[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]

/t/ - Тэхналогіі

Імя
Электронная пошта
Тэма
Допіс
Файл
Убудаваць
Пароль (Для выдалення файлаў)

File: 1651595133887.jpg (214,85 KB, 736x736, 4,lain,chan.jpg)

 No.104

Прапаную выкарыстоўваць для ўсіх кампутара-датычных пытанняў адзіны трэд. Бо іначай да бампліміту мы не дажывем

 No.105

Пачаць я жадаў з клясічнага, vim або emacs? Разумецца, што ў першу чаргу як івы, а ужо потым як ас.

Эмакс - не рэдактар, а сапраўдная экасістэма, падобная да тых, што ёсць у яблычнікаў і дробнамяккіх. Але я чуў пра праблемы з прадукцыйнасцю і, асабліва, шматплыннасцю. Ды вялікій парог уваходу.

Вім - тут узнікае пытанне абіраць vim або neovim. Пасля рэлізу віму версіі 8.0, нэовім страціў сваю яўную перавагу і выбар зрабіўся не самым відавочным.

З іншых варыянтаў, пацягацца з імі можа хіба што vscode з-за яго таварыскасці да карыстача і празплатформеннасці, якія прывялі да сучаснай папулярнасці, але гэта далося яму дзякуючы электрону, бгг

Якія думкі, Лявон?

 No.106

File: 1651599083054.jpg (47,33 KB, 640x360, vim.jpg)

>>105
Ну ніхуя базы на белчан насыпала!

Я адназначна за вім, бо неяк у ім асвоіўся і перажыў той ментальны зрух, калі мне проста нясцерпна балюча карыстацца камандамі ў рэжыме ўводу ці не мець магчымасці хуценька кляпнуць ci" або запісаць з вімавых каманд макрас.

Emacs усё гэта можа, і яшчэ і больш, але… ЯК З ЯГО ВЫЙСЦІ?! ён нейкі звышскладаны, увесь час нейкія С-х М-х butterfly, адкрываюцца нейкія незразумелыя новыя буферы іншых тыпаў, а мой некуды дзяецца. Магчыма, калі і набяруся смеласці даследаваць яго падрабязней, але ў цэлым уражанне ад Emacs такое, што Столман перастварыў цэлую аперацыйную сістэму таму, што не любіць UNIX.

VS Code я ставіў, мянюшкаарыентаваны UI і поўнасцю мышавозныя аперацыі з тэкстам апроч хіба што дохленькай навігацыі стрэлачкамі мяне зусім не парадавалі, а вось спроба перавыйнайсці камандны радок (не тэрмінал, а вось такое выплыўное поле ўводу з падказкамі, як : у віме) парадавала, бо, відаць, распрацоўшчыкі інтэрфейсаў нарэшце здаюцца і, вагаючыся паміж даданнем новай функцыі і асцярогамі лішне ўскладніць інтэрфейс, робяць слушны выбар у бок класікі.

 No.107

>>106
> вішны, камандны стыль
Ён мне таксама спадабаецца, але вось і рофл, што яго можна эмуляваць як у эмаксе, (eVIl mode), і забыцца пра выклік калыханняў паветра для… і так зразумела, так і ў вскодзе (vscodevim.vim). Таму не аргумент.

> нейкія незразумелыя новыя буферы іншых тыпаў

Не так і складана. Патрэбна толькі ўспрымаць яго як tmux з ушытым інтэрпрэтатарам ліспу. Хоць мець іх паасобна было б юніксавей. Лол, спалучаецца jupyter notebook - эмакс ад сойджакаў

> Столман перастварыў цэлую аперацыйную сістэму таму, што не любіць UNIX

Дык лайно жа. Даеш аб’ектна-арыентаваную мікраядравую сістэму. А яшчэ яго не Столман напісаў.

