[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]

/t/ - Тэхналогіі

Імя
Электронная пошта
Тэма
Допіс
Файл
Убудаваць
Пароль (Для выдалення файлаў)

File: 1600114026827.jpg (22,6 KB, 604x400, r8PziRXu7D8.jpg)

 No.25[Адказаць]

 No.26

Гэта што такое?



File: 1594117644118.gif (1,31 MB, 432x768, 15423893605001.gif)

 No.8[Адказаць]

Мразі збіраюцца рэзаць замежныя DNS, таму канфігуруйце сабе гэту штуку https://1.1.1.1/dns
І можа хто ведае, які кансенсус па дэфолтнаму bluetooth чату для працестаў?
9 допісаў і 1 допіс з выявамі схаваныя. Націсніце «Адказаць» для прагляду.

 No.20

>>18
І падпішыся хуценька на бота белчанаўскага
t.me/belchan_updates

 No.21

File: 1596315429009.gif (1,53 MB, 768x432, 15423891183221.gif)

>>19
Так што за прамень? Дай спасылку лукавую.

 No.22

>>21
pramen.io

 No.23

>>21
Блець, толькі дапетрыў, што ты меў на ўвазе пад лукавай onion. А я спачатку прачытаў "лукавую спасылку". У іх, як ты ўжо заўважыў, звычайны сайт, проста ён заблакаваны ў Беларусі.

 No.24

>>23
Націскі прасраліся, а шкада. Пафіксім:
лукавай і "лукавую спасылку"



File: 1594664521214.jpg (211,39 KB, 1125x1284, IMG_20190421_162245.jpg)

 No.13[Адказаць]

Магу лі я як небудзь атрымаць доступ на камеру што вясіць у мяне ў пад'езда?

 No.14

Калі рабіць гэта нелегальна: тэарэтычна можна перахапіць трафік, калі камера Wi-Fiйная, але гэта рэдкасць для вялікіх дамоў, большасць з іх IPшныя і падлучаны праз кабель. У такім выпадку табе патрэбны фізічны доступ да самога сервера. Чытай як «не можаш».

Яшчэ варыянт – прысмактацца да самога кабеля і праз свіч разводзіць паралельна на свой прымальнік і на сервер, але гэта з разраду фантастыкі, да таго ж, гэта імгненна заўважаць.

Калі рабіць гэта легальна: паглядзі на камеры, якая фірма яе ўсталявала, калі там ёсць такія пазнакі, патэлефануй ім, скажы, што ты жыхар такога пад’езда такога дома і хочаш атрымаць доступ да камеры з нейкіх там прычын (маўляў, мне гэта не трэба ось прама цяпер, але ў перспектыве было б някепска ведаць, як раптам нешта здарыцца). Яны табе могуць даць кансультацыю на гэты конт. Да прыкладу, «Белтэлекам» во такім чынам прапаноўвае: https://beltelecom.by/private/videokontrol-private



File: 1593287861110.jpg (77,48 KB, 512x268, unnamed.jpg)

 No.1[Адказаць]

Павыёбваюся і за адным махам дадам жыцця ў тэматыку.

Хочаш зарабляць 300к/сек, каб мець свой пассат-б3-не-біты-не-фарбаваны-белы-універсал, уразіць Лявоніху і ўвогуле жыць-не тужыць? Самы час заштукавацца ~~гаўна~~кодарам!
Плюсы:
+ калі добра пашукаць, то можна знайсці варыянт з «працую з дому»
+ нармальна плоцюць
+ зможаш выёбвацца перад маткай, што кампудахтар прыносіць табе грошы
Мінусы:
- рызыка пасадзіць зрок
- рызыка стаць азызлым абібокам
- трэба мець мазгі (магчыма, для цябе гэта не мінус, хаця хто ведае!)

Цікава? Працяг унутры.
1 допіс схаваныя. Націсніце «Адказаць» для прагляду.

 No.3


2. Вучы Python. Просты што твой струк сінтаксіс, другая па папулярнасці мова праграмавання (пасля джавы, якая па маім шчырым імха меркаванні трымаецца толькі за конт даўняй прысутнасці на рынку і агромністых аб’ёмаў legacy), readability для людзей, шырокая сфера ўжывання – ад двухрадковых скрыптоў да паўнавартаснага вебу або ўсякіх магічных цацак кшталту Data Science/Machine Learning. Так, ён павольны, але ў акіяне ўсякага гаўнакоду на пахапе ўсім то да сракі.
Бясплатны курс ёсць на https://codecademy.com. Для пачатку дастаткова асвоіць сінтаксіс (які просты што твой струк, я ўжо казаў), асноўныя шырокаўжываныя тыпы (int, float, str, bool, list, dict, tuple), асноўныя матэматычныя аперацыі, цыклы, як ствараць функцыі і класы і навошта яны патрэбныя. Як будзеш ведаць, навошта ў параметры пры азначэнні функцыі перадаюць *args і **kwargs, можаш лічыць сябе пасвячоным.
Python таксама – добрая база, каб пасля вучыць іншыя мовы праграмавання, тую ж джаву.

