>>420Залежыць ад таго, што ты хочаш пабачыць. Калі мэта выключна "наведаць Беларусь", то едзь у Менск і/ці Гродна/Пінск/Брэст. Калі адказваць разгорнута, то паглядзець у Беларусі можна:
1) Менск: т.зв. "горад Сонца" — кварталы сталінскай эпохі ад вакзала да Рэзідэнцыі перасідэнта, дзеля якіх калісь знеслі цэлыя кварталы дарэвалюцыйнай забудовы. "Вежы Менска" насупраць вакзала — візітная картка гэтага "горада Сонца". Аддалена нагадвае Хрышчацік.
Ад гістарычнай забудовы (XIX ст.) захавалася Траецкае прадмесце, крыху будынкаў у Верхнім горадзе (за жудасным саркафагам на плошчы Каліноўскага
Кастрычніцкай) і яшчэ менш — у Ракаўскім прадмесці (за гандлёвым домам "На Нямізе"). Кварталы на Нямізе (тыповая забудова, па якую сёння менчукі едуць у Вільню), што злучалі ўсё вышэйпералічанае, знеслі бальшавікі ў эпоху застою, нягледзячы на пратэсты Пазняка і ко. (хацелі знесці больш, але Пазняк неяк здолеў пераканаць начальства ў Маскве, што не варта гэта рабіць).
Ёсць атмасферны раён Асмалоўка, пабудаваны ў сярэдзіне XX ст., мне падабаецца гуляць па Камуністычнай, але раён хутчэй для "унутранага спажывання", чым для турыстаў.
Астатняе ад Кіева прынцыпова не адрозніваецца.