 No.108

File: 1651640073277.png (71,54 KB, 637x531, vimemacs.png)

>>107
Так, я ведаю пра эмуляцыю вімчыка, але ў эмаксе я яе не правяраў (і не ўпэўнены, што гэта патрэбна, бо ён – рэч у сабе), а ў vscode вімавае пашырэнне даволі добрае, пагаджуся, але тым больш ён расчароўвае, калі ўсё, здавалася б, працуе бездакорна, але раптам вось нейкая зусім базавая функцыя адсутнічае. Ужо не ўспомню, што гэта было, але вімавым функцыяналам я карыстаюся даволі шырака, і не раз сутыкаўся з яго адсутнасцю ў пашырэнні да vscode.
Так што давай не касуй мой аргумент так хутка. Сапраўдны вім вімісцей за ўсякія ўбудаванні і прыпадабненні, ды і нахуя мне запускаць нейкі там браўзер для праўкі нейкага там скрыпта ў тузін радкоў.

А хто там эмакса пісаў я не ведаю дакладна, але хто б то ні быў, ён яўна не хацеў пакідаць карыстальніка з адной толькі юніксовай лучнасцю сафта і рэімплементаваў усё, а пашырэннямі нават кліенты для Telegram робяць…

P.S. Дарэч, давай паспрабуем пазбягаць разгалінавання размовы на падтэмы грынтэкстам, бо гэта абсалютна нечытэльна для іншых, уключна з намі ж праз пару тыдняў.

 No.109

>>108
>гэта абсалютна нечытэльна для іншых
Мне чытэльна.

міма карыстальнік nano і notepadqq

 No.110

File: 1651652558675.png (81,88 KB, 240x180, anencephaly.png)

>>109
>Мне чытэльна.
>міма карыстальнік nano і notepadqq
не ўтрымаўся, прабач

 No.111

File: 1651657005160.jpg (294,2 KB, 1887x1860, Adm3aimage.jpg)

>>110
Белчан такі белчан.

Для рэдкага рэдагавання канфігаў nano хапае. Для набору тэкстаў у графічным рэжыме зручнейшыя графічныя рэдактары (і не кажы, што ты карцінку на белчан запосціў з lynx). Для астатняга ёсць больш спецыялізаваныя інструменты (хай бы і emacs).
Vi-падобныя рэдактары — гэта крута, модна і ўвогуле гікова, але з 1976 мыш і поўная клавіятура са стрэлкамі сталі даступнымі кожнаму.

 No.112

>>111
Ну, для рэдагавання канфігаў можа і хапае nano (улічваючы, што ў ім у прынцыпе і пошук, і рэгуляркі ёсць, здаецца), а вось для "набору тэкстаў" графічныя рэдактары не настолькі зручней, каб яны былі таго вартыя. Ну праўда, чым тэкставая кансолечка горш для чыста тэкставых задач? Аперацыі над тэкстам выконваюцца з дапамогай спецыялізаванай прылады ўводу, і так будзе да распрацоўкі нармальных нэйраінтэрфейсаў, таму зручнасць "графічных рэдактараў" усё ж спрэчная.

Так, я канешне ж магу зразумець, што напрацаваныя за некалькі дзясяткаў гадоў канцэпцыі будовы UI з магчымасцю пстрыкнуць па вылучаным тэксце мышай для выкліку выплыўнога вакенца ці наяўнасці усялякіх піктаграфічна-тэкставых мянюшак могуць быць зручныя хаця б тым, што ім можна на базавым узроўні карыстацца абсалютна без падрыхтоўкі, у той час як вім патрабуе асваення. Гэтая перавага ў іх ёсць, даступнасць, але каб увапхнуць увесь функцыянал такіх мастадонтаў, як Vim ці Emacs у чыста графічны інтэрфейс… ну, атрымаецца нешта накшталт тых мемаў са шматлікімі панэлькамі ў Internet Explorer ці нешта яшчэ такое нязручнае.

А твой ківок у бок браўзера абсалютна недарэчны. Так, я карыстаюся сучасным браўзерам, каб хадзіць на белчан, бо сам сучасны вэб такі, што для яго патрэбен браўзер. І што? Тэкставаму рэдактару, у адрозненне ад графічных (Photoshop, GIMP) ці браўзераў не патрэбна дакладнае пазіцыянаванне мышай ці адлюстраванне карцінак. А лінкс вельмі добра чытае HTML-дакументы, якія часам пастаўляюць з сафтом ці дасылаюць у якасці электроннай пошты

 No.113

>>111
А што да мышы і клавіятуры са стрэлкамі, то імі можна карыстацца ў віме ўжо вельмі даўно, але hjkl (і ўсе астатнія) пагэтуль вельмі добрыя для скрыптавання розных спецыфічных дзеянняў як у .vimrc, так і для макрасаў.