2.1. Як хочаш падацца ў вэб, рабіць свае ўласныя імажборды ці проста не супраць пашырыць гарызонты ведаў, вывучы звязку HTML+CSS і JavaScript на https://w3schools.com – там таксама ўсё даволі проста.

2.2. Вельмі карысным навыкам як для працы, так і для ўласных пэт-пражэктаў будзе валоданне самай распаўсюджанай сістэмай версійнага кантролю Git (калі коратка – некалькі праграмістаў могуць паралельна і зручна ўносіць змены ў асноўны код, а таксама код можна адкаціць да папярэдняй версіі ў выпадку, калі ~~ты~~ нехта ўсё паламаў). Вельмі добры падручнік можна паглядзець тут: https://githowto.com/ru

 No.4

3. Віншую, ты ўжо на ўзроўні джуна. Напішы сабе якога бота для цялегі з курсам шыткоінаў і сайт-візітку, каб пхнуць іх у гітхаб, а пасля можаш паглядзець сабе вакансію на rabota.tut.by/praca.by/dev.by ці зрабіць колечу заданняў у срылансе, каб таксама пасля пхнуць іх у гітхаб. Пакуль не знайшоў паўнавартасную працу, пішы ўсякую лухту, якая будзе вырашаць твае нейкія побытавыя праблемы – я, да прыкладу, напісаў бота, які штораніцу расказваў мне пра зніжкі ў Steam і мерапрыемствы з афішы.тут.бай. У часе абвешвання яго фішачкамі і карункамі я даведаўся шмат чаго новага. Не саромейся рабіць мыліцы і ровары, а таксама не саромейся гугліць нават дробязі – гугленне, увогуле, значная частка паграмісцкай працы, бгг.

4. ????

5. Профіт. Дзячыць не трэба.

 No.5

>>1
Я хачу зрабіць сабе фашысцка-сатанінскі сайт. Можна вучыць не Python, а толькі звязку HTML+CSS і JavaScript? Можна, маючы паперку аб заканчэнні курсаў, на чвэрць стаўкі за капейкі дзе-небудзь уладкавацца, каб кваліфікацыю не траціць?

 No.6

>>5
Усё ж ад самаго сайта залежыць. Магчыма, что табе і вычуць нічога не трэба. Wordpress гуглі.

 No.7

>>5
>Можна вучыць не Python, а толькі звязку HTML+CSS і JavaScript?
HTML+CSS адказваюць за структуру і візуальную адмалёўку старонак ''у браўзеры''. JavaScript дазваляе выбудоўваць дынамічныя праграмныя ўзаемадзеянні ''ў браузеры''. Лічы, што HTML – шкілет, CSS – скура, JavaScript – цягліцы. Разам яны складаюць т.зв. front-end або client-side. Табе ўсё яшчэ патрэбен сервер, які будзе адпраўляць карыстальнікам правільныя файлы HTML+CSS+JS на кожны запыт па адпаведнай URL-спасылцы. Так што табе ўсё яшчэ неабходна, калі ты збіраешся ў аднаго і самастойна рабіць свой сайт, вывучыць хоць нешта, каб арганізаваць т.зв. back-end. На мой погляд, Python (у прыватнасці ягоныя фрэймворкі Django ці Flask) – самы просты і небалючы спосаб закрыць гэтую лакуну.
Калі твой фашысцка-сатанінскі сайт не ўтрымлівае ў сабе нейкіх складаных функцый, а проста мусіць адмаляваць карыстальніку нейкія выяўкі і тэкст, то можна скарыстацца паслугамі канструктараў сайтаў кшталту Tilda, Wix і іншых. Ці сапраўды WordPress, як раіць шаноўны Лявон >>6.
>Можна, маючы паперку аб заканчэнні курсаў, на чвэрць стаўкі за капейкі дзе-небудзь уладкавацца, каб кваліфікацыю не траціць?
У IT-сферы большасці наймальнікаў пераважна насраць на паперкі, куды больш важны твой рэальны набор навыкаў і уменняў (таму я засяродзіў увагу на гітхабе, куды трэба зліць свае праекты і прадэманстраваць такім чынам свой досвед). Асабіста я – самавучак, ніякіх сертыфікатаў не маю і тым больш не сканчаў ВНУ па гэтым профілі. Наконт кавалкаў стаўкі і з/п абмяркоўваць неабходна непасрэдна з працадаўцамі. Я не ведаю такіх выпадкаў, каб нехта рабіў на частку стаўкі, але думаю, што ўсё магчыма.



Выдаліць допіс [ ]
Назад [1] Уперад | Catalog
[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]