[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]

/bc/ - Аб belchan.eu

Імя
Электронная пошта
Тэма
Допіс
Файл
Убудаваць
Пароль (Для выдалення файлаў)

File: 1593500900665.jpg (24,03 KB, 300x227, sysadmin1-300x227.jpg)

 No.76

Тэма такая: адмін хоча выразаць усялякае захаванне IP-адрасоў у журналах (зрабіць белчан самым сапраўдным чанам ананімусаў). З іншага боку, калі рэалізоўваць нейкі аналаг /int, то сцяжкі прынята вызначаць па IP. Як разруліць супярэчанне? Прапановы адміна:
1. Падключыць /int/ з іншага сайта https://nichan.net/int
2. Стварыць int без сцягоў.
3. Стварыць дошку без абмежаванняў па мове стасункаў. Той жа /int, толькі без сцяжкоў.
4. Адмовіцца ад выпільвання IP-адрасоў.

 No.77

На маю думку, ёсць яшчэ варыянты:
5. Зрабіць выбар сцяжкоў дабраахвотным (як у /by харкача). Будзе загончык для тралалоевых.
6. Не ведаю, наколькі проста рэалізаваць тэхнічна, але можна, каб IP правяраўся 1 раз для вывешвання сцяжка, а лог адразу выдаляўся.

 No.79

Трэба ўлічваць, што наш /int будуць хутчэй за ўсё наведваць нашыя ж суайчыннікі, таму сцяжкі па айпі зусім не абавязковыя.
Прасцей за ўсё пакуль што
>3. Стварыць дошку без абмежаванняў па мове стасункаў.

 No.81

>усялякае захаванне IP-адрасоў у журналах (зрабіць белчан самым сапраўдным чанам ананімусаў)
Не самы разумны крок, бо развязвае рукі вайперам. Ды й сёння захоўванне IP-адрасоў ніяк не ўплывае на ананімнасць, бо ў большасці дынамічныя, максімум можна адсачыць да правайдарскай скрынкі.
Так што я за 4. У выпадку, як гэта прынцыповае рашэнне, галасую за 6 >>77-Лявона – ведаю, як гэта рэалізаваць.

 No.89

Я думаю, што лепш сумясціць наш /int/ з Нічанам.
Па словах лявона што наш /int/будуць хутчэй за ўсё наведваць нашыя ж суайчыннікі, і гэта праўда, але ў Нічана ёсць больш-менш пастаянная замежная аўдыторыя.
Я думаю, што можна было б аб'яднацца. Спадзяюся, што яны не супраць.

 No.102

>>89
Падтрымліваю сумесны інт. Нам бы яшчэ нешта накшталт іх правілаў напісаць, пра моўную палітыку і незалежнасьць.
І яшчэ там бачыў канцэпт начной дошкі без тэматыкі і аднім трэдам, якую там плануюць зрабіць. Выдатная ідэя.

 No.103

>>89
Я таксама падтрымліваю, але ці будуць іх правілы (забарона ўкраінафобіі) прымяняцца да нашага боку /int?

 No.104

>>103
Добрае пытанне, дарэч, ці мусім мы тады выконваць вось гэта:
>Заборонено пропаганду сепаратызму, ліквідації Незалежності, цілісності суруторії або сувебыніміту Україні; запенубення факту Голодомору як геноцыду Українського народу; образу шаржаву, народу, історії, мовы або культукі Україны; неповагу ча прінефання самволів Україна; агітацію антоукраїнськіх ібай та антаукраїнської діяльності; комуністочну, нацостську, фашастську, російськоімперську агітацію та заклукы до відповідної діяльності.

 No.105

File: 1593767163877.png (23,1 KB, 577x153, ClipboardImage.png)

Лел, а дыскрымінатар працуе і на іх. Тады вось так.

 No.106

>>76
А як будзе тэхнічна рэалізаваны сумесны /int? Проста спасылка, ці больш складаная інтэграцыя?

 No.121

Прывітанне!

>>103
Калі дошкі будзуць аб'яднаны, забарона на беларусофобію будзе ўведзёна.

Дарэчы, хто-небудзь дапаможа сфармаваць правілы для самога Белчана?

>>106
Мы пакуль не гаворым пра складаную інтэграцыю. Будзе спасылка на дошку праз фрэйм і ўверсе.

 No.156

>>77

Белчаную 6-ы пункт. Калі да сервера ідзе запыт, можна даць карыстальніку сцяжок, але не захоўваць у журналах інфармацыю аб ім.



[Назад][На пачатак старонкі] [Catalog] [Post a Reply]
Выдаліць допіс [ ]
[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]