 No.114

File: 1651660198413.png (68,88 KB, 731x725, screen.png)

Карцінка на белчан з W3M, каліласачка
Так, ты не казаў, што гэта немагчыма
Не, я не кажу, што гэта нармальна
Проста праверыў, ці праўда можна

 No.115

>>112
>а вось для "набору тэкстаў" графічныя рэдактары не настолькі зручней, каб яны былі таго вартыя.
Дык і кансольныя не настолькі зручнейшыя, каб імі карыстацца ў сітуацыях, адрозных ад sudo nano something.

>Ну праўда, чым тэкставая кансолечка горш для чыста тэкставых задач?

Для набору нефарматаванага тэксту — нічым, апрача неабходнасці спачатку запусціць эмулятар тэрмінала. А чым лепшая? Што такое ўмее vim, што не ўмее notepadqq? І нахалеры яно мне патрэбнае?

>А што да мышы і клавіятуры са стрэлкамі, то імі можна карыстацца ў віме ўжо вельмі даўно

Дык а нахалеры, калі ў больш новых рэдактарах я магу адразу набіраць тэкст там, дзе мне трэба, без усялякіх пераключэнняў рэжымаў туды-сюды? Я разумею, гістарычна гэта апраўдана, vi пісаўся для машын без мышкі і стрэлак, а vim — для тых, хто прывык да vi. У 2022 ён нахалеры новым карыстальнікам? (апрача варыянту "ёсць толькі vim" — адзін ці два разы трапляў у такую сітуацыю).

 No.116

>>108
> Сапраўдны вім вімісцей за ўсякія ўбудаванні і прыпадабненні
Ну што паробіш, аналагічна складана стварыць. Пару-другую спалучэнняў можна і ручкамі дадаць. Але яно працуе і амаль як патрэбна.
> давай паспрабуем пазбягаць разгалінавання размовы
Забараняю. Разгалінавасць - мая любімая рыса аіб, што робіць размову сапраўды жвавай, цікавай і глыбокай, дазваляючы кожнаму дадаць свае пяць капейкаў.

>>111
Кансольны рэдактар != маргінальнае кіраванне. Даўно існуе micro, якіе прапануе традыцыйны набор спалучэнняў клавіш, як ^Q для выйсця або ^C і ^V для капіпасты. І для тых жа эмакса і віма існуюць графічныя інтэрфэйсы, якія толькі што і робяць іх прыгажэйшымі, таксама павялічваючы іх тэхспатрэбы. Загнаць жа графічны рэдактар у кансоль не атрымаецца. Таму, кансольнасць надае праграме большую волю.

 No.117

І ты ўсё ж выкарыстоўваешь звычайны вім або нэавім?

 No.118

>>115
Ну гэта мо’ табе кансольныя рэактары толькі каб выправіць eula=true на якім мінісруфтаўскім серваку трэба, а мне, напрыклад, вельмі зручна, перапісваючы аднатыпны HTML-дакумент на >2k радкоў, запісаць макрас і выканаць задачу без манатонных паўтарэнняў ці проста назахоўваць усякай лухты ў дзесяць буфераў, згортваць непатрэбныя радкі і, у адрозненне ад вышэйпералічанага, захоўваць тую самую 🌈юніксовую лучнасць✨ паміж праграмамі з магчымасцю рэкурсіўна ґрэпнуць нейкую дырэкторыю проста ў адкрыты буфер. Далей тлумачыць не буду, бо пачнуцца тонкія матэрыі накшталт цёплага лямпавага гуку. Проста заяўляю, што ёсць два ўніверсальныя рэдактары, якія перажывуць і мяне, і цябе – Vim і Emacs. Астатнія могуць быць лепшымі для нейкіх пэўных задач, якія паўстаюць перад распрацоўшчыкамі вялізных і складаных праграмерскіх праектаў, але аснова, грунт і база – гэта Vim і Emacs.
І справа тут не ў hjkl-навігацыі, годзе ўжо факусафацца на дробязях

