[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]

/b/ - Трызненне

Імя
Электронная пошта
Тэма
Допіс
Файл
Убудаваць
Пароль (Для выдалення файлаў)

File: 1667279013739.jpg (50,25 KB, 510x286, 88Ez5TSL5c8.jpg)

 No.3703

Усё па традыцыі. Пагналі зноў срацца.

Што?
На працягу ўсяго лістапада (ці даўжэй, як захочацца):
- не мазаліць струка
- не глядзець парнуху
- не ўдавацца ў фантазіі аб сэксе

А можна…?
Да той пары, пакуль ты не мазаліш сваёй уласнай рукой струка ў самоце – можна.

Навошта?
>Frequent masturbation impairs testosterone utilization
https://www.researchgate.net/profile/Alonso_Fernandez-Guasti/publication/6536830_Relationship_between_Sexual_Satiety_and_Brain_Androgen_Receptors/links/54b6c2970cf2e68eb27f0321/Relationship-between-Sexual-Satiety-and-Brain-Androgen-Receptors.pdf

>Three weeks of abstinence increases testostorone levels

https://www.ncbi.nlm.nih.gov/pubmed/11760788

>Masturbation is associated with lower psychological health and reproductive well-being

https://www.tandfonline.com/doi/abs/10.1080/

>Masturbation decreases dopamine

https://sites.tufts.edu/emotiononthebrain/2014/11/18/postcoital-neurochemistry-the-blues-and-the-highs/

>Watching porn reduces gray matter in prefrontal cortex

https://jamanetwork.com/journals/jamapsychiatry/fullarticle/1874574

 No.3704

File: 1667279115320.png (261,05 KB, 956x948, ClipboardImage.png)

>Porn addiction has similar mechanism with substance addiction, "Sexual visual cues" more addictive to the brain than methamphetamines
https://www.ncbi.nlm.nih.gov/pmc/articles/PMC4600144/

>Making sperm shortens lifespan of male worms

https://www.nytimes.com/1992/12/03/us/in-worm-at-least-making-sperm-is-found-to-shorten-a-male-s-life.html

>Masturbating 3 days in a row decreases sperm count by 20%

https://www.ncbi.nlm.nih.gov/pubmed/2054949

>Increasing ejaculation frequency decreases sperm count significantly

https://www.ncbi.nlm.nih.gov/pubmed/15497706

>Prevalence of erectile dysfunction doubled between 2004 and 2013

http://cir.usc.edu/wp-content/uploads/2015/05/Genital-Image-Sexual-Anxiety-and-Erectile-Dysfunction-Among-Young-Male-Military-Personnel.pdf

>Pornography consumption associated with mental health issues

https://www.ncbi.nlm.nih.gov/pmc/articles/PMC6327603/

 No.3706

File: 1667334120941.png (462,3 KB, 762x762, vitaju_na_ciomnym_baku.png)

Любы хто трывае гэтае так званае выпрабаванне - інэртная маса, што не мае ані кроплі самапавагі і не здольная адстойваць уласны светапогляд. Чалавечая істота, што ўпэўненая ў сабе і не залежыць ад знешніх маніпуляцый можа і будзе драчыць, альбо не драчыць тады, калі яму зручна, не звяртаючы ўвагі на ўсялякія дурныя чэленджы ды флэшмобы.
Толькі той, хто навучыўся спаталяць усе свае біялагічныя патрэбы без старонняй дапамогі можа дасягнуць сапраўднай самадастатковасці і стаць паўнавартаснай чалавечай асобай.

 No.3707

File: 1667346411200.jpg (68,88 KB, 540x685, isaac_in_chastitybelt_by_t….jpg)

>>3706
Я не падтрымліваю ідэі топікстаратара (асабліва смешна, што ў яго там мёртвая спасылка — здаецца, ён сам свае артыкулы не чытаў), але і адказ яму мне здаецца крыху занадта жорсткім.

> спаталяць усе свае біялагічныя патрэбы без старонняй дапамогі


Амаль ніхто гэтага не можа. Так, амаль ніхто не зможа спаталіць сваю патрэбу ў ежы без інфраструктуры, створанай іншымі людзьмі.

(І гэта нармальна: людзі — сацыяльныя істоты. Тыя, хто навучыўся жыць адзін, без іншых — гэта адхіленне, а не «паўнавартасныя».)

 No.3708

>>3707
>мёртвая спасылка
Прабач, сонейка. Паеду выпішу пяздоў адмінам сайта за тое, што URL ламаюць.
https://www.tandfonline.com/doi/full/10.1080/14681994.2019.1677883

 No.3709

>>3706
Нармальна ты крынджы наваліў, канешне.

