[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]

/b/ - Трызненне

Імя
Электронная пошта
Тэма
Допіс
Файл
Убудаваць
Пароль (Для выдалення файлаў)

File: 1594150174126-0.png (360,47 KB, 640x587, miačyk.png)

 No.484

Заходзь у гэты трэд, пішы што-небудзь, а спецыяльна падрыхтаваны атрад граматычных нацыстаў ветліва распавядзе табе пра ўсе моўныя хібы твайго допісу. Будзем пашыраць рады тых, хто валодае беларускай мовай добра!

Загадзя – некаторыя распаўсюджаныя памылкі:
1. Прыстаўка «ат-» і злучнік «с» не існуюць.
2. Ігнараванне палаталізацыі ў фіналях у давальным і месным склоне. У беларускай мове формы з фіналямі -ке, -ге, -хе, як, напрыклад, «матэматыке», «аблоге», «страхе» – недапушчальныя. «К» у такіх выпадках пераходзіць у «ц» – «матэматыцы», калі назоўнік жаночага роду; калі мужчынскага, то пішацца «-ку»: «Менску». «Г» пераходзіць у «з»: «аблозе» або, зноў жа, «-гу»: «астрогу». «Х» пераходзіць у «с»/«ху»: «страсе», «пораху».
3. Зноў жа пра давальны склон: скланенне назоўнікаў у мужчынскім родзе і мужчынскіх імёнаў/прозвішчаў з фіналлю на «-а». Тата – таце тату, Алесь Варона – Алесю Вароне Варону. Янка Купала – Янке Янцы Янку Купалу.

Можаце таксама тут пытацца пра любыя моўныя тэмы, калі ў чымсьці не перакананыя і хочаце ўдакладніць – дапаможам.

 No.485

Добрая ідэя. Хай жа ўсе грамарнацы-даёбкі застануцца ў гэтай рэзервацыі.

 No.489

File: 1594158320152.jpg (48,33 KB, 380x380, 1567432919833.jpg)

Шаноўныя мовазнаўцы, патлумачце калі ласка за гаўно.
Чуў меркаванне, што першапачаткова слова лайно рэдкае і дыялектнае, а зараз ужываецца значна часьцей чым трэба, і што слова гаўно - цалкам нармалёвае беларускае слова, якому не патрэбны пераклад.
Як казаць правільна?

 No.490

>>489
>слова лайно рэдкае і дыялектнае,
https://nashaniva.by/?c=ar&i=230503
Магілёўшчына, Століншчына, Чэрвеньшчына, Вушаччына… якое слова тады не «дыялектнае»?
Ды толькі «лайно» — зусім не тое ж, што «гаўно», словазбор Барадуліна і ТСБМ гарантуюць:
http://slounik.org/search?dict=&search=лайно&x=0&y=0
https://www.skarnik.by/tsbm/35181
Лепей яго не выкарыстоўваць у гэтым значэнні. хаця, верагодна, ужо позна выпраўляць

 No.491

лайно гэта тыповае слова, часта выкарыстоўваецца

 No.492

лайно ды лайно

 No.493

>>489
Не забывайцеся на дзярмо. У маіх краях я "лайна" ўнікаю, бо ненатуральна на'т не разумеюць, бы тыя цынамоны і цытрыны гучыць, у адрозненне ад гаўна, дзярма і гною.

 No.495

http://belchan.eu/mu/res/10.html
А вось добрая нагода разабраць міжмоўную аманімію!

Аманімія – ад грэцкага «òμός», «аднолькавы» у «όμονα-», «імя» – выпадак, калі словы супадаюць па напісанні і гучанні, але розняцца па значэнні. Аманімія міжмоўная – выпадак, калі такое супадзенне адбываецца ў дзвюх розных мовах.

Так як руская мова пашырана сярод беларусаў, то часта здараецца недарэчнае выкарыстанне міжмоўна-аманімічных слоў.

Для беларускай мовы частымі выпадкамі такой памылкі становяцца:
- «нядзеля», сёмы дзень тыдню, якому адпавядае рускае «воскpeсенье»; «недeля», прамежак часу з сямі дзён, якому адпавядае беларускае «тыдзень»;
– бел. «лук», прылада для стральбы стрэламі – рус. «лук (для стзульбы)»; бел. «цыбуля», гародніна – рус. «лук (овоц)»
– бел. «дыван», тканы покрыў для падлогі – рус. «ковёр», рус. «дuван», прадмет мэблі – бел. «канапа»;
- бел. «адказ» – рус. «ответ», рус. «отказ» – бел. «адмова»;
- бел. «свет» – рус. «мuр», рус. «свет» – бел. «святло»;

Больш падрабязны спіс выпадкаў складаных аманімічных перасячэнняў паміж рускай і беларускай мовамі можна паглядзець тут: https://bit.ly/2ADumoi

 No.496

Гаўно трэба называць гаўном, а не адбіраць у слова лайно яго прыроднае значэнне — адзежына.

