Калі ты проста скінеш яшчэ пяць кіло, то будзеш як я, толькі на якія санцымаў дзесяць ніжэй, і сала нікуды не дзенецца. Калі хочаш цвёрды жывот, то табе або вельмі сур’ёзна засядаць у качалцы, спалучаючы дыету, кардыё і сілавыя на прэс і спіну (пакуль не зможаш хвіліну трымаць выцягнутыя наперад ногі, вісячы на турніку), або… скідаць яшчэ -наццаць кілаграмаў.
Што б ты не выбраў для сябе, з шавермай, бургерамі, марозівам і іншым такім смеццем раю развітацца назаўсёды. Часова адмаўляцца не мае сэнсу, ты ж не кіназорка, каб скінуць для ролі.

>Дык завядзі сабе [дзеўку], у ціндары іх натоўпы.

Ну, для мяне там натоўп быў вельмі сціплы, і нават для яго я надта сарамлівы і пераборлівы. Nested spoilers are somewhat fun!

 No.3346

>>3342
>Глядзі пік.
Сэнс такіх карцінак мне невядомы.

>не зусім ясна

Упершыню за 2 дзясяткі гадоў палавога жыцця праблемы с патэнцыяй былі і абсалютна ніякія адчуванні пры сэксе. Не ведаю, як такое пры цэлібаце можна дыягнаставаць.
У дупу такія эксперыменты.

>Калі хочаш цвёрды жывот, то табе або вельмі сур’ёзна засядаць у качалцы

Мая жонка не сядзіць у качалцы і жарэ ўсё, што хоча, у любы час дня і ночы. Жывот цвёрды. Вось і я так хачу.
Пакуль я на трэнажорку ў тыдзень прыкладна паўнавартасны рабочы дзень аддаю. Больш дакладна не збіраюся, і так часу вольнага стала зусім мала. Лепш тады назад на свае прыродныя 83 кг вярнуцца і жыць у сваё задавальненне, забіўшы на панты.

>з шавермай, бургерамі, марозівам і іншым такім смеццем раю развітацца назаўсёды

Што з імі не так і чым прапануеш замяніць?

>для мяне там натоўп быў вельмі сціплы

Зрабі нармальныя здымкі, напішы штось адэкватнае ў профілі, аплаці на месяц голд, зрабі буст у вечар суботы. На выхадзе сотню лайкаў я табе гарантую, выбірай на свой густ.
Можна нават адным толькі бустам абыйсціся, без голдаў. Але калі ты такі ж лянівы, як я, то задзяўбешся свайпаць.

 No.3351

>>3346
>Мая жонка не сядзіць у качалцы і жарэ ўсё, што хоча, у любы час дня і ночы. Жывот цвёрды. Вось і я так хачу.
Ну тады папрасі матулю расставіць ногі шырэй і лезь адкуль з’явіўсь. Там пачынай змяншацца да зіготы, а потым, калі падзеліш наборы храмасом на бацькаў і матчын, reroll dice правядзі красінговер неяк па-іншаму і нараджайся зноў.
А калі сур’ёзна, то ў мяне, хай і не жонка, е пара знаёмцаў, якія, нават вельмі захацеўшы і пачаўшы жэрці маянэз вядзерцамі, не могуць набраць і кілаграма за месяц.

>Што з імі [джанкфудам] не так і чым прапануеш замяніць?

Замяняць іх не трэба, іх патрэбна адрынуць і не ўспрмаць як ежу, а лепш увогуле душыць станоўчую стымуляцыю ў мазгах паміж ядой і задавельненнем.
З імі ўсё не так, бо ў дваццаць першым стагоддзі чалавецтва прынамсі ў нашай частцы свету дасягнула ідылічнага харчовага прафіцыту, якога раней на свеце не было, а біялагічныя і псіхічныя механізмы засталіся ранейшыя, яшчэ з часоў, калі колькасць зжэртых калорый вызначала, наколькі ты паспяховы і жыццяздольны. Гэтая неадпаведнасць вядзе да таго, што ў развітых амаль усіх краінах ці не кожны другі чалавек, толькі пасталеўшы, пачынае ператварацца на нейкае мяккацелае хворае гідоцце калі не паспеў у дзяцінстве.
Гэта ўсё, вядома, калі табе сапраўды захацелася б не вяратцца да сваіх, як ты кажаш, прыродных 83 кілаграмаў.