 No.3710

>>3703
Твая карцінка дастаткова цябе апісвае.

>Амаль ніхто гэтага не можа. Так, амаль ніхто не зможа спаталіць сваю патрэбу ў ежы без інфраструктуры, створанай іншымі людзьмі.


Гэта паказальнік твго, як моцна дэградавала чалавецтва. Няздольныя здабыць сабе нават ежу становяцца рабамі, у думаючы, што жывуць у нейкі звышпрагрэсіўны час проста руйнуюць сваё жыццё, каб на гэтую самую ежу зарабіць.
Не маючыя дастатковай сілы волі, каб не мяць свайго струка, прыдумляюць нейкія флэшмобы, спадзяючыся, што калектыў такіх жа бязвольных ценяў сапраўдных людзей можа дапамагчы ў іх убогім існаванні.

 No.3711

File: 1667365730414.png (38,8 KB, 160x160, ClipboardImage.png)

>>3710
>гм, я ў дзявятым класе, прачытаў цытаты Ніцшэ ў пабліку і хачу цяпер, каб іншыя мяне лічылі крутым
>о, прыдумаў, пайду запошчу на белчан
>рабы калектыва! бязвольныя цені! убогае існаванне!
Знайшоў карцінку, якая дастаткова цябе апісвае.

 No.3712

File: 1667382084489.jpg (74,85 KB, 750x501, kvietaczka-Psychotria-Elat….jpg)

>>3710
>Твая карцінка дастаткова цябе апісвае.
Падабаецца? ♥

> Няздольныя здабыць сабе нават ежу становяцца рабамі

Ты нешта блытаеш. У рабаўласніцкіх грамадствах, наадварот, рабы займаліся дабываннем ежы.

>>3708
Калі казаць пра гэту спасылку, то там гавораць пра associated with. «Сустракаецца разам», а не «прычына і вынік». Уласна, самі аўтары пра гэта пішуць:

> Moreover, causative correlation between masturbation and psychological conditions is not solved yet in this study.


То бок у артыкуле няма ніякага доказу, што мастурбацыя выклікае ўказаныя праблемы.

Магчыма, мастурбацыя і праблемы выкліканыя адной і той жа (неназванай) прычынай, або праблемы выклікаюць мастурбацыю. Магчыма, калі ў цябе праблемы, то уставаць з ложка не хочацца, а для мастурбацыі час ёсць.

Калі так, лёгка дапусціць, што стыгматызацыя мастурбацыі (ідэі «мастурбацыя — гэта дрэнна») толькі паглыбіць псіхалагічныя праблемы, а не вырашыць іх. А вырашаць трэба праблемы, праз якія ўставаць з ложка не хочацца. А no nut november пашырае гэтыя ідэі.

Як бачым, з гэтага артыкулу так жа лёгка прыйсці да ідэі «no nut november шкодны», як і да ідэі «no nut november карысны».

(Такая ж сітуацыя з іншымі артыкуламі — прынамсі з тымі, што я пралістаў: там таксама няма нідзе прычын, каб лічыць, што ад no nut november'а ёсць карысць)

 No.3713

File: 1667383347718.png (232,8 KB, 600x602, 16378562737070.png)

Няўжо вам не крыўдна, Лявоны, што такую актыўнасць актыўнасць на нашай дошцы могуць выклікаць толькі чужыя струкі? Вам што, сваіх не хапае? Ідзіце вунь вершы ў суседняй стужцы папосціце, ці кнігі якія пачытайце, а не даследванні пра ўплыў мастурбацыі…

 No.3714

>>3713
> толькі чужыя струкі? Вам што, сваіх не хапае?

( ° ʖ °)

 No.3715

>>3714
(гэта мусіў быць Lenny face, але штосьці пайшло не так)

 No.3716

File: 1667385762269.jpg (9,85 KB, 225x225, IMG_3136.JPG)

>>3713
Не, не крыўдна.

