[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]

/b/ - Трызненне

Імя
Электронная пошта
Тэма
Допіс
Файл
Убудаваць
Пароль (Для выдалення файлаў)

 No.1541

Прапаную да вашай увагі цікавы выпадак, калі ў чалавека не атрымалася ўкаціцца ў беларускую.

Калі паглядзіце ягоныя ранейшыя відэа - на іх хлопец стараўся гаварыць па-беларуску, наколькі хапала ведаў. Потым, пасля працяглага маўчання, ён публікуе вось гэты сорам і крынж, дзе разважае аб выбары мовы ў катэгорыях прыцягнення ўвагі і лайкосаў і інсце, і нават прыкідваецца, што не ведае беларускай.

Што гэта такое? Юнацкі максімалізм схлынуў ці што? Абмяркоўваем ІТТ.

 No.1542

Ну я, дарэчы, цалкам згодны з пазіцыяй, да якой ён падводзіць, хоць і выкручваецца як можа і спрабуе выставіць сябе як «неперадузятага» – на беларускую мову не трэба пераходзіць, рабіць для гэтага нейкія актыўныя высілкі. Для сапраўдных будучых «адмарожаных» нават такое пытанне не паўстае, пераходзіць ці не – ім і так сэрца начамі аб радзімай старонцы баліць, што спаць няможна, а вершаваныя ўстаўкі «Мовы» Марціновіча торкаюць іх гэтак жа сама, як торкаюцца імі персанажы самой кнігі. А ты, ну, чаго ціснуць з сябе таго, чым ты не з’яўляешся і чаго не разумееш? Сапраўды ж зробіш сабе балюча.

Так што, адказваючы на
>Што гэта такое?
У мяне быў падобны выпадак школьнага «сябра» (дарэчы, выявіўся з цягам часу тым яшчэ гаўнаедам). У дзясятым годзе завёў бложык і рэгулярна туды пасціў саматужныя вершыкі пад бел-чырвона-белымі сцяжкамі (тады гэта было вой як модна). А во праз колечу год, пасля выпуску ўжо з універсітэта, нешта зноў з ім скантачыліся – а ён зарабіў сабе маскальскі пашпарт і трох хвілін не стрымаецца, як не прасрэцца пра тое, які вялічаствянны горад гэтая яго Масква. Я для сябе канцэптуалізаваў, што змагарапазёрыў ён чыста за social points, і, калі пастаўкі points прыпыніліся – адразу перасеў на тое, дзе б яму іх зноў пастаўлялі. Так, відаць, і гэты Дубіна. Так, відаць, і Дзермант з Лазуткіным зарабіліся амаль раптам маскальскімі сракалізамі.

А я скончу так:
Я клянуся табе
Баразной сваёй першай на полі
І апошняй раллёй, на якую
Ўпаду ў журбе,
Я клянуся табе, што ніколі,
Ніколі, ніколі,
Так,
ніколі не кіну,
не кіну,
не кіну цябе.

І вы здаровы бывайце.

 No.1543

Зарэпорціў гэтае гаўно, дарэчы, за «Змесціва прапагандуе нянавісць ці агрэсію → Здзек», чаго і вам раю.

 No.1544

>>1541
>23 хвіліны разважанняў нейкага малалетняга дэбіла
Ну і ў дупу яго. Ляніва 23 хвіліны яго слухаць. Да якіх ён там высноў прыйшоў? А хаця мне да сракі. Не хоча размаўляць - не трэба.

 No.1545

>>1544
Нешта я паленаваўся і вымусіў вас глядзець увесь відос. Ён падзяліў відэа на тры часткі: аргументы супраць, аргументы за і прычыны, чаму ў вас не атрымаецца aka "факты, пачэму эта плоха".

Аргументы супраць:
1. Гэта грубая мова. Яна непрыемна гучыць, аб чым яму казалі рускамоўныя.
2. Гэта выхад з зоны камфорту. Наф сэд.
3. У беларускай мноства «версій» тарашкевіца, акадэмічная, лацінка, і яны самі не могуць вызначыцца.
4. Не варта вучыць беларускае слова, калі можна вывучыць на інглішы. Вось, маўляў, нахрана вам ведаць як «абоі» на беларускай, лепш ведаць, што гэта ўэлпэпеrз.
5. Беларуская бедная. Напрыклад, у ёй адсутнічае лаянка. Калі будзеце пасылаць чалавека, ён хутчэй за ўсё рассмяецца.
6. У вас адразу не атрымаецца, вы будзеце трасяніць, і з вас будуць смяяцца беларускамоўныя.
7. У Літве нехта падумаў, што гэта польская (sic!). Ну і палова лексікі польская, саміпанімаеце.

