[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]

/b/ - Трызненне

Імя
Электронная пошта
Тэма
Допіс
Файл
Убудаваць
Пароль (Для выдалення файлаў)

File: 1635761900399.jpg (39,77 KB, 640x537, 148c814cc8e23623e7d258bc57….jpg)

 No.3189[Паказаць усё]

Правілы:
- калі ты даводзіш сябе да аргазму без удзелу ў гэтым іншага жывога сапраўднага чалавека — ты прайграеш.
- геніталіі можна чапаць толькі падчас мыцця, сцання і сэксу.
- парнуху і эротыку глядзець нельга.
- садзіцца і працягла ўяўляць сабе эратычныя/парнаграфічныя сцэнары ў галаве таксама нельга.

Навошта?
- чыстая бялізна
- чыстыя думкі
- чыстае сумленне

https://fightthenewdrug.org/
https://www.yourbrainonporn.com/be/
https://nofap.com/

Да ОП-піку: https://www.webmd.com/prostate-cancer/news/20090127/masturbation-and-prostate-cancer-risk#1
63 допісы і 13 допісаў з выявамі схаваныя. Націсніце «Адказаць» для прагляду.

 No.3261

>>3260
Ой не, дзякуй, сваіх кніг такая чарга, што ажно нервуе. Буду ачышчаць думкі.

Сняданак затачыў, 100 г аўсянкі, 350 малака, недзе 570 ккал у суме.

 No.3262

File: 1635954532074-0.jpg (156,94 KB, 1200x1600, report001.jpg)

File: 1635954532074-1.jpg (138,32 KB, 1600x1200, report003.jpg)

File: 1635954532074-2.jpg (173,68 KB, 1200x1600, report005.jpg)

File: 1635954532074-3.jpg (143,1 KB, 1200x1600, report006.jpg)

Працяг справаздачы.

Дайшоў да трэнажоркі, узяў безліміт. Пабегаў па дарожцы, спаліў 360 ккал, яшчэ столькі ж, калі не больш, спаліў на сілавых. Ох, уяўляю, як усё заўтра балець будзе. Для гісторыі выкладваю фотку пуза і бачкоў, паглядзім, што ў канцы месяца выйдзе з гэтага.
У трэнажорцы піў пратэін на малацэ (300 ккал), пасля паабедаў курыцай з кускусам (не лічыў, колькі ккал), павячэраў ківі і яблыкам.
Думаю, п. 2, 3 і 6 на сёння выкананыя на ўсе 100.
На салацік ужо сіл няма, пайду агурок проста з'ем.

П. 10 выкананы (белчан жа не лічыцца, так?). Пару разоў рэфлекторна ледзь не адкрыў Нашу Ніву, але ў час апомніўся. Калі будзе нешта сапраўды важнае, мне і так раскажуць.

Паспрабую пачытаць і пазаймацца англійскай, хаця канцэнтрацыя пад канец дня пасля нязвыклай нагрузкі і без прывычнага цукровага стымулу так сабе, стан амёбы. Толькі падрач скарыстацца рэжымам бога і спаць. А, і ножкі паціскаць з крэмікам.

 No.3263

File: 1635955055161.jpg (839,53 KB, 1763x2034, SIG.JPG)

Афіцыйна перайменоўваю стужку ў /SIG/ BELCHAN EDITION #3. Тры, таму што нас тут трое.

 No.3264

>>3262
На дзіва, канцэнтрацыі хапіла на амаль 100% правільныя адказы (ці я счытарыў, узяўшы замест Мёрфі Галіцынскага).
А Чазенію пайду ў ложак чытаць.

 No.3265

>>3262
О гэт’ табе пекла будзе будзь здароў у наступныя некалькі дзён, калі цукровая ломка накладзецца на качалачную змогу і нязвыклую нуду. Усе сістэмы арганізма пачнуць біць алярму, так што зычу сілы волі і вытрымкі.

ну ты канеш целісты лёпа. А скідаць во гэтую ганьбу абавязкова, а як маеш кравецкі метр, то лепш яшчэ зафіксаваць значэнні ў самым пачатку, каб потым параўноўваць не толькі візуальна і навобмацак.

 No.3266

Добрай раніцы, белчан!

>>3265
Хопіць і візуальна, я ж не культурыст які.

 No.3267

82.4

 No.3268

File: 1636036093799.gif (2,11 MB, 640x362, no-i-dont-think.gif)


 No.3269

File: 1636037637372.png (580,06 KB, 612x608, dobra-siabra.png)


 No.3270

>>3266
>>3267
Як ты, Лявоне? Турбуюся за цябе трохі.

 No.3271

File: 1636043919657-0.jpeg (195,43 KB, 1280x960, photo1636003155.jpeg)

File: 1636043919657-1.jpeg (163,58 KB, 960x1280, photo1636019503.jpeg)

File: 1636043919657-2.jpeg (130,91 KB, 960x1280, photo1636042836.jpeg)

File: 1636043919657-3.jpeg (131,36 KB, 960x1280, photo1636038005.jpeg)

>>3270
Дзень 2.