 No.3717

>>3712
>Уласна, самі аўтары пра гэта пішуць:
>> Moreover, causative correlation between masturbation and psychological conditions is not solved yet in this study.
Не знайшоў канкрэтна гэтай фразы па спасылцы.
>То бок у артыкуле няма ніякага доказу, што мастурбацыя выклікае ўказаныя праблемы.
Так, не спрачаюся, гэта яшчэ трэба прадэманстраваць. Але колькасць артыкулаў і апісаныя імі карэляцыі (псіхічныя праблемы, заніжэнне «шэрага рэчыва», тэстастэрону і якасці спермы) даюць грунт для асцярожнага скепсісу як мінімум, і для спробы «паспрабаваць на кантрасце» таксама, што ў рамках NNN і прапануецца.
>мастурбацыя і праблемы выкліканыя адной і той жа (неназванай) прычынай, або праблемы выклікаюць мастурбацыю
Я нават скажу, што, на маю думку, так яно і ёсць — схільнасць да мастурбацыі звычайна абумаўляецца нястачай пазітыўных эмоцый па жыцці. Іншая справа, ці дапамагае мастурбацыя сапраўды вырашыць праблемы? Ці, наадварот, яна проста выступае спосабам «заглушыцца», як для некаторых гэтым спосабам стаюцца наркотыкі і алкаголь, і тым самым толькі па сутнасці ўзмацняе праблемы?
Во ў гэтым відэа, як на маю, добра разглядаецца парнаграфія і мастурбацыя з таго гледзішча, ці можа яна сапраўды дапамагаць вырашэнню нейкіх праблем (хаця агульная тэма відэа не пра тое, але ўсё ж гэтае пытанне закранаецца злёгку):
https://www.youtube.com/watch?v=tIXw5lqLwZY
>Калі так, лёгка дапусціць, што стыгматызацыя мастурбацыі (ідэі «мастурбацыя — гэта дрэнна») толькі паглыбіць псіхалагічныя праблемы, а не вырашыць іх
Думаю, ты разумееш пасля майго папярэдняга закіду, як мне будзе лёгка правесці аналогію з наркотыкамі і алкаголем.

 No.3718

>>3717
> Не знайшоў канкрэтна гэтай фразы па спасылцы.
Закінь сваю спасылку ў Sci-Hub, каб атрымаць тэкст артыкулу. (Або заплаці 40€, але гэта варыянт для алігархаў.)

> даюць грунт для асцярожнага скепсісу

Не варта забываць, што даследванні пра карысць мастурбацыі таксама існуюць. Па «health benefits of masturbation» гугліцца дастаткова цікавага. Калі мэта — даведацца праўду, а не знайсці пацвярджэнне сваёй гіпотэзе, то трэба разглядаць і іх.

> правесці аналогію з наркотыкамі і алкаголем

Давай праводзіць. (Я не лічу, што мастурбацыю можна ставіць у адзін шэраг з алкаголем і наркотыкамі, але любая аналогія не поўная — давайце паглядзім на гэту.) Мне здаецца асабліва цікавай аналогія з наркотыкамі.

У Партугалії наркотыкі дэкрыміналізаваныя (калі іх тонамі не ўвозіць), і Бразыліі за маленькую дозу могуць пасадзіць. У рэзультаце ў Партугаліі сітуацыя з наркаманіяй нашмат лепей. Бо людзі не баяцца расказаць пра свае праблемы. Яны могуць атрымаць падтрымку ад людзей навокал, яны не баяцца пайсці да лекара і сказаць і яму праўду, і г.д. А ў Бразіліі не раскажуць, пабаяцца ісці да лекара — і хутчэй пайдуць за новай дозай.

Такім чынам, Партугалія борацца са стыгмай да наркотыкаў, а Бразілія — з самімі наркотыкамі. І партугальскі падыход працуе, а бразільскі не. Стыгма — гэта большая праблема, ніж самі наркотыкі.

Шмат у якіх кругах існуе стыгма пра мастурбацыю. Шмат у каго дагэтуль у галаве ёсць ідэя «мастурбацыя — гэта дрэнна». Людзі могуць пачаць думаць «ну вось я мастурбую і ад гэтага ўсе праблемы…» замест таго, каб пайсці да лекара ці з кімсьці ячшэ абмеркаваць сітуацыю і пачаць вырашаць сапраўдную праблему.

