R: 4 / I: 2 Выспа Вялікі Белчан
Выспа Вялікі Белчан стратэгічна месьціцца на звароце ракі побач з традыцыйным месцам сходу. Яна ўжо доўгі прываблівае Лявона сваёй загадкавасцю, хараством цнатлівай прыроды, недасяжальнасьцю для мусароў, нормісаў і іншай навалачы, а таксама мяркуемымі значнымі рыбнымі рэсурсамі.
На працягу гадоў Лявоны, стоячы на беразе, абмяркоўвывалі варыянты фарсіравання пратокі і дэсанту на выспу, у тым ліку з выкарыстаннем чоўнаў, дронаў, вяровак, прыдуркаватасці і адвагі, з мэтай распіцця напояў, заснавання калоніі, будаўніцтва горада Солнца, стварэнне Незалежнае Белчанскае Рэспублікі і шмат чаго яшчэ.
У гэтай нітцы
або як там ва флоце кажуць? будзе вызначаны канчатковы план як і калі Лявон адправіцца даследаваць гэту белую пляму на мапе.
Таксама вітаюцца іншыя меркаванні, напрыклад пра найбольш дасканалы сацыяльны лад калоніі і гэтак далей.
Сем футаў пад кілем!