На дзіва, асаблівай розніцы са станам тыдзень таму не адчуваю. Мышцы баляць крыху. Хіба што больш хочацца бабу. Ромавую. Ці заварное. Ці гамбургер. Ці пасту з морапрадуктамі. Жэрці ахвота, карацей.
Але мне не прывыкаць :D (сур'ёзна, калі б я заўжды еў столькі, колькі хачу — усё б выглядала куды горш).
Зранку яшчэ цяначку/падрачыць моцна хацелася, але рэжым бога ёсць рэжым бога :D, дапамаглі мне ачысціць думкі.

На сняданак грэчкі з курыцай і фасоляй навярнуў. На абед зварыў суп-пюрэ з гарбуза (праўда, тут мне таксама крыху дапамаглі). Крыху счытарыў з п.5, схадзіўшы павячэраць у Салатэйру.

Зараз чаго-небудзь непатрэбнага пашукаю для п.7.
Выдаліў нейкі відэакурс на 26 гігоў. (Во дурань, мог бы расцягнуць на ўсе 30 дзён, выдаляючы па 5 файлікаў). 109.6G вольныя.

Застаюцца п. 13 і 8, Галіцынскі і Чазенія. І паспрабаваць заснуць параней, бо мой арганізм можа выбрыкнуцца.

 No.3273

>>3271
>паспрабаваць заснуць параней, бо мой арганізм можа выбрыкнуцца.
Як у ваду глядзеў. З 10 да гадзіны круціўся ў ложку, пакуль заснуў.
Англійскай так і не пазаймаўся ўчора. Пайшоў у краму, слінкі цяклі нават пры позірку на кашэчы корм. Перад сном яшчэ 2 ківі з'еў.
82.2

 No.3274

>>3273
Цалкам магчыма, што гэта канстанта, да якой твой арганізм будзе ўвесь час вяртацца. Тады змяніць рэжым сну канеш можна, але гэта цяжка і трэба ўвесь час строга прытрымлівацца новага рэжыму.

>>3271
> дапамаглі мне ачысціць думкі
Ага, папаўся!

 No.3275

>>3274
>гэта канстанта
Наўрад ці. Я і да 3 так магу круціцца час ад часу, а з іншага боку, мне пачынае хацецца спаць часта ўжо ў 6-8 гадзін. Напрыклад, учора. Але пасля пачынаюцца выбрыкі. Хв, што гэта. Раней спісваў на экраны тэхнікі, але, падобна, яны не маюць рашаючага значэння, ды і ў дасмартфонныя часы сітуацыя падобная была.

>Ага, папаўся!

На чым?
>калі ты даводзіш сябе да аргазму без удзелу ў гэтым іншага жывога сапраўднага чалавека — ты прайграеш
Не прайграў.

 No.3276

>>3275
Ну, я, гледзячы на іншых людзей, зразумеў, што ідэальны час адыходу да сну тады, калі ты можаш легчы і заснуць за пятнаццаць хвілін. Асабіста я так умею толькі позна ўначы і а чацвёртай удзень.

> На чым?

> Не прайграў
Ды я ж і не кажу, што прайграў. Проста думкі-та ўжо ачысціў. Застаецца бялізна, але ў цябе, здаецца, і так няма праблем з перыстальтыкай ці энкапрэзу, як у ОПа.

 No.3277

>>3276
>калі ты можаш легчы і заснуць за пятнаццаць хвілін.
У мяне гэты час плавае па цэлых сутках.
Найлепшыя вынікі паказваюць пастаянныя фізнагрузкі: быў маладзейшы — штодня бегаў 5 км, але пры такім раскладзе я мог удзень сесці і заснуць.

>Застаецца бялізна, але ў цябе, здаецца, і так няма праблем з перыстальтыкай ці энкапрэзу, як у ОПа.

А вось цяпер прайграў.

 No.3278

File: 1636103441790.jpg (9,32 KB, 300x168, fmj.JPG)

>>3276
>энкапрэз
Раз ты ведаеш гэтае слова, то ты або доктар, або серыш пад сябе. Почырк у цябе даволі чытэльны, так што выбар невялікі.

 No.3279

File: 1636108346802-0.jpg (132,8 KB, 1280x960, -5197259901515184006_121.jpg)

File: 1636108346802-1.jpg (91,93 KB, 960x1280, -5197259901515183999_121.jpg)

File: 1636108346802-2.jpg (77,4 KB, 960x1280, -5197259901515183998_121.jpg)

Паснедаў. З'еў яшчэ 25 г шакаладу, на выхадных можна яшчэ 25. Пабегаў. Пацягаў жалеза. Паеду па справах і сербану фо.

