[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]

/bo/ - Кнігі

Імя
Электронная пошта
Тэма
Допіс
Файл
Убудаваць
Пароль (Для выдалення файлаў)

File: 1613763981644.png (985,2 KB, 1200x856, 4ad147f8d6.png)

 No.35[Адказаць]

1. Аўтар
2. Прачытаная кніга
3. Ваша ўражанне, крытыка, думкі.

Пажадана прымацаваць фотакартку прачытанай кнігі
6 допісаў і 4 допісы з выявамі схаваныя. Націсніце «Адказаць» для прагляду.

 No.69

>>68
> Навучы мяне так жа карцінкі ціснуць. Гэта imagemagick?
Гэта крадзеная карцінка

 No.82

File: 1627074625577.jpg (167,63 KB, 600x800, SAVE_20210724_240431.jpg)


 No.96

File: 1631172589773-0.png (230,65 KB, 663x715, 1631051943192-3.png)

File: 1631172589773-1.png (65,29 KB, 237x250, 1631051713561-2.png)

>>82
Гэта база

 No.100

1. Караткевіч
2. «Чазенія»
3. Піздапакуты Prose poem на 130 старонак. «Постаць ганарлівая, гожая, моцныя ногі цвёрда нясуць ладнае цела.

А ён глядзеў на яе, на плаўную і прыгожую хаду, на моцныя ногі, што цвёрда неслі ладнае цела, на залатыя валасы і сінія, як аканіт, вочы і п'янеў.

Моцныя плечы, дасканалыя, як кветкі, сцябліны рук - усё поўніла яго адчуваннем нязнанага шчасця.

…Схіляецца, напружваюцца моцныя, стройныя ногі, выгінаецца, як лук, тонкая паясніца, падаюць валасы, і яна падбірае іх тыльным бокам кісці, адвечным і ўсё ж толькі сваім рухам. Вечна, вечна глядзець…

Родны мой, як мне і зараз хочацца сесці ля тваіх ног, пакласці галаву табе на калені, цалаваць твае моцныя рукі, не пярэчыць тваёй пяшчоце.»

Ну вы зразумелі. Сюжэт такі ж, 5 каласоў з 10, банальнейшы. Хіба толькі мова Караткевіча будзе цікавай.

 No.102

File: 1636351909483.jpg (11,8 KB, 200x323, boocover.jpg)

1. Сяргей Пясецкі
2. «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі»
3. Калі не звяртаць залішняй увагі на пшэцкую пыху, то даволі цікава. ІМХО, аўтар няблага перадае псіхалагічную трагедыю розных там нкусаўцаў-гестапаўцаў-амапаўцаў, у карыкатурнай, гратэскнай форме, канешне, але па сутнасці — глыбока і правільна.
Цікава, ці чытаў Пясецкі «Запіскі Самсона Самасуя?» Вельмі нагадала.
А, а перакладчык на беларускую — нейкі яблан. Што толькі дадае атмасфернасці кніжцы.



File: 1613764257763.jpg (521,54 KB, 1920x1080, 89uL2fF.jpg)

 No.36[Адказаць]

Збіраем адзін мільён прачытаных старонак усім /bo/

Пры даданні прачытаных старонак у агульны лічыльнік не забудзься паказаць, што менавіта чытаў. Інакш не лічыцца.

0/1000000
15 допісаў і 14 допісаў з выявамі схаваныя. Націсніце «Адказаць» для прагляду.

 No.79

File: 1623941617571.jpg (430,49 KB, 2048x1367, Код-адсутнасці.-Акудовіч.jpg)

Валянцін Акудовіч/Код адсутнасці
+28
22 041/1 000 000

 No.80

File: 1624259489134-0.jpg (92,3 KB, 640x640, kirpichi-2-0.jpg)

File: 1624259489134-1.png (1,23 MB, 899x600, af.png)

- Дзённік Анны Франк (графічная версія)
- Цэглу 2.0

+504

22 545 / 1 000 000

 No.81

File: 1624268014504.png (3,18 MB, 960x720, 39d0bd28241b0491c5629ff9.png)

>>80
Не забываемся, што ў нас ёсць правіла стужкі аб патрэбнасці невялікіх каментароў.

 No.99

Караткевіч «Чазенія»

+130

22 675 / 1 000 000

 No.101

File: 1636351820070.jpg (351,02 KB, 513x800, 2649.jpg)

Сяргей Пясецкі — «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі».
А што, 2 гадзіннікі на адну руку — гэта модна. Хай гэтыя пшэкі знаюць!

