[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]

Белчан

Беларускі Іміджборд

Вайп дошкі «Трызненне» — мадэратарам admin на 10/12/21 09:18:20

Уначы адбыўся вайп, які, на жаль, праз недакладнасць наладаў знішчыў усе стужкі на дошцы /b/ — Трызненне. Аднавіць іх няма тэхнічнай магчымасці.

Гісторыя допісаў да канца красавіка даступная ў канале Telegram https://t.me/belchan_updates

Адміністрацыя белчана прыносіць свае шчырыя выбачэнні і запэўнівае, што арганізаваныя ўсе неабходныя захады для таго, каб не дапусціць такой сітуацыі ў будучыні. Знятае абмежаванне на колькасць дошак на адной стужцы, а таксама разглядаюцца некаторыя іншыя тэхнічныя рашэнні для абароны дошкі, якія будуць рэалізаваныя крыху пазней.

Абнаўлення — мадэратарам admin на 08/12/20 15:04:12

Былі даданыя некаторыя новыя функцыі:
- Цяпер можна ўбудоўваць спасылкі на Telegram у допісы. Важна зазначыць, што гэта не дапамагае ў выпадку блакавання самога Telegram, так як скрыпт адмалёўкі адпраўляе запыты на яго сервер. Пакуль што.
- Даданая форма хуткага адказу, якая з’яўляецца адразу побач з допісам, на які вы збіраецеся адказаць. Так мусіць быць зручней.
- Выглядае, што Белчан з нейкай прычыны не перастае працаваць нават у выпадку блакавання інтэрнэту з боку фашысцкага рэжыму. Калі блакаванні адбудуцца зноў – шырце спасылку на Белчан сярод сваіх сяброў, размяшчайце тут файлы з VPN-кліентамі і іншымі сродкамі абыходу блакавання, дзяліцеся свежымі навінамі.

Жыве Беларусь!

Шмат новага — мадэратарам admin на 06/27/20 09:47:22

- Новыя дошкі.
- Новыя тэмы.
- Новы беларускі пераклад.
- Новы Белчан!

без тэмы — мадэратарам admin на 06/08/20 12:44:14

Сардэчна запрашаем на беларускую дошку!