 No.3719

>>3718
>Закінь сваю спасылку ў Sci-Hub, каб атрымаць тэкст артыкулу
Добра, пазней паспрабую. Дзякуй за лайфхак, не ведаў пра гэта.
>Не варта забываць, што даследванні пра карысць мастурбацыі таксама існуюць.
Так, абсалютна згодны.
Хачу зазначыць, што мой уласны досвед прывёў да амаль што неразрыўнасці мастурбацыі і парнаграфіі, і ў гэтай звязцы адно вядзе да іншага так ці інакш. Мастурбуеш без парнаграфіі, дык сама менш уяўляеш яе сабе ў галаве, пасля чаго «для зручнасці» пераходзіш на яе непасрэдна, бо адна халера я і так ўжо мастурбую. З парнаграфіяй на паралелі з абяцаннем «драчыць не буду», думаю, і так усё ясна — не сёння, так заўтра «сарвешся». Менавіта праз гэта я, калі адчуў, як гэтая звычка-залежнасць пачынае шкодзіць маёй якасці жыцця (сама ярка — у сферах «працоўнай прадукцыйнасці» і «стасункаў з дзяўчынамі»), урэшце рэшт прыйшоў да выніку, што мне неабходна адмовіцца ад мастурбацыі і парнаграфіі адначасова.
Я не магу, у такім рэчышчы, разважаць пра мастурбацыю і парнаграфію не як пра адзінае непарыўнае цэлае. Аднак магу ўявіць, што ў досведзе іншых людзей, не так падвергнутых уплыву парнаграфіі, мастурбацыя сама сабой можа не несці той псіхалагічнай і фізіялагічнай шкоды, якую я самаўласна адчуваў і якую апісваюць гэтыя артыкулы. Тым не менш, разважаць аб гэтым мне з маёй перспектывы цяжка, бо я не маю такога досведу.

 No.3720

>>3718
>Людзі могуць пачаць думаць «ну вось я мастурбую і ад гэтага ўсе праблемы…» замест таго, каб пайсці да лекара ці з кімсьці ячшэ абмеркаваць сітуацыю і пачаць вырашаць сапраўдную праблему.
Гэта праўда, і такое ў супольнасцях нафапераў сапраўды часта сустракаецца. Аднак, зноў жа, на самім сабе і на прыкладах іншых людзей я заўважаў, што адсутнасць «заглушэння» з боку мастурбацыі+парнаграфіі адкрывае табе вочы на сапраўдныя праблемы ў тваім жыцці і, на фоне таго, што ты ўжо не прыбягаеш да простых спосабаў адчуць сябе добра, у нейкім сэнсе вымушае цябе пачаць прыкладаць высілкі да рашэння гэтых самых праблем. Зноў жа, калі гаварыць пра сябе асабіста, то ў часы, калі я «глушыўся», я быў кволы настолькі, што блізкі да «фізічнай недаразвітасці», а таксама лічы што не зарабляў ніякіх грошай, жывучы на шыі ў бацькоў — і гэта абумаўляла маю дэпрэсіўнасць і схільнасць да своеасаблівага эскапізму: я не дасягаў поспеху ў жыцці, так хоць схаваюся ў свеце, дзе нібыта «са мной» хочуць ебсціся прыгожыя порнаактрысы (хаця пры гэтым я гляджу, як ябе іх іншы мужык, ой-вэй!). Пасля таго, як я свядома адмовіўся ад мастурбацыі і парнаграфіі, гэтыя праблемы сталі для мяне больш відавочнымі, як і патрэба іх вырашаць. Цяпер, магу сказаць, іх я вырашыў, не без дапамогі сваіх бацькоў, сваякоў, сяброў і іншых людзей, з якімі я гэта абмяркоўваў.

 No.3721

>>3718
Што тычыцца стыгмы, я б не сказаў, што яна ёсць у тым сэнсе, што «мастурбацыя = дрэнна». Хутчэй ёсць гэткі сакрэт Палішынэля «я не мастурбую і не ведаю, што такое парнхаб мірг-мірг» — агульны медыцынскі кансэнсус цяпер тлумачыць мастурбацыю як «карысную для расслаблення і для даследвання ўласнай сэксуальнасці» (праўда, часцей так кажуць у стаўленні да дзяўчын, а хлопцаў падграбаюць адным махам), проста што ў «свецкіх размовах» звычайна ніхто не згадвае, што во канкрэтна ён канкрэтна дзве гадзіны таму падрачыў. Але калі добра назюзюкацца, дык гэта становіцца прымальнай тэмай для размовы, і ніякага асуджэння ты не сустрэнеш, як у такіх варунках пахвалішся, як смачна падрачыў на <падставіць імя актрысы>.

 No.3722

> адсутнасць «заглушэння» з боку мастурбацыі+парнаграфіі адкрывае табе вочы на сапраўдныя праблемы ў тваім жыцці

Мой досвед іншы. /паціскаю плячыма/

Я гей. Мая якасць жыцця значна палепшылася, калі я перастаў адмаўляць гэты факт, а прыняў яго. Доўгі час у мяне былі ўсякія ідэі, маўляў, сілы волі мне не хапае, дысцыпліны не хапае, чагосьці яшчэ не хапае, гэта ад парнаграфіі, гэта ад мастурбацыі, гэта ад не тых кніжак, гэта ад бог знае чаго і г.д…

А калі я перастаў бароцца са сваёй сексуальнасцю, то жыццё стала лепей. Насамрэч для мяне было адкрыццём, што іншыя не фапаюць на мужыкоў не таму, што ў іх ёсць «сіла волі», каб не фапаць на іх. А таму, што ім банальна не хочацца — як мне не хочацца фапаць на жанчын.

