[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]

/b/ - Трызненне

Імя
Электронная пошта
Тэма
Допіс
Файл
Убудаваць
Пароль (Для выдалення файлаў)

File: 1615225117018.jpg (52,66 KB, 600x582, 7w3YJ33h.jpg)

 No.1645

hello my eastern friends

 No.1646

File: 1615225421250.gif (1,88 MB, 360x203, pali peta po polsku.gif)

як ты! Я заўсёды хацеў паехаць у вашу краіну і наведаць і сфатаграфаваць старыя савецкія будынкі. ці шмат іх у вашай краіне? што мне трэба ведаць пра Беларусь, перш чым прыехаць да вас? зараз добры час для наведвання Беларусі? напэўна, не … хаця чорт ведае
т. сябар з Польшчы

 No.1649

>>1646
>старыя савецкія будынкі. ці шмат іх у вашай краіне
Амаль у кожным населеным пункце.
>што мне трэба ведаць пра Беларусь, перш чым прыехаць да вас
Трэба ведаць, што міліцыянты прадажныя, асабліва ДАІ. Любяць хабары. Яшчэ не мяняй адразу ўсе грошы ў абменным пункце на мясцовую валюту, яна вельмі нестабільная. Нават не, НЕПРАДКАЗАЛЬНАЯ.
>зараз добры час для наведвання Беларусі? напэўна, не …
Спяшайцеся прыехаць! Апошні шанец убачыць самую свабодную ў свеце дыктатуру (бо можа затым увогуле ўсе межы закрыюць назаўжды).

Насамрэч лепш не едзь.

 No.1650

>>1649
>Любяць хабары
Тут варта дадаць, што любяць вялікія хабары. А калі замаленькі будзе, то будзеш героем тутбаеўскага рэпартажа пра тое, як такія ж гераічныя мянты не ўзялі хабара і засадзілі падкупніка.

 No.1651

>>1650
Сапраўды, на мытні тое ж самае.

 No.1653

File: 1615320660636.jpg (636,17 KB, 993x1200, rosyjskie dzieci.jpg)

>>1650
>Спяшайцеся прыехаць! Апошні шанец убачыць самую свабодную ў свеце дыктатуру (бо можа затым увогуле ўсе межы закрыюць назаўжды).
Я памёр x d

добра, тады мне патрэбныя грошы, і мне трэба пазбягаць сапсаваных паліцэйскіх
якая рэальная сума мне трэба падрыхтаваць, каб наведаць, напрыклад, Мінск на працягу дзесяці дзён? Да лета я хацеў бы падрыхтавацца ад 1000 еўра
на YouTube ёсць "bald and bankrupt", ён ездзіў па Беларусі. Гэта як ён паказвае ў сваіх фільмах?

 No.1654

>>1653
>якая рэальная сума мне трэба падрыхтаваць, каб наведаць, напрыклад, Мінск на працягу дзесяці дзён?
https://34travel.me/gotobelarus/en/post/minsk-english-guide
Вось тут можаш зарыентавацца прыблізна, праўда, гайд крыху састарэлы.
Па маіх адчуваннях на 10 дзён табе з галавой хопіць і ўдвая меншай сумы, то бок 500 еўра, каб быць каралём жыцця і ні ў чым сабе не адмаўляць, улічваючы яшчэ і тое, што наш рубель бярэ крутое піке. Таксі каштуе 3—5 еўра, грамадскі транспарт і метро недзе 0.3 еўра, адзін добры такі паход у рэстаран – 20-25 еўра. На ўсякія сувеніры ты нават з дзікім імпэтам наўрад ці спусціш больш за 80 еўра. З жытлом для турыстых, праўда, не зарыентую, бо сам тутэйшы і да гатэляў ніколі не звяртаўся. Вось, дарэчы, яшчэ раз засяроджу ўвагу на парадзе шаноўнага Лявона >>1649 – не мяняй усё адразу, толькі па неабходнасці. Недзе 50-100 бунаў з сабой можна мець на кішэнныя расходы, а астатнюю суму лепей трымаць у стабільнай валюце.
Ну і яшчэ можа здарыцца так, што ў нас да тваёй паездкі пачнецца новая хваля супрацьстаяння з вусатым выябкам, так што гэта таксама бяры на ўвагу.

 No.1655

>>1653
> на YouTube ёсць "bald and bankrupt", ён ездзіў па Беларусі. Гэта як ён паказвае ў сваіх фільмах?
За межамі Мінска пачынаецца зусім іншае жыццё. У цэлым так, адпавядае таму, што ён паказваў, але ён, думаю, канцэнтраваўся на яркіх момантах, і на самай справе яго падарожжа ў астатнім было вельмі нудным. Але, канешне, залежыць ад твайго густу.

 No.1656

>>1655
Ну, Бэн - дзядзька вясёлы, гаваркі і ўражлівы, яму мо’ і ўвесь час весела было проста таму, што ён вітае кожнага сустрэчнага.



[Назад][На пачатак старонкі] [Catalog] [Post a Reply]
Выдаліць допіс [ ]
[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]