 No.1547

>>1544
Аргументы «за»:
1. Вы прыцягнеце да сябе ўвагу. Эта то, што ўсем нужна.
2. Зможаце пацешыць сваю бабулю, а мо’ пачнеце лепш яе разумець.
3. Калі вы бізнэсмен, вы можаце такім чынам прыцягнуць аўдыторыю.
4. Можна выёбвацца за мяжой, што «і мы не лыкам шытыя».
5. не зразумеў, што ён сабе напісаў
6. Назвы вуліц і аб’явы ў транспарце пачнуць ваш менш бясіць.
7. Калі напісаць курсач на беларускай, ніводзін антыплагіят вас не спаймае.

Наступствы або «Чаму ў вас не атрымаецца»:
1. Вас адразу залічаць да апазіцыі, да меншасці (sic!)
2. Калі з часам усе пачнуць гаварыць на беларускай, вы ўжо не зможаце вярнуцца да рускай мовы.
3. Трэба будзе корпацца з раскладкамі.
4. У беларускай паўсюль фемінітывы. «Я нідавна узнал… вот вы знаеце, как сказаць жэншчына-прадавец на біларускам ізыке аднім словам? Нізнаеце навірняка, но эта настолька смішно звучыт… эта буіт звучаць [прадавач'ка]»
5. Вас будзе многае бясіць. Будуць пытанні з боку сяброў, як перайсці et cetera. Заклапець усім адную і тую кулсторы расказваць.
6. Argumentum ad Ucrainam (~17:30)
7. На працы закцуюць. «Самі панімаіце, у людзей послі дзівяностых нізажыла эта вот рана, када вот всех прынудзіцільна перывадзілі на біларускій». Маўляў, яны ж мо’ і не лукашысты, проста ненавідзяць, а вы праз іх страціце працу.
8. З часам вы зразумееце, што было зручней і прасцей гаварыць на рускай, і на трэці дзень зламаецеся.

Падсумоўваючы, ён прапанаваў: «Напішыце мне, паддалісь лі вы на эці правакацыі сбоку біларускаяізычных», то бок сам ён ставіцца да усіх заклікаў перакотвацца ў беларускую як да правакацый. «Но я веру, што мы не сламаемся, што мы сільный і крэпкій народ, і мы знаім, чыво мы хацім [балбатаць на рускай]». Напаследак нагадаю, што яшчэ год таму ён публікаваў відэа на беларускай.

 No.1548

File: 1614069710897.png (487,52 KB, 983x633, ClipboardImage.png)

І вось я цікаўлюся, Лявон, як гэты хлопец, які пазалетась радасна паведамляў аб падпісанні Трэцяй Устаўной Граматы, прыйшоў да апублікавання такога крынжу.

 No.1549

File: 1614070038021.png (136,1 KB, 512x318, ClipboardImage.png)

>>1542
Ну вось і я таксама падумаў на social points, дробачкі ўвагі, якія можна атрымаць да сваёй асобы звыш вызначанай астатнімі фактарамі нормы.
Але тады б ён проста кінуў і забыўся, захаваўшы проста нейкі багаж ведаў. Тут жа ён ставіцца да беларускай негатыўна, як быццам ягонае паглыбленне ў свет беларушчыны было вельмі непрыемным досведам.
Ці многа такіх людзей? Можа мы таксічныя вылупкі і дарма цвелім іх?

 No.1551

>>1549
>як быццам ягонае паглыбленне ў свет беларушчыны было вельмі непрыемным досведам.
Цалкам магчыма, што ягонае акружэнне дрэнна паставілася да яго спробаў абеларусіцца і, ўласна, падагнала колечу пунктаў для гэтага ягонага высера. То бок social points не толькі не залічваліся, але і адымаліся. Таму ён мог так паказальна «выпісацца з руху», каб тыя яго зноў залічылі ў свае і накінулі ачкоў.
>Ці многа такіх людзей?
Не, мяркую нямнога. На маю, звычайна стаўленне да мовы складаецца яшчэ да школы ці напачатку той школы, і кардынальная змена пасля гэтага закладання – з’ява даволі рэдкая.

 No.1552

>>1547
Сёмы пункт страшэнна жыццёвы, дарэчы. Я так 92% на дыпломе назбіраў, рэальная гісторыя.

 No.1553

Мне здаецца, што такія відэа робяць у першую чаргу каб пераканаць сябе. Ён сам убачыў усе гэтыя відэа да дня роднай мовы — і сумняецца. Ён чуе ў Мінску беларускую ў транспарце — і яго гэта «вымаражвае». Ён не ўпэўнены, ці ўсё робіць правільна. І запісвае відэа, каб сябе супакоіць.