 No.3280

>>3278
Правільна здагадаўся, я доктар, так што заляпі сраку

 No.3281

File: 1636110847292.jpg (43,73 KB, 612x608, padstaulaj.jpg)

>>3280
>заляпі сраку

 No.3282

File: 1636119876260.jpeg (148,53 KB, 960x1280, photo1636119077.jpeg)

Падобна, некаторыя думаюць, што торцік — гэта таксама свайго кшталту салат.
https://salad-drive.by/
Нуачо, цукар з буракоў, крэм са смятаны ці вяршкоў, мука… мука таксама з расліны.
Ці во якія салацікі бываюць:
https://en.wikipedia.org/wiki/Ambrosia_(fruit_salad)

 No.3285

File: 1636172981476.jpg (140,45 KB, 1280x960, -5199511701328868941_121.jpg)

Працягваю змагацца з выбрыкамі. Цяпер выбрыкваюцца і вагі, падобна. Ці я ўчора перапіў мінералачкі.
82.5 О_о Вячэраў салацікам і мікрапорцыяй пасты з тунцом. +Забыўся напісаць, што ў качалцы пратэін піў. Але адкуль +0.3 кг — для мяне загадка. Вось і з'еў 4 плітачкі шакаладачкі.
Са сном таксама выбрыкі. Непрыемны сюрпрыз: і пасля фізнагрузкі можна спачатку прысесці і задрамаць у 6, а пасля з 10 да 12 варочацца ў ложку, пакуль жонка, якой гэтыя варочанні не даюць таксама спаць, не дапамагла расслабіцца. А вы думалі, кумерам проста жывецца.
Галіцынскі ізноў у пралёце, не паспеў. Сёння буду даганяць.

 No.3288

File: 1636258654729-0.jpg (162,84 KB, 1280x960, -5204408440787679327_121.jpg)

File: 1636258654729-1.jpg (153,83 KB, 1280x960, -5204408440787679328_121.jpg)

File: 1636258654729-2.jpg (161,79 KB, 1280x960, -5204408440787679329_121.jpg)

82.2. Цэлы дзень на салатах (у абед крыху пасты) дзеля -0.3кг. Эх…

 No.3289

Заснуў учора недзе ў 11. Магчыма, атрымалася б і раней, але жонка вырашыла дзейнічаць прэвентыўна, і гэта крыху расцягнулася. А можа б варочаўся ізноў да гадзіны, чорт яго ведае.

 No.3290

File: 1636265286160.jpg (158,46 KB, 1280x960, -5204408440787679340_121.jpg)

Ну раз так, то трэба прымаць радыкальныя меры. Зраблю сёння разгрузачны дзень на 1000 калорый: кефір, тварог, 2 яблыкі.

 No.3291

File: 1636278579736.jpg (100,53 KB, 960x1280, -5203977071452337880_121.jpg)

На амаль пусты страўнік неяк лёгка бяжыцца, я здзіўлены.

 No.3292

File: 1636344782747.jpg (163,44 KB, 970x1280, -5208951343660774788_121.jpg)

80.7. Во, гэта я разумею.
Але са сном нейкія зусім нетлумачальныя праблемы, ізноў амаль у гадзіну заснуў.

 No.3294

File: 1636432018378-0.jpg (146,54 KB, 960x1280, -5210716390535837533_121.jpg)

File: 1636432018378-1.jpg (90,22 KB, 960x1280, -5210716390535837534_121.jpg)

File: 1636432018378-2.jpg (129,52 KB, 960x1280, -5210716390535837535_121.jpg)

File: 1636432018378-3.jpg (157,35 KB, 960x1280, -5210716390535837536_121.jpg)

80.2. З такімі тэмпамі яшчэ тыдзень — і план ў 5 кг будзе выкананы.
Учора ізноў пазаймаўся і стараўся есці па мінімуме.
Са сном па-ранейшаму хрэнь, ужо і жонка не дапамагае.
Пастаянна хочацца жэрці.
Сарваўся па п.10, учора чытаў пра крызіс на граніцы. Ну ладна, гэта дробязь.

 No.3296

> фiле чырвонай рыбы
Алiгарх

 No.3297

>>3296
Гэта фарэль. 6,5 рублёў за 200 грамаў у Суседзях на акцыі.

Ух, зараз бы стэйк ласося з лімонам…

 No.3304

>>3294
Браце, як ты там? Нешта не пішаш ужо другі дзень.

 No.3305

File: 1636607742440.jpg (86,06 KB, 960x1280, -5217809387291260251_121.jpg)

>>3304
А асабліва няма пра што пісаць, ды і часу малавата.
Учора прыйшлося пасядзець перад кампом да 10, каюся.
Прывучыў арганізм засынаць да 11, здаецца.
Са скідваннем вагі затуп прыйшоў. Нейкі рэзерв арганізм аддаў, а далей ні з грамулькай расставацца не хоча. Пазаўчора аддаў кантроль за калорыямі на аўтсорс(«ну што табе будзе ад 12 пяльменяў, я ўсё палічыла, тут усяго 400 ккал») — ўчора атрымаў +0.3 кг. Пералічыў самастойна — недзе 1200 ккал. Містыка. Учора цэлы дзень галодны хадзіў (на пратэіне і фарэлі сядзеў), у трэнажорцы спальваў лішняе — сёння 80.0.
Пясец. Пры гэтым жонка важыць на 30 кг менш (базавае спажыванне менш), рухаецца менш, жарэ ўсё, што душа пажадае — і не тлусцее. Спаліў бы вядзьмарку.