>The body was too long

Нешта мой пост не дапускае, таму крышачку скарачу сваю шызафэтфобскае эсэ. Зрэшты, ты і так разумееш: "Agricultural revolution has been a disaster…"

 No.3352

>>3346
>зрабі нармальную фотку
>напішы нешта добрае
>укінь грошы ў інтэрнэт
Перачытай вышэйшы абзац допіс і падумай, ці магу я нешта адэкватнае напісаць, лол. Ды я спрабаваў, і знаходзіў дзяўчат нават вельмі прыязных, але я проста не ведаю, што з імі рабіць – яны нейкія ўсе нецікавыя і бляклыя, быццам бы не людзі, а пародыі на чалавека, сімулякры, з якімі размова магчымая толькі ў кантэксце квесту "выкарыстай словы каб спусціць у чэрава". І гэта не толькі ў ціндары, а з кожнай больш ці менш блізка знаёмай мне дзяўчынай ці жанчынай, апроч хіба што доктарак і кандыдатак навук у маім універы, якія перажылі клімакс яшчэ да майго нараджэння.

 No.3358

>>3351
>лезь адкуль з’явіўсь
Фантастычныя варыянты не разглядаю. Варыянт скінуць яшчэ 5 кг разглядаю.

>лепш увогуле душыць станоўчую стымуляцыю ў мазгах паміж ядой і задавельненнем.

Калі запісаць усё смачнае ў джанкфуд (і бургеры, і чарніцы, і морапрадукты, і перцы), то тады ўжо давай умярцвяць плоць па поўнай: камфортнае адзенне памяняць на верыгі, увесці поўны цэлібат, есці толькі сухары з паранай рэпай. Гісторыя мае прыклады такіх эпічных дал аскетаў. Але без мяне, жыць для адмаўлення сваёй прыроды не бачу сэнсу.
Калі ўсё ж адмовіцца ад папулярных стэрэатыпаў, то 300 ккал з бургераў = 300 ккал з супер-мега-эка-блогервасярэкамендуе-фудаў (пры прыкладным захаванні суадносін тлушчоў, вугляводаў і бялкоў).
Так, рацыянальнае зерне ў разважаннях "людзі з пячорных часоў нарэшце дарваліся да жэркі і спыніць сябе не могуць" ёсць.
Але ж мой арганізм сам неяк рэгулюе вагу, больш за 85 кг мне раз'есціся таксама складана, а больш за 89 пакуль не атрымлівалася ў прынцыпе. Хаця нямала людзей, якія і 120, і 150 без праблем набіраюць.
Адпаведна розніцы асаблівай не бачу, з чаго мне атрымаць сваю тысячу ккал: з тварагу, поснай грудкі і якіх-небудзь модных "суперфудаў" ці з бургераў. Ну, калі не сыходзіць у крайнасці кшталту шакаладных дыет. Абы бялкоў і вітамінаў у рацыёне хапала.
Вось гарэлку якую ці "дэлікатэсы" кшталту лютэфіску ці рыбы фугу я есці не буду, дзякуй.

>>3352
Калі цябе настолькі не ўстаўляюць дзеўкі, мо варта ўсё ж звярнуць увагу на няшных трапікаў ці брутальных мужыкоў? :3

 No.3362

>>3358
> Чарніцы, маропрадукты, перцы
Ну, чаму ж, гэта не зроблена з мукі, цукру і не засмажана ў фрыцюры. Гэта не джанкфуд ні ў якім разе.

> Давай умярцвяць плоць па поўнай

На карысць духу – чаму б і не, бо дух > плоць. Але на сухары ўсё ж не трэба асабліва налягаць, лепш рыбы дадаць.

