[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]

/b/ - Трызненне

Імя
Электронная пошта
Тэма
Допіс
Файл
Убудаваць
Пароль (Для выдалення файлаў)

File: 1610801145963.jpg (677,47 KB, 1024x988, 5cbe3b569ba2002432f9f5822d….jpg)

 No.1238

Haču uveś čas gliadzeć youtube na angelskai mowe, ale praz nekalki videa zabuwajuśa i znowu gliaju na raseiskai.

 No.1245

File: 1610815598515.gif (2,34 MB, 400x224, kinaman.gif)

Па-першае, няма нічога дрэннага ў тым, каб глядзець нешта на рускай, калі гэта сапраўды варты ці патрэбны табе кантэнт. Рунэт – адзін з самых развітых сегментаў інтэрнэту, і ў ім даўно існуюць праекты накшталт таго ж Арзамасу.
У пэўных жанрах рускія ютуберы для нас значна бліжэй, чым заходнія. Ёсць, напрклад, цікавы канал 8 bit guy аб рэтра-гульнях, але ў Тэхасе не гуляліся ў дэндзі і не варочалі барабан за снікерсы ў досаўскім "Полі Цудаў", таму, ІМХА цікавей глядзець рускіх Кінамана ці EdwardWolf'а.

 No.1246

З іншага боку, вырвацца з расійскай інфармацыйнай прасторы таксама можна, і тут правілы такія ж, як і для ўсіх звычак – трэба знайсці аналаг (у тваім выпадку гэта англамоўны кантэнт) і забяспечыць яго выкарыстанне. Каб кінуць піць, людзі абрываюць сувязі з пітушчымі сябрамі/суполкамі, а, каб кінуць глядзець ютабчык на рускай мове, трэба, адпаведна, скасаваць падпіскі на рускамоўныя каналы і пакорпацца ў наладах, каб ютуб больш не ўважаў цябе за здольнага разумець рускамоўны кантэнт.
Таксама раю перастаць карыстацца менавіта ютубам, бо там працуюць алгарытмы з персаналізаванымі прапановамі. На камп’ютары можна карыстацца mpv, а на андроідзе – NewPipe (дадатковым стумулам тут можа быць адсутнасць рэкламы ў прапанаваных мной варыянтах).

 No.1247

I, napramiły Boža prašu, padvučysia pisać na łacincy

 No.1249

Voś tut Lavon jašče nakidaŭ pierakład u susiedniaj stužcy. Punkty 10 i 11 možna pieranieści na tvaju sitacyju z YouTube:

> Калі хочаш перамагчы залежнасць, то навучыся адной рэчы: як толькі адчуваеш, што табе цяжка і ты падумваеш, каб сарвацца – устань і пайдзі ў іншае месца, у якім ужо будзе нязручна зрывацца. Як мы ўсе ходзім адліць у спецыяльна адведзенае месца ў доме, гэтак жа сама ты несвядома адводзіш месца пад мастурбацыю. Каб перамагчы цягу, дастаткова адыйсці ад гэтага месца падалей.


> Калі я зрываўся ў мінулым, то ніколі не «раптоўна прачынаўся са струком у руцэ». Я доўга-доўга пераконваў сябе ў тым, што зрыў мне не нашкодзіць, гандляваўся сам з сабой. Я казаў сабе, што вось толькі крышачку пагляджу на карціначкі, адзін вось разочак пацярэблю на развітанне, а потым ніколі зноў.



[Назад][На пачатак старонкі] [Catalog] [Post a Reply]
Выдаліць допіс [ ]
[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]