 No.3311

File: 1636775707391-0.jpg (162,45 KB, 960x1280, -5222447423689963142_121.jpg)

File: 1636775707391-1.jpg (145,73 KB, 960x1280, -5222447423689963143_121.jpg)

Во, сёння добры рэзультат.

 No.3322

File: 1637559161386.jpg (164,43 KB, 960x1280, -5249398605465368541_121.jpg)

Ну што, як мінімум адзін пункт дакладна выкананы, вага трымаецца, есці стаў амаль нармальна. І на дарожцы цяпер магу гадзінамі бегаць (да 9 км/г).
Але ў цэлым пакуль уражанні супярэчлівыя. Цалкам адмоўлюся ад абмежаванняў па ежы, лішняе марозіва лепш на дарожцы на наступны дзень спалю, бо трэба праверыць некаторыя гіпотэзы, якія мяне напружваюць.

 No.3337

>>3189
Ну што ж, я пратрымаўся, хаця, напэўна, прайграў недзе пятнаццатага ці шаснаццатага, калі знянацку захацелася, і я заместа сну варочаўся ў ложку да рана, нават не змагаючыся з фантазіямі.
Але паколькі ў вас абаіх дзеўкі ёсць, я абвяшчаю сябе пераможцам і прававерным нафаперам, бо вызнаю праўдзівы нафап паводле прарока >>3191 і свяшчэннага скрыншота Urban Dictionary.

 No.3338

File: 1638371089311.jpg (146,34 KB, 1080x1035, zKLiHnPzDmzlP6pdFj5YE3WsHz….jpg)

За гэты месяц толькі адзін раз абмалафіўся калі спаў.

 No.3340

File: 1638454226531-0.jpeg (122,79 KB, 960x1280, photo1638451501.jpeg)

File: 1638454226531-1.jpg (52,9 KB, 512x342, unnamed.jpg)

File: 1638454226531-2.jpg (174,83 KB, 1200x1189, The chad homosexual_407b01….jpg)

File: 1638454226531-3.png (416,67 KB, 2518x1024, q599fwqia9911.png)

>>3337
Ну малайчына, чо. Я таксама з самага пачатку здзівіўся чытарскім правілам ОПа. Па іх месяц не ганяць вельмі проста.
Я пратрымаўся да 29. Пасля ўжо вырашыў, што калі б у гэтым было нешта гэткае, то я б гэта ўжо заўважыў. Не заўважыў. Ну хіба дзіўныя рэчы з патэнцыяй і лібіда ў сярэдзіне месяца адбываліся, але гэта, пэўна, больш ад дыеты. І сэкс нейкі занадта механічны і нецікавы стаў, вось гэта ўжо не ад дыеты, здаецца, апошнімі днямі ўжо лепш. Буду далей верыфікаваць. Пакуль схіляюся да думкі, што нафаперы накручваюць сябе не менш за веганаў якіх.
Дарэчы, жонка толькі ў 20-х (24 ці 25, здэцца) заўважыла, што я не ганяў даўно. Спытаў, ці неяк гэта заўважна, сказала, што не, проста даўно не бачыла ў працэсе, так сказаць.
Вага стабільна трымаецца на 77.5-78.1, калі не цурацца бегавой дарожкі, праверку кілаграмам марозіва, бургерамі і шавермай ужо прайшоў. Прыйшлося ў штаны пояс усунуць, бо пачалі звальвацца. Праўда, візуальна ўсё тое ж, што месяц таму, на фота дык дакладна розніцы не бачна. Пэўна, трэба яшчэ 5 кг скінуць, каб тлушчык з пуза знік.
Па астатніх пунктах прызнаю поўную паразу. Эх, сілы волі (ці матывацыі, хв) мне заўжды не хапала.

>Але паколькі ў вас абаіх дзеўкі ёсць

Дык завядзі сабе, у ціндары іх натоўпы. А ўвогуле цянкі не патрэбныя. Будзь мужыком, прыгатаваць паесці ў мікрахвалёўцы і ванючыя труханы ў пралку кінуць і сам зможаш. А паняшыцца можна і з файненькім трапікам :3 [spoiler]а лепш з брутальным барадачом, будзь мужыком! Яшчэ старажытныя грэкі заўважылі, што тыя, хто з бабамі спіць — самі ў баб ператвараюцца[/spoiler].

 No.3342

File: 1638483790002.jpg (2,91 KB, 111x80, pic1.jpg)

>>3340
Па-першае:
>жонка […] заўважыла, што я не ганяў даўно.
> […] даўно не бачыла ў працэсе, так сказаць.
Глядзі пік.

Ну, бачыш, і ў цябе на другім тыдні нешта было. Што ты называеш дзіўнымі рэчамі з патэнцыяй і лібіда, не зусім ясна, але калі гэта тое ж, што ў мяне, то ўжо вельмі цікава атрымліваецца, бо і цэлібат, і адмова толькі ад фапу ўсё ж-такі прывялі да аднолькавай рэакцыі.

