[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]

/b/ - Трызненне

Імя
Электронная пошта
Тэма
Допіс
Файл
Убудаваць
Пароль (Для выдалення файлаў)

File: 1634106664830.png (302 KB, 512x256, ClipboardImage.png)

 No.2913

Да вайпу ў нас былі дзве стужкі датычна падарожжаў: першая асабліва не ўзляцела, а во другая, дзе Лявон запытаўся за абласныя гарады Беларусі і «ці варта глядзець на Полацак?», атрымала працяг.
Прапаную шаноўным Лявонам яшчэ раз аформіць свае меркаванні аб гарадах і вёсках Беларусі, якія яны наведвалі, каб скласці Турыстычны рэйтынг Белчана™.

 No.2914

Пачну з сябе:

Абласныя
Брэст
Віцебск — 6/10. Праўду кажучы, маё туды падарожжа было вельмі гаўніста спланавана, таму, магчыма, гэта наклала свой адбітак. Але ў цэлым мне падалося, што там няма нічога такога звышцікавага.
Гомель
Гродна — быў толькі праездам, выгляд з акенцаў аўтобуса быў забаўным.
Магілёў — 8,5/10. Быў абаронены мной у патанулай стужцы як душэўны горад з разнастайнымі «добрымі і спагаднымі да кашалька кафэшкамі» і «маляўнічымі месцамі», за што гатовы паручыцца, бо сам там быў тройчы.

Не-абласныя
Баранавічы — 7/10. Вось там бы добра было здымаць які-небудзь стэрэатыпічны серыял пра падлеткаў на абочыне жыцця: усе гэтыя спляценні чыгункі, напаўзакінутыя крымінагенныя раёны, Лядовы Дварэц камічна тырчыць над полем пустазелля.
Ружаны — 6,5/10. Ніхрана няма, толькі паўразбураны з адрэстаўраваным фасадам Сапегаў палац.
Ліда — 7,5/10. Паравоз на ўездзе і Лідскі замак з камічна навіслым над ім дванаццаціпавярховым помнікам савецкага мадэрнізму. Магчыма, трэба зганяць яшчэ раз і вывучыць больш падрабязна.
Навагрудак — 7/10. Ландшафтна цікавы горад.
Ракаў — 7,5/10. Душэўна.

 No.3298

File: 1636478567579.jpg (165,94 KB, 960x1280, 2021-11-09 20.20.38.jpg)

>>2913

Пік рэлэйтэд.

 No.3734

Уверх

 No.3738

> дзе Лявон запытаўся за абласныя гарады Беларусі і «ці варта глядзець на Полацак?», атрымала працяг.

Мне спалучэнне тэмы «абласныя гарады» і фраза пра працяг нагадала верш Хадановіча, які заканчваўся словамі «З чаго пачынаецца Жодзіна?.. // І ці абяцае працяг?» https://knihi.com/Andrej_Chadanovic/Z_caho_pacynajecca_Zodzina.html

Што вы можаце сказаць пра Жодзіна?

 No.3757

Летам пабываў у Гародні, там заябата. Кожнаму раю, калі яшчэ не бывалі. Дабрэнныя музеі, кафэшачкі, пешаходная вуліца і агульная атмасфера. 9/10

 No.3758

Летам пабываў у Століне, там заябата. Кожнаму раю, калі яшчэ не бывалі. Дабрэнны Аквамарын, Лакамка, Манькавіцкі парк і агульная атмасфера. 12/10

 No.3759

File: 1670249410952.jpg (27,37 KB, 600x399, tlj-newspaper.jpg)




[Назад][На пачатак старонкі] [Catalog] [Post a Reply]
Выдаліць допіс [ ]
[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]