[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]

/b/ - Трызненне

Імя
Электронная пошта
Тэма
Допіс
Файл
Убудаваць
Пароль (Для выдалення файлаў)

File: 1594382643591.jpg (75,98 KB, 909x588, gBnUaS-Jvvw.jpg)

 No.526

Навошта а галоўнае dlaczego?
На пікрыле такія шчаслівыя твары, хаця бду (ці іншая бел вну проста выдавіць усе сокі, а ведаў не дасі). Па мне, ужо лепш у Польшчу ці Чэхію перакаціцца.
А вы што думаеце? Піліце вашыя прахладныя пра навучаньне (ці дроп вну нашых).
Усіх абдымаю :3

 No.527

File: 1594382802545.png (45,2 KB, 200x245, Small_coat_of_arms_of_the_….png)

Бамп гербам Чэхіі

 No.528

File: 1594382893158.png (783,33 KB, 1200x1980, Herb_Rzeczypospolitej_Oboj….png)

Bamp Panstwu herbem Rzeczypospolitej

 No.529

Цяпер нават прыбіральшчыцы трэба нейкі дыплом, а які - няважна.
/thread

 No.532

>>526
Гэта ўсё досыць адносна. З аднаго боку мажлiва зьехаць у Чэхiю альбо да Польшчы i без дыплома, але з iншага i з Польскiм дыпломам будзе складана працаваць напрыклад тут i будзе патрабавацца пераклад дыплома на беларускi лад ды стандарты.
Таму ўсё як пажадаецца.
На мой погляд вышэйшая адукацыя ў яе сённяшнiм выглядзе па большасцi напрамкаў ужо даўно вычарпана i зусiм не адпавядае патрабаванням у рынку працы ды iншым.
На курсах у пару месяцаў выкладаецца ўсё тое ж самае, што на 4 гады у некаторых вузах, у той жа момант 4 гады у некаторых вузах на некаторых напрамках навучання не даюць нават базавых ведаў у патрэбнай галiне навучання i працаўнiк уваходзiць ў працу самастойна, вывучая шмат чаго ужо на працы, а не на месцы навучання, таму што месца навучання нiяк не зьвязана з самой працай i давала толькi агульныя веды, шмат з якiх можа састарэць i зноўку не адпавядаць патрбаваннням рынку

 No.533

Наша мадэль навучання амаль ня мае праектнага арыентавання, яна дае шмат фармальных ведаў без працы па напрамках дзейнасцi. Гэта савецкая мадэль i ў гэтым праблема.
Саюзу няма, а мадэль засталася.
Рынак працы аднавiўся, а ўсеагульнае i бязрынкавае працаўладкаванне таксама амаль не працуе.
Таму дэсананс: мадэль адукацыi, створаная ў большай ступенi пад савецкую мадэль эканомiкi з савецкiмi падыходамi ды пад савецкую працоўную сiстэму працуе ў Беларусi, дзе нягледзячы на шмат чаго саўковага так цi iнакш рынак працы ўжо працуе больш рынкава нават у дзяржаўным сектары.
Таму i праблема, што патрабуецца вопыт шмат дзе, бо працадаўцы зразумела што ведаюць гэтыя праблемы сiстэмы адукацыi ды адаптуюцца пад гэта як могуць

 No.535

Універсітэт сам сабой – добрае месца, каб паварыцца ў асяродку сабе падобных людзей і намацаць, магчыма, нейкія кантакты на будучыню, з якіх будзе карысць, ну або проста займець пару гісторый з паметай «някепска тады прыбухнулі». Што тычыцца рэшты «навучальнага працэсу» – то гэта фікцыя. Выкладчыкі ці то ўвесь час ныюць, як іх вымушаюць за тыдзень расказваць вучням год матэрыялу, ці то патрабуюць ад цябе ўручную напісаны канспект на пяцьсот старонак (якім пасля здачы заліку/экзамену можна сраку падціраць), ці там яшчэ якая муха іх укусіць. У якасці выключэння можна сустрэць якога-небудзь маладога выкладчыка, які табе нешта цікавае раскажа і не будзе даёбваць, але доўга такія ў сістэме не трымаюцца.

Па сваім досведзе, як ужо вучыцца ў лукашэнкаўскай рэспубліцы, то раю завочнае навучанне (для яго, праўда, трэба ўладкавацца куды-небудзь працаваць, але дастаткова нават чагосьці сімвалічнага). Праходныя балы на бюджэт – чысты жарт, а нават калі і на платнае, то 4 тысячы новабеларускіх бінаў за-усё-пра-усё – пад’ёмная сума нават з мізэрнай зарплатай (і я ведаю, пра што кажу). Раз ў паўгады на тры тыдні будзе гэты цырк з наведваннямі-лекцыямі-семінарамі-экзаменамі (якія ад курса да курса здаюцца ўсё лягчэй і на ўсё большых «пахуях»), а астатні час можаш выдаткаваць на сябе. Працаваць, срылансіць, самастойна вучыцца на якім-небудзь KhanAcademy.com.

 No.540

File: 1594416212057.gif (57,11 KB, 375x512, unnamed.gif)

>>528
Пафіксіў

 No.802

Што чытаць\глядзець\слухать неафiту, как даведацца аб гiсторыi Беларусi?

 No.803

>>802
Не вельмі папулярная парада, але – Дзяружынскі, “Міфы аб Беларусі” і/або “Забытая Беларусь”. Трэба мець на ўвазе, што гэта змагарскія метадычкі™️ і таму ўспрымаць іх трэба з каліўцам солі. Але ключавыя падзеі і іх паслядоўнасць там выкладзены даволі падрабязна і дакладна, таму як хуткі кароткі экскурс зойдзе добра.

 No.804

>>802
Лемантар гістарычнай сьвядомасьці
http://history-belarus.by/pages/download/liemantar.php
Цікавая мастацкая падача гісторыі, каб не заснуць ад сухасьці пералічэння фактаў -
Гісторыя Беларусі паводле паданняў і легендаў
Цвірка Кастусь
http://kamunikat.org/k_historyja.html?pubid=19388



[Назад][На пачатак старонкі] [Catalog] [Post a Reply]
Выдаліць допіс [ ]
[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]