 No.119

>>116
Пра грынтэкст я ўсё ж працягну трымацца свайго, бо сам для сябе мкнуся адвучыцца думаць урыўкамі і страчваць ніць размовы, а заместа таго адказваць цэласна і па справе. А вы як хочаце пішыце, справа ўсё ж ваша.
Што да vscode-vim, то мне складана ўспомніць, што ж іменна тады адсутнічала ў тым пашырэнні, але гэта ўсё ж была падробка, прыпадабненне, хай і жыццёва неабходная такім вось знявечаным ахвярам віма, якім усё ж трэба будзе карыстацца vscode, калі яны там свае нейкія вялізныя камерцыйныя праекты пішуць і дэбажаць.
Зараз ужо глядзець на вскод не хочацца, бо ў мяне даволі несамавіты старэнькі тынкпад, на які я не стаўлю ніякіх іншых браўзераў, апроч таго, якім гартаю інтэрнэты.

А карыстаюся абодвума, калі не трыма. На адной прыладзе маленараўскі вімчык (сёмка, навінку яшчэ не глядзеў), бо аднойчы наладзіў і не хочу кідаць, на другую nvim накаціў (мушу прызнаць, вельмі сэнсоўныя налады, нічога не чапаў амаль што) ну і vi ў двух іпастасях – абрэзаная версія Vim і нават той самы.

 No.122

>>118

EDIT:
< і, у адрозненне ад вышэйпералічанага, захоўваць тую самую 🌈юніксовую лучнасць✨

> і, на што ў адрозненне ад вышэйпералічанага не вельмі здольныя "графічныя"
> тэкставыя рэдактары, захоўваць тую самую 🌈юніксовую лучнасць✨

 No.123

На вокнах был пацешны рэверс-курсор, які дынамічна абіраў колер супрацьлеглы таму, што быў пад ім. Як зрабіць тое ж самае на іксах?

 No.124

File: 1651917824058.png (88,62 KB, 657x527, ClipboardImage.png)

>>123
Ніяк. Кажуць, што гэта абаронена патэнтам.
https://www.reddit.com/r/gnome/comments/bcanxa/comment/ekuuivs/?utm_source=share&utm_medium=web2x&context=3

 No.125

>>124
А ён жа прыгожы як і шрыўты на маках. Крыўдна.

 No.126

Паспрабаваў напісаць мэйкфайл для хуткай змены маёй раскладачцы: ён канвертуе іх (json –klfc→ xkb –ckbcomp→ kbd) і ўсталёўвае. Працуе, але чамусьці кожны раз перакампілюе ўсе kbd-варыянты раскладак з xkb:


$(variants): xkb kbd.d
ckbcomp -compact $(basename $(@F)) $(symbols) > [email protected]


https://www.toptal.com/developers/hastebin/ohaxetapof.makefile

 No.127

>>118
>запісаць макрас і выканаць задачу без манатонных паўтарэнняў ці проста назахоўваць усякай лухты ў дзесяць буфераў, згортваць непатрэбныя радкі
Карацей, усё тое, што ўмее любы больш-менш прасунуты рэдактар. І без фіксацыі на дробязях.

>мінісруфтаўскім серваку

>юніксовую лучнасць
А, вось яно што. З гэтага б і пачынаў.

 No.128

Зараз думаю наконт стварэння некалькіх пастаянных працоўных сесій у тэрмінале пад розныя праекты. У віме ёсць і тэрмінал, і ўкладкі, і падзел экрана, але ён не дазваляе адлучацца і прылучацца да сесій. Tmux і screen дублююць гэты функціянал, таму лайно. Паспрабаваў выкарыстаць dtach і abduco: яны не працуюць знутры рэдактара. Можа, існуе рашэнне, інтэграванае ў вім? У ідэале, каб можно было не толькі падлучацца, але і каб сессіі заховаліся між перазагрузкамі і працавалі па-над ssh-злучэннем.