>Вага стабільна трымаецца на 77.5-78.1

>Праўда, візуальна ўсё тое ж
>Пэўна, трэба яшчэ 5 кг скінуць, каб тлушчык з пуза знік
Во тут ужо я магу сваю шызу падключаць, лол. Калі ты проста скінеш яшчэ пяць кіло, то будзеш як я, толькі на якія санцымаў дзесяць ніжэй, і сала нікуды не дзенецца. Калі хочаш цвёрды жывот, то табе або вельмі сур’ёзна засядаць у качалцы, спалучаючы дыету, кардыё і сілавыя на прэс і спіну (пакуль не зможаш хвіліну трымаць выцягнутыя наперад ногі, вісячы на турніку), або… скідаць яшчэ -наццаць кілаграмаў.
Што б ты не выбраў для сябе, з шавермай, бургерамі, марозівам і іншым такім смеццем раю развітацца назаўсёды. Часова адмаўляцца не мае сэнсу, ты ж не кіназорка, каб скінуць для ролі.

>Дык завядзі сабе [дзеўку], у ціндары іх натоўпы.

Ну, для мяне там натоўп быў вельмі сціплы, і нават для яго я надта сарамлівы і пераборлівы. Nested spoilers are somewhat fun!

 No.3346

>>3342
>Глядзі пік.
Сэнс такіх карцінак мне невядомы.

>не зусім ясна

Упершыню за 2 дзясяткі гадоў палавога жыцця праблемы с патэнцыяй былі і абсалютна ніякія адчуванні пры сэксе. Не ведаю, як такое пры цэлібаце можна дыягнаставаць.
У дупу такія эксперыменты.

>Калі хочаш цвёрды жывот, то табе або вельмі сур’ёзна засядаць у качалцы

Мая жонка не сядзіць у качалцы і жарэ ўсё, што хоча, у любы час дня і ночы. Жывот цвёрды. Вось і я так хачу.
Пакуль я на трэнажорку ў тыдзень прыкладна паўнавартасны рабочы дзень аддаю. Больш дакладна не збіраюся, і так часу вольнага стала зусім мала. Лепш тады назад на свае прыродныя 83 кг вярнуцца і жыць у сваё задавальненне, забіўшы на панты.

>з шавермай, бургерамі, марозівам і іншым такім смеццем раю развітацца назаўсёды

Што з імі не так і чым прапануеш замяніць?

>для мяне там натоўп быў вельмі сціплы

Зрабі нармальныя здымкі, напішы штось адэкватнае ў профілі, аплаці на месяц голд, зрабі буст у вечар суботы. На выхадзе сотню лайкаў я табе гарантую, выбірай на свой густ.
Можна нават адным толькі бустам абыйсціся, без голдаў. Але калі ты такі ж лянівы, як я, то задзяўбешся свайпаць.

 No.3351

>>3346
>Мая жонка не сядзіць у качалцы і жарэ ўсё, што хоча, у любы час дня і ночы. Жывот цвёрды. Вось і я так хачу.
Ну тады папрасі матулю расставіць ногі шырэй і лезь адкуль з’явіўсь. Там пачынай змяншацца да зіготы, а потым, калі падзеліш наборы храмасом на бацькаў і матчын, reroll dice правядзі красінговер неяк па-іншаму і нараджайся зноў.
А калі сур’ёзна, то ў мяне, хай і не жонка, е пара знаёмцаў, якія, нават вельмі захацеўшы і пачаўшы жэрці маянэз вядзерцамі, не могуць набраць і кілаграма за месяц.

>Што з імі [джанкфудам] не так і чым прапануеш замяніць?

Замяняць іх не трэба, іх патрэбна адрынуць і не ўспрмаць як ежу, а лепш увогуле душыць станоўчую стымуляцыю ў мазгах паміж ядой і задавельненнем.
З імі ўсё не так, бо ў дваццаць першым стагоддзі чалавецтва прынамсі ў нашай частцы свету дасягнула ідылічнага харчовага прафіцыту, якога раней на свеце не было, а біялагічныя і псіхічныя механізмы засталіся ранейшыя, яшчэ з часоў, калі колькасць зжэртых калорый вызначала, наколькі ты паспяховы і жыццяздольны. Гэтая неадпаведнасць вядзе да таго, што ў развітых амаль усіх краінах ці не кожны другі чалавек, толькі пасталеўшы, пачынае ператварацца на нейкае мяккацелае хворае гідоцце калі не паспеў у дзяцінстве.
Гэта ўсё, вядома, калі табе сапраўды захацелася б не вяратцца да сваіх, як ты кажаш, прыродных 83 кілаграмаў.