> The body was too long

Ах ты ж бляць курва ябаная

 No.3363

>>3358
> 300 ккал з бургераў = 300 ккал з супер-мега-эка-блогервасярэкамендуе-фудаў
> розніцы асаблівай не бачу, з чаго мне атрымаць сваю тысячу ккал: з тварагу, поснай грудкі і якіх-небудзь модных "суперфудаў" ці з бургераў
> Абы бялкоў і вітамінаў у рацыёне хапала
У цэлым так, правільна, але варта дадаць, што базавых харчовых складнікаў мусіць не проста выстачаць, але быць акурат столькі, сколькі патрэбна. Стабільная ж лішняя вага – добры паказчык таго, што ты стабільна ясі дастаткова, каб гэтую вагу на такім узроўні падтрымліваць, чаму могуць спрыяць сучасныя прадукты з парушанымі суадносінамі базавых спажыўных рэчываў, а іменна ўсякія марозівы і бургеры. Будучы прадуктамі з ненатуральна высокімі паказчыкамі вугляводаў і тлушчаў безумоўна, жыццёва патрэбных кожнаму чалавеку элементаў, яны дапамагаюць нам есці значна больш за патрэбныя нормы, у чым і палягае істотная розніца паміж тысячай калорый у нармальных харчах і джанкфудзе.

[2/3]

 No.3364

>>3358
Напрыклад, каб з’есці дзённую норму вугляводаў, а заадно і дзённую норму калорый для фізічна актыўнага мужчыны трэба прыкладна дзесяць гамбургераў (простых, з катлеткай), але будзе значна перавышана колькасць тлушчаў, прычым і тлушчы бываюць, як ведама розныя, і перавышэнне будзе па тых тлушчах, якіх ад прыроды нам трэба зусім трошкі, а па патрэбных разнавіднасцях будзе дэфіцыт. Тое ж самае і з вугляводамі – мільёны мільярды гадоў нашы продкі харчаваліся вугляводамі, і без іх чалавечы арганізм доўга не пражыве (хоць і мае механізмы супрацьдзеяння ў выглядзе кетозу, але той у выніку ўсё ж вядзе да закіслення крыві, парушэння гамеастазу і смерці), але такіх ачышчаных і лёгкіх для засваення вугляводаў, якія ты з’ясі з бургерам, ніколі не было многа аж да agricultural revolution, так што біялагічна мы не прыстасаваныя да такіх збыткоўных іх колькасцяў.

Слабыя духам людзі хапаюцца, свядома ці не зусім, за модныя мыліцы кшталту тых прадуктаў, што, як ты кажаш, эка-блогер-вася-сцерлігаў-рэкамендуе. Гэта паўмера для тых, хто прызнае хібнасць сучаснай звышспажыўной дыеты, але ў той жа час не можа яе выракчыся, як лекавы метадон для гераінавых наркаманаў.

> Мо’ табе трапікаў ці брутальных мужыкоў?

Паміж дзяўчатамі і хлопчыкамі я выбраў GNU/Linux

[3/3]

 No.3365

File: 1638712420450.jpeg (155,1 KB, 960x1280, photo1638712041.jpeg)

>>3363
>Стабільная ж лішняя вага – добры паказчык таго, што ты стабільна ясі дастаткова, каб гэтую вагу на такім узроўні падтрымліваць
Не згодны.
Па-першае, набраць вагу можна і на "здаровай" ежы, абы прафіцыт калорый быў. Прынамсі мне з маім арганізмам, жонцы прафіцыт набраць масу (як тлушчавую, так і мышачную) асабліва не дапамагае.
Па-другое, аднойчы набраўшы, скінуць можна толькі з дэфіцытам калорый.
Ну і па-трэцяе, 77 кг — гэта верх нормы для майго росту. Па маім вопыце, больш за 10 кг лішняй вагі мой арганізм проста не назапашвае. Прынамсі пакуль, праз гадоў 10 сітуацыя можа змяніцца, таму я і дзейнічаю крышачку загадзя.