І ў гэтых нофаперскіх ідэях я бачу адгалосак тых жа ідэй, якія калісьці псавалі мне жыццё. паціскаю плячыма Магчыма для кагосьці яны й карысныя, не ведаю.

 No.3723

File: 1667474514781.jpg (57,39 KB, 640x640, IMG_20221031_204054_520.jpg)

Тэма даволі складаная, але трымайце ННН Караткевіча

 No.3724

>>3722
Вось гэта паварот. Калі не троліш — выражаю салідарнасць.

>Мой досвед іншы.

І мой. Таксама лічу, што варта прымаць сваю сексуальнасць такой, якая яна ёсць, і гэта паляпшае якасць жыцця.

 No.3725

>>3724
Не, не тролю. Дзякуй.

>>3723

 No.3726

>>3722
Дзякуй, што падзяліўся. Сапраўды цікава пачуць розныя перспектывы і погляды.
Калі ты не супраць, я задам некалькі пытанняў, бо мне б хацелася лепей цябе зразумець:
>Доўгі час у мяне былі ўсякія ідэі
Я правільна зразумеў, што тут ты маеш на ўвазе «ідэі наконт таго, што я гей, але не мушу быць такім»?

Калі ты глядзіш гей-парнаграфію, то, як лічыш, ці стварае яна нерэалістычныя ўяўленні аб сэксе і ці вымушае цябе ставіцца да сваіх партнёраў больш «утылітарна», у сэнсе «гэта мусіць прынесці мне сэксуальную асалоду»?

І як бы ты апісаў паляпшэнне свайго жыцця і тыя сферы, якія закранула гэтае паляпшэнне?

 No.3728

>>3726
> Я правільна зразумеў, што тут ты маеш на ўвазе «ідэі наконт таго, што я гей, але не мушу быць такім»?
Я не лічыў сябе геем, я лічыў сябе «нармальным». Геі — гэта нібыта нехта там за мяжой ў пер'і, а я ж не ў пер'і. Я «нармальны чалавек», як усе навокал.

Я лічыў, што ўсіх навакол таксама цягне да мужыкоў, але яны паспяхова сябе «пераадольваюць» сваёй сілай волі. А вось у мяне сілы волі не хапае, я дрэнны бязвольны чалавек.

> Калі ты глядзіш гей-парнаграфію, то, як лічыш, ці стварае яна нерэалістычныя ўяўленні аб сэксе

Стварае, безумоўна.

З іншага боку, а што не стварае? Амаль усё наша медыя стварае нерэалістычныя ўяўленні пра свет. Што мас-медыя, што сацсеткі, усё стварае нерэалістычныя чаканні. Парнаграфія — частка нашага свету, і ў яе такія ж праблемы, як і ва ўсяго іншага.

> і ці вымушае цябе ставіцца да сваіх партнёраў больш «утылітарна», у сэнсе «гэта мусіць прынесці мне сэксуальную асалоду»?

Мне цяжка параўноўваць, бо я не меў партнёраў, калі спрабаваў жыць без парнаграфіі. Але мне здаецца, што наадварот. Зрабіць фізічныя фрыкцыі можна і самому, таму да партнёраў ідзеш за нечым большым: за блізкасцю з іншым чалавекам. Таму і бачыш чалавека, а не прыладу для фрыкцый.

> І як бы ты апісаў паляпшэнне свайго жыцця і тыя сферы, якія закранула гэтае паляпшэнне?

Усе сферы.

Я не прыслухоўваўся да сябе. Пытанне «што мне падабаецца?» для мяне часта не стаяла. Я ігнараваў не толькі сваю сэксуальнасць, але і ўвогуле сваё цела. Чаго я хачу, што мне падабаецца, што баліць, — гэта ўсё не важна. Важна быць «як усе».

А яшчэ ў мяне была таямніца, якую я хаваў ад усіх. Хаваць таямніцу — гэта цяжка: любая размова — гэта міннае поле, дзе можна сказаць лішняе. Цяжка было будаваць любыя адносіны з людзьмі.



[Назад][На пачатак старонкі] [Catalog] [Post a Reply]
Выдаліць допіс [ ]
[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]