>The body was too long

Нешта мой пост не дапускае, таму крышачку скарачу сваю шызафэтфобскае эсэ. Зрэшты, ты і так разумееш: "Agricultural revolution has been a disaster…"

 No.3352

>>3346
>зрабі нармальную фотку
>напішы нешта добрае
>укінь грошы ў інтэрнэт
Перачытай вышэйшы абзац допіс і падумай, ці магу я нешта адэкватнае напісаць, лол. Ды я спрабаваў, і знаходзіў дзяўчат нават вельмі прыязных, але я проста не ведаю, што з імі рабіць – яны нейкія ўсе нецікавыя і бляклыя, быццам бы не людзі, а пародыі на чалавека, сімулякры, з якімі размова магчымая толькі ў кантэксце квесту "выкарыстай словы каб спусціць у чэрава". І гэта не толькі ў ціндары, а з кожнай больш ці менш блізка знаёмай мне дзяўчынай ці жанчынай, апроч хіба што доктарак і кандыдатак навук у маім універы, якія перажылі клімакс яшчэ да майго нараджэння.

 No.3358

>>3351
>лезь адкуль з’явіўсь
Фантастычныя варыянты не разглядаю. Варыянт скінуць яшчэ 5 кг разглядаю.

>лепш увогуле душыць станоўчую стымуляцыю ў мазгах паміж ядой і задавельненнем.

Калі запісаць усё смачнае ў джанкфуд (і бургеры, і чарніцы, і морапрадукты, і перцы), то тады ўжо давай умярцвяць плоць па поўнай: камфортнае адзенне памяняць на верыгі, увесці поўны цэлібат, есці толькі сухары з паранай рэпай. Гісторыя мае прыклады такіх эпічных дал аскетаў. Але без мяне, жыць для адмаўлення сваёй прыроды не бачу сэнсу.
Калі ўсё ж адмовіцца ад папулярных стэрэатыпаў, то 300 ккал з бургераў = 300 ккал з супер-мега-эка-блогервасярэкамендуе-фудаў (пры прыкладным захаванні суадносін тлушчоў, вугляводаў і бялкоў).
Так, рацыянальнае зерне ў разважаннях "людзі з пячорных часоў нарэшце дарваліся да жэркі і спыніць сябе не могуць" ёсць.
Але ж мой арганізм сам неяк рэгулюе вагу, больш за 85 кг мне раз'есціся таксама складана, а больш за 89 пакуль не атрымлівалася ў прынцыпе. Хаця нямала людзей, якія і 120, і 150 без праблем набіраюць.
Адпаведна розніцы асаблівай не бачу, з чаго мне атрымаць сваю тысячу ккал: з тварагу, поснай грудкі і якіх-небудзь модных "суперфудаў" ці з бургераў. Ну, калі не сыходзіць у крайнасці кшталту шакаладных дыет. Абы бялкоў і вітамінаў у рацыёне хапала.
Вось гарэлку якую ці "дэлікатэсы" кшталту лютэфіску ці рыбы фугу я есці не буду, дзякуй.

>>3352
Калі цябе настолькі не ўстаўляюць дзеўкі, мо варта ўсё ж звярнуць увагу на няшных трапікаў ці брутальных мужыкоў? :3

 No.3362

>>3358
> Чарніцы, маропрадукты, перцы
Ну, чаму ж, гэта не зроблена з мукі, цукру і не засмажана ў фрыцюры. Гэта не джанкфуд ні ў якім разе.

> Давай умярцвяць плоць па поўнай

На карысць духу – чаму б і не, бо дух > плоць. Але на сухары ўсё ж не трэба асабліва налягаць, лепш рыбы дадаць.

> The body was too long

Ах ты ж бляць курва ябаная

 No.3363

>>3358
> 300 ккал з бургераў = 300 ккал з супер-мега-эка-блогервасярэкамендуе-фудаў
> розніцы асаблівай не бачу, з чаго мне атрымаць сваю тысячу ккал: з тварагу, поснай грудкі і якіх-небудзь модных "суперфудаў" ці з бургераў
> Абы бялкоў і вітамінаў у рацыёне хапала
У цэлым так, правільна, але варта дадаць, што базавых харчовых складнікаў мусіць не проста выстачаць, але быць акурат столькі, сколькі патрэбна. Стабільная ж лішняя вага – добры паказчык таго, што ты стабільна ясі дастаткова, каб гэтую вагу на такім узроўні падтрымліваць, чаму могуць спрыяць сучасныя прадукты з парушанымі суадносінамі базавых спажыўных рэчываў, а іменна ўсякія марозівы і бургеры. Будучы прадуктамі з ненатуральна высокімі паказчыкамі вугляводаў і тлушчаў безумоўна, жыццёва патрэбных кожнаму чалавеку элементаў, яны дапамагаюць нам есці значна больш за патрэбныя нормы, у чым і палягае істотная розніца паміж тысячай калорый у нармальных харчах і джанкфудзе.