“Мова развіваецца, ко-ко-ко…” А з якога хуя чалавек, які, дапусцім, чуў беларускую мову ад дзядулі з бабуляю, раптам пачынае называць гаўно лайном? Давайце я лыжку пачну сёрбалкаю называць або нож самарэзам. Гэта так працуе?

 No.497

>>496
Спачатку чуеш трасянку ад свае бабкі, потым трохі вучыш ў шкалке, потым размаўляеш усе жыцце па руску.
А потым табе прыперла зайсьці на белч, і ты выкарыстоўваеш мову як умееш.
А яна сфармірована такімі ж хіпстарамі. І да ніх неяк прыліпла ў інфаполі слова лайно ў значэнні гаўно, а не бялізна.
Вось як працуе.

 No.501

>>497
>шкалке
Ну няма ў нас такіх канчаткаў, ну лявончык.

>неяк прыліпла

Ды тут хутчэй аўтэнтычнасЬць і жаданне пісаць абынеякумаскалёў. Лайно прыцягнулі з польскай, якая часцяком служыць донарам лексікі для такіх во грамацеяў.

 No.504

>>496
Саша, узбагойся.

Адкуль ты ведаеш, мо для Байкова з Некрашэвічам менавіта такое значэнне і было прыродным?

Калі большасць носьбітаў падхопіць за табой, то так, менавіта так яно і працуе.

Памятаю, як мой рускамоўны дзед гадоў з 20 таму крытыкаваў буржуйскае слова гамбургер, маўляў, ёсць жа ісконна рускае butter-brot.

Ніякім разам не абараняю лайно ў значэнні гаўно, але заўжды можна спакойна растлумачыць: такое значэнне фіксуецца толькі ў слоўніку Байкова-Некрашэвіча, вядомага наборам неадназначнай лексікі, а ў народных дыялектах мае значэнне, сходнае з англ. linen. Дарэчы, у каго этымалагічны слоўнік пад рукамі, лайно не адтуль жа пайшло, адкуль і linen?

 No.505

Слова лайно в рускай няма

 No.515

>>505
Хіба тут нехта сцвярджаў, што яно прысутнічае ў рускай?

 No.518

>>501
Напэўна маецца на ўвазе што гэта плюс, што не як у маскалей?
Я для сябе вырашыў, што правільна казаць гаўно або дзярмо.
>Ну няма ў нас такіх канчаткаў, ну лявончык.
Oh shit, i am sorry.
Або, от гаўно, выбачаюся.

 No.521

>>518
Я ўважаю "абынепарускасць" за мінус, бо яна часцяком б'е па нармальнай беларускай мове, ператвараючы яе на нейкае паўпольскае мэкалёканне.

 No.522

>>505
Гэта ў адказ на >>496

Хутчэй за ўсё, гэта слова (лайно як гаўно) палешуцкае

 No.525

>>522
Ніводнага разу не чуў
міма перавыхаваны паляшук

 No.531

Карацей, палажняк па фекаліях такі:

ДЗЯРМО – блатныя, рабаўнікі ў законе, чорная фарба.
ГАЎНО – мужыкі і мкніўцы.

ЛАЙНО – чэрці, пеўні, шасцёркі і іншыя чушкі, якія адзежу за дзярмо лічаць.

Усім роўным фарту і фарбы, а чырвоным струк у сраку і лязо ў рэбры.

 No.536

>>531
Цалкам падтрымліваю

 No.538

Ёсць варыянты націску: лайно і лайна. Можна для адзежы ўжываць "лайна".

 No.544

>>538
Прачытай >>531 - гэта афіцыйная пазіцыя Белчана.

 No.545

>>538
У якіх слоўніках ты такія варыянты знайшоў?

 No.566

File: 1594503817175.jpeg (173,48 KB, 700x872, 9d68fa6262c4a370f424284e2….jpeg)

>>545
Я б табе не раіў ставіць пад сумнеў белчанаўскі палажняк. Гэта крывая сцяжынка па тонкім лёдзе.