 No.129

Узнікла жаданне перайсці з іксоў да вэйланда. Ці існуе дзеля іх ваконнік падобны на bspwm? Мне заўсёды падабаўся яго вытанчаны тэхнічны дызайн (замест убудоўкі кіравання вакошкамі, выкарыстоўваецца сокет, які прымае каманды звонку) і лёгкая пашыральнасць.

Бліжэй за ўсіх да яго выглядае velox, але падобным ён толькі і выглядае. У ім няма нічога цікавага.

 No.131

>>129
Ой, на вэйландзе, здаецца, толькі sway сталы і нармальны, але гэта лічы што i3. Усе, пра каго я ведаю, што яны карыстаюцца пліткавымі wm на ўэйланд, казалі пра sway.
Хаця на арчаўскай вікі знайшоўся "натхнёны bspwm" river
https://github.com/ifreund/river

 No.132

Каб не сядзець як нелюдзь на голым віме нават пра яго нічога не ведаючы, вырашыў усталяваць дзясятак-другі пашырэнняў і пачытаць ягоныя докі.

Press CTRL-] to jump to a subject under the cursor

Самы пачатак, а ужо праблемы - не працуе спалучэнне. Потым гэты піздос, а не спалучэнне знайшоў: Ctrl-AltGr-)-). Горш ужо не будзе?..

 No.133

>>132
Імха, ім можна і голым карыстацца, амаль без пашырэнняў, але то ўжо дзеду міла, а ўнуку гніла.

> Не працуе <C-]>

У якім тэрмінале, у якой АС, якая раскладка? Чыйсці .vimrc браў?

Калі ты не пра колькасць адначасова націснутых клавіш – будзе.

 No.134

>>133
> але то ўжо дзеду міла, а ўнуку гніла
Я і карыстаўся, але чаму не зрабіць лепей, калі здолен. Хачу яксці інтэграваць у яго ўсё тэрмінальнае жыццё Можа перайсці на эмакс? або, хоць што падобнае на ілі зрабіць.
> У якім тэрмінале
З-за твайго пытання пратэставаў іншы тэрмінал і ў ім усё працуе, дзякую.
> Чыйсці .vimrc браў?
Яшчэ не. Лічу, што многія пашырэнні к старажытным праграмам дублююць існуючы функцыянал, таму спачатку патрэбна зразумець на што здольны арыгінал.

 No.136

>>134
Так, плагіны вельмі часта дублююць функцыянал. Во якраз чыйсці `.vimrc` звычайна і ёсць прыкладам таго, як спяцы выкарыстоўваюць арыгінальны вім, дапаўняючы яго сваімі наладамі, уласнымі функцыямі, скрыптамі і рэмапамі клавіш у нармальным рэжыме і ў рэжыме ўводу. Моцна, канеш, але не Emacs. Вось тут выступ аднаго з прыхільнікаў голага віму цікавы даволі ну гэта калі ты ноўлайфер і маеш на такое час канеш:
https://www.youtube.com/watch?v=wlR5gYd6um0

А калі будзеш рабіць з яго гэтакі мультытул, з якога нават выходзіць не трэба, то мо’ і праўда табе ў Emacs трэба?

 No.137

>>136
Аёечкі, не той відос кінуў. Во гэты
https://www.youtube.com/watch?v=XA2WjJbmmoM

 No.139

File: 1656173570281.jpg (103,53 KB, 1500x1000, luxi-mono.jpg)

Белчан, якія ведаеш добрыя монашырынныя шрыфты з засечкамі, каб у іх з кірылачкай усё добра было? Я тут знайшоў старажытны шрыфт, які выкарыстоўваўся ў X – Luxi (Mono) – любата, але кірылкі зусім няма.

 No.140

>>139
> з засечкамі
🤮🤮🤮

 No.141

>>139
Рэкамендую гэты сайцец, на ім можна лёгка параўнаць лепшыя монашрыўты. Мне з засечных найбольш падабаецца кур’ер прайм.
https://www.programmingfonts.org>>139

 No.142

>>141
Дзякуй, Лявоне. Знайшоў на тым сайціку акурат тое, што шукаў. У маім выпадку гэта Go Mono.



[Назад][На пачатак старонкі] [Catalog] [Post a Reply]
Выдаліць допіс [ ]
[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]