[2/3]

 No.3364

>>3358
Напрыклад, каб з’есці дзённую норму вугляводаў, а заадно і дзённую норму калорый для фізічна актыўнага мужчыны трэба прыкладна дзесяць гамбургераў (простых, з катлеткай), але будзе значна перавышана колькасць тлушчаў, прычым і тлушчы бываюць, як ведама розныя, і перавышэнне будзе па тых тлушчах, якіх ад прыроды нам трэба зусім трошкі, а па патрэбных разнавіднасцях будзе дэфіцыт. Тое ж самае і з вугляводамі – мільёны мільярды гадоў нашы продкі харчаваліся вугляводамі, і без іх чалавечы арганізм доўга не пражыве (хоць і мае механізмы супрацьдзеяння ў выглядзе кетозу, але той у выніку ўсё ж вядзе да закіслення крыві, парушэння гамеастазу і смерці), але такіх ачышчаных і лёгкіх для засваення вугляводаў, якія ты з’ясі з бургерам, ніколі не было многа аж да agricultural revolution, так што біялагічна мы не прыстасаваныя да такіх збыткоўных іх колькасцяў.

Слабыя духам людзі хапаюцца, свядома ці не зусім, за модныя мыліцы кшталту тых прадуктаў, што, як ты кажаш, эка-блогер-вася-сцерлігаў-рэкамендуе. Гэта паўмера для тых, хто прызнае хібнасць сучаснай звышспажыўной дыеты, але ў той жа час не можа яе выракчыся, як лекавы метадон для гераінавых наркаманаў.

> Мо’ табе трапікаў ці брутальных мужыкоў?

Паміж дзяўчатамі і хлопчыкамі я выбраў GNU/Linux

[3/3]

 No.3365

File: 1638712420450.jpeg (155,1 KB, 960x1280, photo1638712041.jpeg)

>>3363
>Стабільная ж лішняя вага – добры паказчык таго, што ты стабільна ясі дастаткова, каб гэтую вагу на такім узроўні падтрымліваць
Не згодны.
Па-першае, набраць вагу можна і на "здаровай" ежы, абы прафіцыт калорый быў. Прынамсі мне з маім арганізмам, жонцы прафіцыт набраць масу (як тлушчавую, так і мышачную) асабліва не дапамагае.
Па-другое, аднойчы набраўшы, скінуць можна толькі з дэфіцытам калорый.
Ну і па-трэцяе, 77 кг — гэта верх нормы для майго росту. Па маім вопыце, больш за 10 кг лішняй вагі мой арганізм проста не назапашвае. Прынамсі пакуль, праз гадоў 10 сітуацыя можа змяніцца, таму я і дзейнічаю крышачку загадзя.

>яны дапамагаюць нам есці значна больш за патрэбныя нормы, у чым і палягае істотная розніца паміж тысячай калорый у нармальных харчах і джанкфудзе.

Яны дапамагаюць есці больш роўна ў тым сэнсе, што ў іх 1000 калорый шчыльней упакаваная: калі не лічыць, то здаецца, што з'еў няшмат (у параўнанні з дыетычным супам і салатай, якія маюць вялікі аб'ём і чыста фізічна набіваюць страўнік).
У 100-грамовым бургеры прыкладна 30 г вугляводаў, 13 г бялкоў, 5 г тлушчоў, агулам 266 калорый.
У 100 грамах пасты з крэветкамі прыкладна 20 г вугляводаў, 6 г бялкоў, 9 г тлушчоў, агулам 190 калорый.
(усе лікі прыблізныя, узятыя з інтэрнэту. Вядома ж, заліты маянэзам і перасмажаным алеем бургер з мака ці вулічнай забягалаўкі і нармальны бургер у рэстаране будуць адрознівацца)
Так што розніцы паміж бургерам і 140 грамамі пасты няма.
Паміж імі і салатай з той жа колькасцю калорый — так, ёсць. У аб'ёме ў першую чаргу, згодны? І ў хуткасці засваення. Шмат каму атрымліваецца падмануць свой арганізм салатамі. Мне — не вельмі.

>GNU/Linux

Які дыстр?

 No.3366

>>3365
Так, прафіцыт і дэфіцыт калорый прама ўздзейнічаюць на запасы глікагену ў целе. Здольнасць да назапашвання ў кожнага чалавека розная і вызначаецца часткова генетыкай, а часткова рацыёнам у маленстве.
Безумоўна, набраць вагу можна на любой больш ці менш каларыйнай ежы, абы толькі патрэбная колькасць калорый змяшчалася ў страўнік – зеллем не наб’еш, сырымі гуркамі ці чарніцамі таксама цяжка, а якім нутам ці грэчкай ужо можна.

> Па-другое, аднойчы набраўшы, скінуць можна толькі з дэфіцытам калорый.

О не, памыляешся. З дэфіцытам тлушчаў, вугляводаў ці вавёрак таксама можна, прычым значна хутчэй. Выключэнне вугляводаў прывядзе арганізм у шокавы стан, а ломка пачнецца страшэнная, як у наркамана, і хоць ты кілаграмамі бялкова-тлушчавую сумесь таўчы, па дзесяць тысяч калорый у дзень – усё адно не пагладчэеш, бо арганізму жыццёва будуць патрэбныя менавіта вугляводы, якія будуць чэрпацца з таго самага глікагену, які назапашваецца ў нашым целе як "тлушч", а сам з’яўяецца поліцукрыдам. А потым пачнецца сінтэз з тлушчаў ужо сапраўдных – вышэйзгаданы кетоз, які ўсё адно не дасць дастаткова вугляводаў, каб іх зноў назапашваць. Але гэтага рабіць не раю, асабліва сістэматычна, бо праблем не абабрацца.