 No.584

File: 1594658985601.jpg (186,98 KB, 662x800, 1189367020115.jpg)

А ці ведаеце вы, што слова “чарнамазы” – не лаянка, яно проста гутарковае.
https://www.skarnik.by/tsbm/92572

Наступны раз, як пабачу Такінданга, спытаю ў яго: „Як маешся, чарнамазы?”

 No.760

Tavaryšy hramarnacystyja, jak pišam Lavon anon: ź vialikaj abo maleńkaj litary?

 No.764

“Лявон” пішам з вялікай, бо гэта імя асабістае (хаця тут і не зусім, але тым не менш), “анон” – з маленькай, бо гэта слэнгавы скарот ад “ананімны карыстальнік”, а гэта не асабістае імя.

 No.786

File: 1596315674667.jpg (94,56 KB, 727x1080, Spe_VnUGZjY.jpg)

Як ставіцеся да займеннікаў з вялікай літары? Я рэзка адмоўна. Гэтая гідота накшталт Ваш, Вы - нейкая прадажніцкая гідота накшалт "Кліент"

 No.789

>>786
Гэта зручнае і простае правіла.
Адзін чалавек = Вы. Два і больш чалавекі = вы.
Наадварот, уводзячы дазвол звяртацца да адной асобы на “вы” з малой літары уводзяць павышаную складанасць.

 No.913

Выклікаю дэсантны атрад грамарнацыстаў у палітач >>>/pol/258

 No.1269

Чаму ўсе раптам пачалі называць пратэстантаў (дэманстрантаў) пратэстоўцамі?

 No.1304

>>1269
>пратэстантаў
Ну тут зразумела ўсё. Слова ў першую чаргу асацыююць з вернікамі-пратэстантамі. А тут такі зручны славянскі суфікс. І хай.

 No.1376

Белчан, як правільна граматней пісаць: "са звычайным" ці "з звычайным"? Гаворым-та мы, відавочна, "са звычайным", але на пісьме… не ўпэўнены.

 No.1378


 No.1379

>>1378
Дзяк, я нешта не здагадаўся проста пашукаць"са".

 No.1503

File: 1613761739719.png (33,18 KB, 740x311, ClipboardImage.png)

>>/b/1501
>Нядаўна з песні "Перавядзі мяне праз майдан" даведаўся, што ва ўкраінскім "майдан" азначае нейкую плошчу ў паселішчы / горадзе дзе збіраюцца жыхары. Чуў, што накшталт як у рускай для абазначэнне падобнага месца можна выкарыстоўваць слова "веча" акрамя Яго Значэнне- "сход". А якое слова ў беларускім адпавядае гэтаму значэння?
На гэтае пытанне я табе адкажу ў адмысловай стужцы. Майдан - гэта цюркскае пярсідскае слова плошча, і ва ўкраінскай яно мае такое ж значэнне. Звычайна ў малым паселішчы была адна такая плошча, на якой ладзілі і сходы, і кірмашы, і пакаранні. Так што найбольш трапны адпаведнік для яго ў беларускай даволі празаічны і цябе не здзівіць : Плошча.

 No.1504


 No.1506

>>1503
Плошчу так плошчу, хе-хе. Наогул слова "майдан" здавалася мне нейкім старажытна Славянскім. Яшчэ адзін пытанне, як на беларуссом будзе "тгед", відавочна не даслоўнае нітка, а шото іншае.

 No.1507

>>1506
thread*

 No.1509

>>1506
Тут у нас раней абмяркоўвалі гэтае пытаннечка менавіта ў кантэксце імажбордаў. Як не памыляюся, гэта было ў ліпені 2020 ў /b.
Існуюць наступныя меркаванні:
1. Стужка
2. Нітка/ніць
3. Дрот праз яго і быў срач
4. Трэд

 No.1510

>>1509
Дзякуй вялікі, няш.

 No.1727

Etatyscki ci etatystski? A to ž francuzski jość

 No.1728

>>1727
>Etatyscki ci etatystski?
Pieršaje. U kancy słova "etatyst" litara "t", a pa pravile zamiest sufiksa -sk- užyvajecca -ck-, kali korań słova skančajecca na "t", "c", "č" ci "k".
>francuzsk
Zdajecca mnie, što tolki ŭ narkamaŭcy.

 No.1729

>>1728
Dziak

 No.1814

Як тут паставіць націск?
https://stant.by/by/catalog/ruchnoy-instrument/strubtsina-bystrozazhimnaya/
ШрубцЫнга?

 No.1815




[Назад][На пачатак старонкі] [Catalog] [Post a Reply]
Выдаліць допіс [ ]
[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]