[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]

/bo/ - Кнігі

Імя
Электронная пошта
Тэма
Допіс
Файл
Убудаваць
Пароль (Для выдалення файлаў)

File: 1613763981644.png (985,2 KB, 1200x856, 4ad147f8d6.png)

 No.35

1. Аўтар
2. Прачытаная кніга
3. Ваша ўражанне, крытыка, думкі.

Пажадана прымацаваць фотакартку прачытанай кнігі

 No.57

File: 1613830713339.jpg (30,98 KB, 330x330, 48558791-maria-rodziewiczo….jpg)

1. Марыя Радзевіч
2. Дэвайціс
3. Мне не спадабалася. Галоўныя героі — шляхта са сваімі шляхетскімі праблемамі. Мне як чалавеку, які арэндуе жыллё, цяжка ім спачуваць (дарэчы, падобная праблема ў мяне з чытаннем Караткевіча). Плюс там карэнныя амерыканцы аднабока паказаныя, а вось ім я якраз спачуваю.

Дуб прыгожа апісаны, і прыемна разумець, што ён спісаны з рэальнага дуба ў Беларусі (трэ калісьці з'ездзіць на яго паглядзець). І прыемна ведаць, што аўтарка лесбіянка. Але сама кніжка мне не вельмі спадабалася.

 No.64

File: 1614016536295.png (1,03 MB, 769x1111, ClipboardImage.png)

>>63

1. Лю Цысінь (Liú Cíxīn)
2. Трылогія «Памяць аб мінулым Зямлі»
3. Вельмі захапляльная літаратура для аматараў сай-фаю. Сюжэт ахоплівае некалькі стагоддзяў гісторыі, уключае вялікае мноства перасанажаў і поўнасцю паглынае чытача. У кнізе ставяцца і развязваюцца праблемы, як і належыць навуковай фантастыцы, глабальныя, а чалавечыя стасункі кшталту кахання, варажнечы і сяброўства апісваюцца, як можа каму-небудзь падацца, суха і паверхнёва што мне асабіста вельмі падабаецца.
Чытаў яе запоем, некалькі дзён нават нічога больш не рабіў, не ўключаў камп’ютара, не глядзеў ютубаў і не гартаў борды, а толькі чытаў.

 No.65

File: 1614335035253.jpg (14,48 KB, 502x489, o-que-mata.jpg)

1. Жуаў Педра Месэдэр
2. O que mata a sede do mar
3. Вельмі кароткая кніжка (42 верша па 3 радкі), але я пакуль што на партугальскай магу толькі такое чытаць. Мне спадабалася, нагадала «Пункціры» Алеся Разанава: тут таксама маленькія назіранні. Толькі пункціры былі без агульнай тэмы, а тут усе вершы пра раку, ад вытока да вусця.

 No.66

File: 1614533858233.png (595,55 KB, 398x565, ClipboardImage.png)

Іван Сэмесюк
Эвалюцыя альбо смерць!
Трэшовый сюжэт, распавядае гісторыю малпы якія вырашыла паехаць у сталіцу і пра кармічныя прыгоды, якія здарыліся з ёй на гэтым шляху.

 No.67

>>66
Не забывайся лічыльнічак у суседняй стужцы абнаўляць

 No.68

>>65
Гэта ты ж на міжнароднай таксама балбочаш?
Навучы мяне так жа карцінкі ціснуць. Гэта imagemagick?

 No.69

>>68
> Навучы мяне так жа карцінкі ціснуць. Гэта imagemagick?
Гэта крадзеная карцінка

 No.82

File: 1627074625577.jpg (167,63 KB, 600x800, SAVE_20210724_240431.jpg)


 No.96

File: 1631172589773-0.png (230,65 KB, 663x715, 1631051943192-3.png)

File: 1631172589773-1.png (65,29 KB, 237x250, 1631051713561-2.png)

>>82
Гэта база

 No.100

1. Караткевіч
2. «Чазенія»
3. Піздапакуты Prose poem на 130 старонак. «Постаць ганарлівая, гожая, моцныя ногі цвёрда нясуць ладнае цела.

А ён глядзеў на яе, на плаўную і прыгожую хаду, на моцныя ногі, што цвёрда неслі ладнае цела, на залатыя валасы і сінія, як аканіт, вочы і п'янеў.

Моцныя плечы, дасканалыя, як кветкі, сцябліны рук - усё поўніла яго адчуваннем нязнанага шчасця.

…Схіляецца, напружваюцца моцныя, стройныя ногі, выгінаецца, як лук, тонкая паясніца, падаюць валасы, і яна падбірае іх тыльным бокам кісці, адвечным і ўсё ж толькі сваім рухам. Вечна, вечна глядзець…

Родны мой, як мне і зараз хочацца сесці ля тваіх ног, пакласці галаву табе на калені, цалаваць твае моцныя рукі, не пярэчыць тваёй пяшчоце.»

Ну вы зразумелі. Сюжэт такі ж, 5 каласоў з 10, банальнейшы. Хіба толькі мова Караткевіча будзе цікавай.

 No.102

File: 1636351909483.jpg (11,8 KB, 200x323, boocover.jpg)

1. Сяргей Пясецкі
2. «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі»
3. Калі не звяртаць залішняй увагі на пшэцкую пыху, то даволі цікава. ІМХО, аўтар няблага перадае псіхалагічную трагедыю розных там нкусаўцаў-гестапаўцаў-амапаўцаў, у карыкатурнай, гратэскнай форме, канешне, але па сутнасці — глыбока і правільна.
Цікава, ці чытаў Пясецкі «Запіскі Самсона Самасуя?» Вельмі нагадала.
А, а перакладчык на беларускую — нейкі яблан. Што толькі дадае атмасфернасці кніжцы.



[Назад][На пачатак старонкі] [Catalog] [Post a Reply]
Выдаліць допіс [ ]
[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]