>яны дапамагаюць нам есці значна больш за патрэбныя нормы, у чым і палягае істотная розніца паміж тысячай калорый у нармальных харчах і джанкфудзе.

Яны дапамагаюць есці больш роўна ў тым сэнсе, што ў іх 1000 калорый шчыльней упакаваная: калі не лічыць, то здаецца, што з'еў няшмат (у параўнанні з дыетычным супам і салатай, якія маюць вялікі аб'ём і чыста фізічна набіваюць страўнік).
У 100-грамовым бургеры прыкладна 30 г вугляводаў, 13 г бялкоў, 5 г тлушчоў, агулам 266 калорый.
У 100 грамах пасты з крэветкамі прыкладна 20 г вугляводаў, 6 г бялкоў, 9 г тлушчоў, агулам 190 калорый.
(усе лікі прыблізныя, узятыя з інтэрнэту. Вядома ж, заліты маянэзам і перасмажаным алеем бургер з мака ці вулічнай забягалаўкі і нармальны бургер у рэстаране будуць адрознівацца)
Так што розніцы паміж бургерам і 140 грамамі пасты няма.
Паміж імі і салатай з той жа колькасцю калорый — так, ёсць. У аб'ёме ў першую чаргу, згодны? І ў хуткасці засваення. Шмат каму атрымліваецца падмануць свой арганізм салатамі. Мне — не вельмі.

>GNU/Linux

Які дыстр?

 No.3366

>>3365
Так, прафіцыт і дэфіцыт калорый прама ўздзейнічаюць на запасы глікагену ў целе. Здольнасць да назапашвання ў кожнага чалавека розная і вызначаецца часткова генетыкай, а часткова рацыёнам у маленстве.
Безумоўна, набраць вагу можна на любой больш ці менш каларыйнай ежы, абы толькі патрэбная колькасць калорый змяшчалася ў страўнік – зеллем не наб’еш, сырымі гуркамі ці чарніцамі таксама цяжка, а якім нутам ці грэчкай ужо можна.

> Па-другое, аднойчы набраўшы, скінуць можна толькі з дэфіцытам калорый.

О не, памыляешся. З дэфіцытам тлушчаў, вугляводаў ці вавёрак таксама можна, прычым значна хутчэй. Выключэнне вугляводаў прывядзе арганізм у шокавы стан, а ломка пачнецца страшэнная, як у наркамана, і хоць ты кілаграмамі бялкова-тлушчавую сумесь таўчы, па дзесяць тысяч калорый у дзень – усё адно не пагладчэеш, бо арганізму жыццёва будуць патрэбныя менавіта вугляводы, якія будуць чэрпацца з таго самага глікагену, які назапашваецца ў нашым целе як "тлушч", а сам з’яўяецца поліцукрыдам. А потым пачнецца сінтэз з тлушчаў ужо сапраўдных – вышэйзгаданы кетоз, які ўсё адно не дасць дастаткова вугляводаў, каб іх зноў назапашваць. Але гэтага рабіць не раю, асабліва сістэматычна, бо праблем не абабрацца.

[1/3]

 No.3367

>>3365
>у іх 1000 калорый шчыльней упакаваная:
>калі не лічыць, то здаецца, што з'еў няшмат
>(у параўнанні з дыетычным супам і салатай, якія маюць вялікі аб'ём і чыста фізічна набіваюць страўнік)
>розніцы паміж бургерам і 140 грамамі пасты няма
Не паспрачаешся, бо і склад амаль аднолькавы. Хлеб ды мяса, хіба што мяса крэветак лепш.

>У аб'ёме [розніца] ў першую чаргу, згодны? І ў хуткасці засваення. Шмат каму атрымліваецца падмануць свой арганізм салатамі.

