>>3575Памятаю, у нейкім старым рускамоўным інтэрв’ю Пазняк выдаў фразу, якой, вырваўшы яе з кантэксту, можна было б вельмі здзівіцца
(асабліва тым, хто знаёмы хаця б крышачку з творчасцю Ягора Прасвінніна). Нешта такога кшталту:
> Я паддзержываю ідзею Рускава Нацыанальнава ҐасударцтваІ вось Пазнякова, беларускага нацыяналіста, разуменне рускай нацыянальнай дзяржавы – гэта незалежнасць ад РФ усяго, што можа хоць неяк ідэнтыфікаваць сябе як нерускае, нават калі там тубыльцаў ужо менш за працэнт. Такім чынам, этнічны нацыяналізм на беларускі лад падумаўляе скарачэнне Расіі да Залатога Кольца, Далёкага ўсходу і Транссібіраскай Чыгункі паміж імі. За такія заклікі ў РФ, напэўна, караюць па крыміналцы.
У той час як класічны
рускі расейскі нацыяналізм разумее рускую дзяржаву як вялізную імперыю, якая скарае Туркестаны і Польшчы, дзе тытульнай нацыі наданыя самыя большыя правы, а астатнія народы – усялякія [ч'юркі], мусяць падпарадкоўвацца і існаваць як другасортныя, але з магчымасцю перахрысціцца, зрусець і таксама стаць "рускімі".