[1/3]

 No.3367

>>3365
>у іх 1000 калорый шчыльней упакаваная:
>калі не лічыць, то здаецца, што з'еў няшмат
>(у параўнанні з дыетычным супам і салатай, якія маюць вялікі аб'ём і чыста фізічна набіваюць страўнік)
>розніцы паміж бургерам і 140 грамамі пасты няма
Не паспрачаешся, бо і склад амаль аднолькавы. Хлеб ды мяса, хіба што мяса крэветак лепш.

>У аб'ёме [розніца] ў першую чаргу, згодны? І ў хуткасці засваення. Шмат каму атрымліваецца падмануць свой арганізм салатамі.

Так, у аб’ёме і хуткасці засваення. Пра хуткасць засваення ты вельмі дарэчы згадаў, бо тут прыходзіць чарга глікемічнага індэксу. Каб не дзяліць зноў на некалькі допісаў, скажу, што бургер выкліча вышэзны і тонкі пік па гэтым індэксе, а салата – шырэзную парабалу. На такім піку некаторыя адчуваюць прыход, памылкова называючы менавіта яго сытасцю, бо без піку прыходзіць ломка, якую ў такім выпадку схільныя блытаць з голадам. Але гэта не сапраўдная наетасць і не сапраўдны голад, не трэба падманвацца. Варта толькі перажыць некалькі месяцаў, пакуль арганізм адвыкне, і салатамі ўжо не давядзецца падманвацца.

[2/3]

 No.3368

>>3365
>Які дыстр?
Які заўгодна. I am way beyond distributions, бо дыстрыбутывы адрозніваюцца толькі пакетнымі мэнаджарамі і ўсталяванымі праграмамі. Карыстаюся Debian-based і Arch-based, але ўсе дыстрыбутывы добрыя. І BSD таксама.

[3/3]

 No.3370

File: 1638894494863-0.jpg (88,42 KB, 960x1280, 5f03bfd7-ef84-4b1c-bbf3-ae….jpg)

File: 1638894494863-1.jpg (90,77 KB, 960x1280, 437408be-eb25-44a6-90be-17….jpg)

File: 1638894494863-2.jpg (81,57 KB, 960x1280, 51df2a37-e5a0-4ee9-bc61-0a….jpg)

>>3367
Глікемічныя індэксы — гэта добра, напэўна, для сярэднестатыстычнага нармальнага чалавека. Не прэтэндую на 100% аб'ектыўнасць і дакладнасць, але са сваіх эмпірычных назіранняў магу падзяліцца наступным:
1. Не на дыеце можна 2000-2500 ккал на дзень расцягнуць хоць і аднымі бургерамі, насычэнне ад іх у мяне звычайна не на 1 гадзіну, гэтак жа і салатамі арганізм не атрымліваецца падмануць на некалькі гадзін, ён быццам з калькулятарам калорыі лічыць. Можа праз паўгода адных салатаў штось і зменіцца, але нешта мне падказвае, што я столькі невядома для чаго не працягну.
2. Жонка не назапашвае энергію ў арганізме і вечна галодная, а я не. Калі я не на дыеце, жарэ прыкладна як я і тое ж самае. Вось я на дыеце сяджу, а яна на ноч хамячыць нешта, бо ЖЭРЦІ хочацца. І няважна, што там было з'едзенае 2-3 гадзіны таму: бургер ці салата. Асабліва бесіць у падарожжах: я яшчэ гатовы гадзіны 3-4 дзе-небудзь гуляць, а ёй ужо ЖЭРЦІ-ЖЭРЦІ-ЖЭРЦІ-ЯБОЛЬШНЕМАГУ. У мяне ж акурат
> дух > плоць
, у падарожжах магу хоць адным літрам малака на дзень абысціся.
Вось калі вакол мяне жэрці пачынаюць, на ноч НОМ-НОМ-НОМ шакаладкі з пяльмешкамі, мая тушка патрабуе: і мне кавалачак! Ну хоць разводзься…
З пункту гледжання тушкі пячорнага чалавека выглядае вельмі рацыянальным падыходам:
1. Ёсць жэрка — жары ў запас, заўтра можа і не быць. І нікуды не ганяй гаспадара, няма чаго з поўным пузам падстаўляцца пад шаблязубых тыграў, лепш хай іншымі важнымі для прыроды справамі займаецца.
2. Няма жэркі ўмераны час, але гаспадар кудысь бегае — пэўна, мамантаў ловіць, не варта яго турбаваць.
3. Няма жэркі доўга — трэ нагадаць, а то яшчэ з голаду здохне.

У якасці эмпірычнага доказу фота 15 км на дарожцы на пусты жывот. І для гісторыі зафіксую 78 кг, паглядзім, як далей будзе.



[Назад][На пачатак старонкі] [Catalog] [Post a Reply]
Выдаліць допіс [ ]
[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]