[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]

/b/ - Трызненне

Імя
Электронная пошта
Тэма
Допіс
Файл
Убудаваць
Пароль (Для выдалення файлаў)

File: 1635879026573-0.jpg (2,17 MB, 1920x1080, handyman.jpg)

File: 1635879026573-1.jpg (122,71 KB, 1024x575, Tools-Cover-1024x575.jpg)

File: 1635879026573-2.jpg (188,75 KB, 605x1175, funny-diy-craft-fails-87-5….jpg)

File: 1635879026573-3.jpg (48,05 KB, 640x629, sub-buzz-9730-1597167747-1.jpg)

 No.3240

Мераемся балгаркамі, абмяркоўваем ідэальны дызайн для man cave, хвалімся дэманструем свае фэйлы.

 No.3241

File: 1635879174724-0.jpeg (86,03 KB, 671x329, cfbde03a8007d4db7f19b7342….jpeg)

File: 1635879174724-1.jpeg (78,67 KB, 826x317, fe7c479dfb8108f0a3e1674c3….jpeg)

Хто-небудзь такімі шабелькамі ці падобнымі карыстаўся?

https://catalog.onliner.by/electric_saw/bosch/06016a8108
https://catalog.onliner.by/electric_saw/bosch/06016a5001

 No.3247

>>3241
Так, карыстаўся падобнай да першага піку. Цікавая пілка, дрэўца з ёй абразаць вельмі зручна, бо можна і ў адной руцэ ўтрымаць. Але калі ёсць бензінавая і не трэба лазіць па дрэвах ці ў нейкія вузкія месцы, то і сэнсу асаблівага ў шабельнай няма, бо ўсё, што можа спілоўваць ёй, бензапіла рэжа як палку доктарскай.

>>3240
> man cave
Вось чаго не маю, таго не маю. Мару толькі во аднойчы купіць цёплы гараж, каб у ім бензін занюхваць можна было рабіць усё тое, што занадта брудна для кватэры кшталту ачысткі ланцугоў ад старой змазкі ў растваральніку ці перафарбоўкі карпусоў балончыкам.

 No.3250

File: 1635917996774-0.png (119,5 KB, 609x471, diy1.png)

File: 1635917996774-1.jpg (58,99 KB, 600x600, diy2.jpg)

File: 1635917996774-2.jpg (51,41 KB, 960x1280, diy3.jpg)

File: 1635917996774-3.jpg (56,6 KB, 960x1280, diy4.jpg)

>>3240
Дабрыдзень. Такое за дзіайўай лічыце?
Прытрымлівае дзверы туалетнага пакою ў прыадкрытым стане, каб котка магла зайсці да латка, які там стаіць. Пры гэтым можна адкінуць назад і закрыць дзверы поўнасцю, як трэба.

 No.3255

>>3247
Бензінавая ёсць, не люблю шум і пах бензіну.
І ёсць патрэба час ад часу рэзаць драўніну з цвікамі, розныя жалязякі і зрэдку цэглу з блокамі. Шабля гэта ўмее, калі правільнае палатно паставіць. Жалеза многія раюць рэзаць балгаркай, але мне здаецца, што гэта занадта небяспечны інструмент, ды і іскраў зашмат. Шабля бяспечнейшая і цішэйшая, мяркуючы па відэа.

>цёплы гараж

Карысная штука. У мяне толькі халодны ў вёсцы ёсць. Але сама вёска як вялікі diy-праект. Во гэтым летам з суседам склаў з блокаў 2 прыбудовы. Пастаўлю ў наступным сезоне душ і ўнітаз для камфортнага інтэрнэт-цэлібату.

>>3250
Норм! Свой прынтар?

 No.3256

>>3255
>Норм! Свой прынтар?
Так, купіў на аліку падчас зніжкі. Ябілава з мытняй было канешне авохці. Наняў агентку, сплаціў па ейных інструкцыях налох 70 бінаў на ўвоз тэхнікі для асабістага карыстання не з краіны Таёжнага саюзу, а потым нейкім чынам выйшла так, што менавіта 3D-прынтар не можа быць набыты для асабістага карыстання, і пры гэтым такая калізія прыводзіць да таго, што за яго плаціць нічога не трэба. Паябаўся яшчэ з паперчынамі, пасля ўсёй свістапляскі падаў заяву ў мытню "вярніце бабкі" без усякіх ужо надзей, а яны нават і вярнулі іх. І нават на картку.
У цэлым не раіў бы нікому браць свой, гэта вельмі капрызная тэхніка, і на кожны паспяховы друк прыходзіцца 5-6 праябаных, з якіх 2-3 праябаныя па прашэсці 7 гадзін, калі ты ўжо думаў "ну сё, лічы надрукаваў". Ну і "бязмежныя магчымасці" выяўляюцца даволі абмежаванымі, або проста нявартымі чакання і зафэйленых спробаў, калі за 2 біны можна пайсці і купіць і каб адразу было. Магчымасць дызайніць нешта сваё, аднак, неаспрэчны плюс.

 No.3312

File: 1636776249068-0.jpg (115,94 KB, 1280x960, -5222447423689963144_121.jpg)

File: 1636776249068-1.jpg (357,01 KB, 900x1600, SAVE_20211113_065850.jpg)

>>3241
Такі купіў гэтага монстра. Буду тэсціць у палявых умовах, а пакуль першай ахвярай беларускай разні шабельнай пілой паў кавалак замарожанага сала.



[Назад][На пачатак старонкі] [Catalog] [Post a Reply]
Выдаліць допіс [ ]
[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]