+178

22 853 / 1 000 000



File: 1634221158848.jpg (10,28 KB, 250x150, hWDDkei_XTA.jpg)

 No.97[Адказаць]

Спадарства, падкажыце дзе ў Менску можна набыць кнігі сучасных пісменнікаў? Нават тыя якімі ўжо карысталісь, бо мяне цікавяць некаторыя кнігі якія выдавалі Галіяфы, а ў продажу іх цяпер няма.

 No.98

Акадэмкніга і цэнтральная кнігарня.



File: 1613763669770.jpg (172,14 KB, 996x1000, 595a410df3257e5b7b9d97d4cc….jpg)

 No.34[Адказаць]

Чытаем, абмяркоўваем, захапляліся і крытыкуем.

Вiкi - https://lovecraft.fandom.com/ru/wiki/%D0%9B%D0%B0%D0%B2%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%84%D1%82_%D0%B2%D0%B8%D0%BA%D0%B8

Чытаць/спампаваць - https://royallib.com/author/lavkraft_govard.html

Архіў з яго кнігамі ( у працэсе можа абнаўляцца ) - https://mega.nz/folder/hWYEzLDJ#MXKcXB4N_IiZ8IIW8CzO9g

 No.58

File: 1613835123860.jpg (66,4 KB, 415x667, laukraft.jpg)

Чаго гэта ўсе спасылкі па-руску?

http://prajdzisvet.org/authors/69-laukraft-hovard-filips.html (тут бясплатна, спісак твораў маленькім шрыфтом знізу)
https://www.litres.ru/govard-filips-laukraft/klich-ktulhu-zbornik/ (тут за грошы, але болей)

_____

Калі чэсна, мне не падабаецца Лаўкрафт.

Яго страхі — гэта страхі каланізатара. Ён нашчадак тых, хто захапіў Амерыку — але ён ведае, што гэта зямля не яго, што ён тут чужы, і адсюль добрая частка яго страхаў.

Ён баіцца тых, хто быў да яго: что яны раптам павярнуцца і будуць раззлаваныя. Ён баіцца тых, хто пахаваны на могілках. Ён баіцца вуліц свайго горада. Ён баіцца чужых рэлігій. Ён баіцца будынкаў, дзе ён жыве.

Гэтыя страхі лёгка зразумець, калі дадаць кантэкст белых еўрапейцаў у Амерыцы. Але што ў гэтым страшнага для нас, тых, хто не жыве не захопленай зямлі? Для нас, каму будынкі і родныя гарады дапамагаюць. Нам, у каго на могілках пахаваныя бабулі і дзядулі з сахой; а не забойцы са зброяй, якія зачышчалі тэрыторыі тых, хто быў там да іх, і іх ворагі.

Мне зусім не страшна чытаць Лаўкрафта. А я той яшчэ баязлівец. Але ад Лаўкрафта у мяне часцей узнікае фэйспалм, ніж страх.

 No.60

>>58
Во дзякуй, Лявон. Так бы і не ўзяўся чытаць, падумаўшы, што, раз оп дае спасылкі на рускі пераклад, то нашага няма наогул.



File: 1613643362609.jpg (105,4 KB, 600x851, каміла-цень.jpg)

 No.24[Адказаць]

Што панства думае пра кнігі на трасянцы?

Мне асабіста пікрылэйтыд хутчэй спадабаўся, ніж не спадабаўася.
20 допісаў схаваныя. Націсніце «Адказаць» для прагляду.

 No.51

Ніхалеры тут зранку актыўнасць. Не паспееш гарбаткі сярбнуць - ужо 3 адказы.

 No.52

>>48
>фуншчына
Спадзяюся, усе зразумелі, што тут я паспрабаваў напісаць жанчына па-руску, за што мяне пакараў Дух Белчана.

 No.53

>>49
> так бы і сказаў
Ну прабацці, наступным разам буду дакладней выказвацца.

>>50
>Ну і па тэме: такія кніжкі, мне здаецца, пішуць не носьбіты "жывой" трасянкі, а гарадскія хіпстары з прагай павыдзелвацца. Таму іх каштоўнасць у лінгвістычным плане даволі сумнеўная. А ў астатнім - чым бы дзіця не цешылася. Думаю, шкоды для літаратурнай беларускай ад такіх твораў дакладна менш, чым ад публічных разваг некаторых вядомых "мовазнаўцаў".
Шчырая праўда.