Дадам некалькі думак:
> Калі вы будзеце пасылаць чалавека, то ён […] не абразіцца, ну, а ваша ж задача, натуральна, каб ён абразіўся, каб ён разазліўся, каб ён пачаў вас баяцца.
Гэта супадае з маім спрыйняццем. Для мяне руская — мова агрэсіі, абраз, злобы, страха. І гістарычна (на рускай размаўлялі людзі са зброяй і войскам, якія маглі даваць загады і крыўдзіць), і ў маім жыцці (беларускамоўныя часта пераходзілі са мной на рускую, калі лаяліся, калі у іх заканчваліся аргументы).

Але… хіба ж гэта аргумент на карысць рускай? Калі на рускай лепей атрымоўваецца крыўдзіць і пужаць іншых, а беларуская заахвочвае да супрацоўніцтва, хіба гэта робіць рускую мову «багацейшай» і лепшай?

> Вы прыцягнеце да сябе, натуральна, увагу. Пра вас пачнуць болей гаварыць, вас пачнуць піярыць паўсюль…

Гэта не супадае з маім досведам. Дзе, хто «пачне паўсюль піярыць»? На рускай велізарная інфраструктура (пляцоўкі для прасування сваіх праектаў, як анлайн, так і афлайн) для піяра, на беларускай месц, дзе можна піярыць свае праекты, вельмі мала.

> Вы зламаецеся ў рэшце рэшт, перайдзеце назад на рускую мову, вы не знойдзеце сабе ніякай падтрымкі, вы закрыецеся ў сябе і яшчэ болей пачнеце заганяцца з гэтай падставы.

Ён разглядае пераход на беларускую як нейкі рубікон. Вось ты рускамоўны — перайшоў мяжу — цяпер ты беларускамоўны. А для мяне ж гэта паступовае павелічэнне ўжывання беларускай замест рускай. Павелічэнне прасторы, дзе я магу выбіраць зручныя мне моўныя сродкі.

 No.1557

>>1553
>Ён разглядае пераход на беларускую як нейкі рубікон
Сапраўды так, і гэта ў корані няправільна. Так што правільней было б разглядаць пытанне: "Ці варта пачынаць пераходзіць…"

>>1551
Даволі праўдападобна.

 No.1561

File: 1614106379278.jpg (7,84 KB, 250x232, 16100950108530.jpg)

>>1553
>беларускамоўныя часта пераходзілі са мной на рускую, калі лаяліся, калі у іх заканчваліся аргументы

 No.1615

>>1541
Шкада вас. Пасля гэтага відэа разумею, як у нас нават у русіфікаванай сталіцы, я маю сяброў якія гавораць са мной толькі па-ўкраінску. Прабачце за памылкі.
міма ўкраінец

 No.1618

>>1615
Ну, у нас таксама ў зрусіфікаванай сталіцы сябры, проста выбар абмежаваны да пары тысяч чалавек.

 No.1619

>>1615
Беларускамоўных сяброў можна знайсці і ў Мінску, і ў Кіеве, але ж гэта трэба шукаць новых сяброў. А гэта не так проста.

Плюс значную частку сяброў мы знаходзім на працы і на вучобе, а гэтыя рэчы вельмі русіфікаваныя.

 No.1620

>>1619
ў Кыйіві праблазно шоста частана україномовна, ке тцутана пцуходать на українську пра розмові, кола до нах звертаюцца

 No.1621

>>1620
у Кыйіве прыблізна шостая частка ўкраінамоўная, а іншая траціна пераходзіць на ўкраінскую, калі да іх звяртаюцца
>фікс

 No.1623

>>1621
Ай не хваліся, Мікола, як у вас усё добра.

 No.1625

>>1623
Гэта нядобра

 No.1628

>>1625
> Гэта нядобра
+1. Я нядаўна быў у Кіеве па справах (да гэтага ніколі не быў ва Украіне ўсходней Івана-Франкоўска, бо ўся мая ўкраінская радня жыве на захадзе), дык Кіеў здаўся вельмі падобным на Беларусь. З усіх, каго я там сустрэў, па-ўкраінску са мной размаўляў толькі таксіст, і той выявіўся львавянінам.

 No.1630

Ну што, атрымалі зарад энэргіі і рышымасці?

 No.1631

>>1630
> атрымалі зарад энэргіі і рышымасці?
Для гэтага ж трэба камусьці руку ціснуць, а зараз каранавірус…

 No.1633

>>1625
Мо’ і нядобра, але я такія суадносіны ў Мінску ўважаў бы за шчасце і перамогу:
> ⅙ гаворыць на ўкраінскай беларускай
> ⅓ адказвае на мове звароту

 No.1634

File: 1614574350041.jpeg (140,31 KB, 499x674, zarad_enerhii.jpeg)

>>1630
А то!



[Назад][На пачатак старонкі] [Catalog] [Post a Reply]
Выдаліць допіс [ ]
[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]