Уначы адбыўся вайп, які, на жаль, праз недакладнасць наладаў знішчыў усе стужкі на дошцы /b/ — Трызненне. Аднавіць іх няма тэхнічнай магчымасці.
Гісторыя допісаў да канца красавіка даступная ў канале Telegram https://t.me/belchan_updates
Адміністрацыя белчана прыносіць свае шчырыя выбачэнні і запэўнівае, што арганізаваныя ўсе неабходныя захады для таго, каб не дапусціць такой сітуацыі ў будучыні. Знятае абмежаванне на колькасць дошак на адной стужцы, а таксама разглядаюцца некаторыя іншыя тэхнічныя рашэнні для абароны дошкі, якія будуць рэалізаваныя крыху пазней.
Былі даданыя некаторыя новыя функцыі:
- Цяпер можна ўбудоўваць спасылкі на Telegram у допісы. Важна зазначыць, што гэта не дапамагае ў выпадку блакавання самога Telegram, так як скрыпт адмалёўкі адпраўляе запыты на яго сервер. Пакуль што.
- Даданая форма хуткага адказу, якая з’яўляецца адразу побач з допісам, на які вы збіраецеся адказаць. Так мусіць быць зручней.
- Выглядае, што Белчан з нейкай прычыны не перастае працаваць нават у выпадку блакавання інтэрнэту з боку фашысцкага рэжыму. Калі блакаванні адбудуцца зноў – шырце спасылку на Белчан сярод сваіх сяброў, размяшчайце тут файлы з VPN-кліентамі і іншымі сродкамі абыходу блакавання, дзяліцеся свежымі навінамі.
Жыве Беларусь!
- Новыя дошкі.
- Новыя тэмы.
- Новы беларускі пераклад.
- Новы Белчан!
Сардэчна запрашаем на беларускую дошку!