 No.54

>>50
>Гэта ў гістарычнай перспектыве, і нічога дрэннага ў гэтым няма.
У гістарычнай перспектыве так, гэта можна разглядаць як эвалюцыйныя змены. Аднак у нас жа гэтыя змены адбыліся цягам менш чым трох пакаленняў, што ў гістарычнай перспектыве – «надзвычайна хутка» і ўжо не эвалюцыя, а рэзкая мутацыя. І, я думаю, ты добра разумееш, што трасянка – якраз працэс-спроба усіх паасобку пераскочыць з «менш прэстыжнай» беларускай да «больш прэстыжнай» расейскай. Што і выклікае заклапочанасць пра будучыню нашай мовы.

>такія кніжкі, мне здаецца, пішуць не носьбіты "жывой" трасянкі, а гарадскія хіпстары з прагай павыдзелвацца

🍵🍵

 No.55

>>49
> сама сітуацыя, калі мы мусім да яе звяртацца як да крыніцы ведаў – гэта наступства трагедыі, якое само ў хуткім часе можа стацца новай трагедыяй, на маю думку.
З гэтым важка спрачацца.

>>50
> Ну і па тэме: такія кніжкі, мне здаецца, пішуць не носьбіты "жывой" трасянкі, а гарадскія хіпстары з прагай павыдзелвацца

Так. Знаёмы носьбіт трасянкі сказаў пра гэту кнігу, што яна напісана «не сапраўднай трасянкай, а мовай, якой размаўляе Лукашэнка».



File: 1593093678345.jpg (41,35 KB, 400x669, medium55a81c4b11e60.jpg)

 No.1[Адказаць]

Я пачну.
>чаму ўся беларуская літаратура такая нудзяціна((
Таму што ты не чытаў Уладзіміра Караткевіча. "Дзікае паляванне караля Стаха", "Маці ўрагану", "Ладдзя роспачы" – мае любімыя творы. Паспрабуй.
11 допісаў і 3 допісы з выявамі схаваныя. Націсніце «Адказаць» для прагляду.

 No.18

File: 1610135452748.jpg (113,81 KB, 900x900, d8SxCRV4-90.jpg)

>>14
Можа я калі небудзь кнігу напішу, вось яна ў падручнікі і пападзе. У сваёй кніге я хуямі аблажу бел літ - скулёж адпіжжанага калгасніка.
Чытач адразу адчуе неабходнасьць згуртавацца з сябрамі і ісьці забіваць ворагаў радзімы.
Простая і панятная шкаляру думка - пакутаваць павінны ворагі.
Bonus track - клясічная аповесьць "маскалей на нажы".
Прадавацца будзе ва ўсім свеце лепш за Гары Поттара.

 No.19

File: 1610138125646.jpg (16,88 KB, 480x360, царь-пиво.jpg)

>>18
Поспехаў, канешне, Лявон, але вышэй Марціновіча не падскочыш.

>неабходнасьць згуртавацца з сябрамі і ісьці забіваць ворагаў радзімы

>ва ўсім свеце
Толькі глядзі, каб трэцяя сусветная не здарылася.

 No.20

А Марціновіч хоць сам па-беларуску піша ці нехта яму яго кніжкі перакладае?

 No.21

>>20
Штось піша адразу па-беларуску, штось яму перакладаюць, штось піша па-руску і сам перакладае. Напрыклад Сфагнум ён пісаў па-руску (месцамі трасянкай), на беларускую пераклаў іншы чалавек.

 No.23

Лявоны, можаце параіць якую добрую кніжку ў жанры popular science? Па астраноміі, напрыклад, ці біялогіі. Такія ўвогуле на беларускую перакладаюць?



File: 1598810576966.jpg (104,53 KB, 1080x1080, Горват.jpg)

 No.9[Адказаць]

Якія ёсць добрыя праграмы каб чытаць fb2/epub на камп’ютары?

 No.15

выходзіць з Акрэсціна
https://calibre-ebook.com
Крыху састарэлая, але на мой густ – лепшы варыянт з даступнага.

 No.16

File: 1608806875171.png (71,83 KB, 778x448, ClipboardImage.png)

>>15
> састарэлая
> December 24 2020 release

Маральна састарэлая ці што?

 No.17

>>16
Так, там даволі старамодны інтэрфэйс, ды й новых groundbreaking фіч я даўно не бачыў.



Выдаліць допіс [ ]
Назад [1] Уперад | Catalog
[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]