Так, у аб’ёме і хуткасці засваення. Пра хуткасць засваення ты вельмі дарэчы згадаў, бо тут прыходзіць чарга глікемічнага індэксу. Каб не дзяліць зноў на некалькі допісаў, скажу, што бургер выкліча вышэзны і тонкі пік па гэтым індэксе, а салата – шырэзную парабалу. На такім піку некаторыя адчуваюць прыход, памылкова называючы менавіта яго сытасцю, бо без піку прыходзіць ломка, якую ў такім выпадку схільныя блытаць з голадам. Але гэта не сапраўдная наетасць і не сапраўдны голад, не трэба падманвацца. Варта толькі перажыць некалькі месяцаў, пакуль арганізм адвыкне, і салатамі ўжо не давядзецца падманвацца.

[2/3]

 No.3368

>>3365
>Які дыстр?
Які заўгодна. I am way beyond distributions, бо дыстрыбутывы адрозніваюцца толькі пакетнымі мэнаджарамі і ўсталяванымі праграмамі. Карыстаюся Debian-based і Arch-based, але ўсе дыстрыбутывы добрыя. І BSD таксама.

[3/3]

 No.3370

File: 1638894494863-0.jpg (88,42 KB, 960x1280, 5f03bfd7-ef84-4b1c-bbf3-ae….jpg)

File: 1638894494863-1.jpg (90,77 KB, 960x1280, 437408be-eb25-44a6-90be-17….jpg)

File: 1638894494863-2.jpg (81,57 KB, 960x1280, 51df2a37-e5a0-4ee9-bc61-0a….jpg)

>>3367
Глікемічныя індэксы — гэта добра, напэўна, для сярэднестатыстычнага нармальнага чалавека. Не прэтэндую на 100% аб'ектыўнасць і дакладнасць, але са сваіх эмпірычных назіранняў магу падзяліцца наступным:
1. Не на дыеце можна 2000-2500 ккал на дзень расцягнуць хоць і аднымі бургерамі, насычэнне ад іх у мяне звычайна не на 1 гадзіну, гэтак жа і салатамі арганізм не атрымліваецца падмануць на некалькі гадзін, ён быццам з калькулятарам калорыі лічыць. Можа праз паўгода адных салатаў штось і зменіцца, але нешта мне падказвае, што я столькі невядома для чаго не працягну.
2. Жонка не назапашвае энергію ў арганізме і вечна галодная, а я не. Калі я не на дыеце, жарэ прыкладна як я і тое ж самае. Вось я на дыеце сяджу, а яна на ноч хамячыць нешта, бо ЖЭРЦІ хочацца. І няважна, што там было з'едзенае 2-3 гадзіны таму: бургер ці салата. Асабліва бесіць у падарожжах: я яшчэ гатовы гадзіны 3-4 дзе-небудзь гуляць, а ёй ужо ЖЭРЦІ-ЖЭРЦІ-ЖЭРЦІ-ЯБОЛЬШНЕМАГУ. У мяне ж акурат
> дух > плоць
, у падарожжах магу хоць адным літрам малака на дзень абысціся.
Вось калі вакол мяне жэрці пачынаюць, на ноч НОМ-НОМ-НОМ шакаладкі з пяльмешкамі, мая тушка патрабуе: і мне кавалачак! Ну хоць разводзься…
З пункту гледжання тушкі пячорнага чалавека выглядае вельмі рацыянальным падыходам:
1. Ёсць жэрка — жары ў запас, заўтра можа і не быць. І нікуды не ганяй гаспадара, няма чаго з поўным пузам падстаўляцца пад шаблязубых тыграў, лепш хай іншымі важнымі для прыроды справамі займаецца.
2. Няма жэркі ўмераны час, але гаспадар кудысь бегае — пэўна, мамантаў ловіць, не варта яго турбаваць.
3. Няма жэркі доўга — трэ нагадаць, а то яшчэ з голаду здохне.

У якасці эмпірычнага доказу фота 15 км на дарожцы на пусты жывот. І для гісторыі зафіксую 78 кг, паглядзім, як далей будзе.



[Назад][На пачатак старонкі] [Catalog] [Post a Reply]
Выдаліць допіс [ ]
[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]