Запрашаю ўсіх пагуляцца ў
ЎОРДЛІ – беларускую адаптацыю знакамітай амерыканскай гульні Wordle.
Правілы простыя: трэба за шэсць спробаў здагадацца, якое слова – заўсёды з пяці літар – было загаданае. Гульня будзе пакідаць падказкі – так, калі літара жоўтая, гэта значыцца, што яна ёсць у слове, але ў спробе яна не на тым месцы. Зялёная – гэта літара на сваім месцы. Шэрая – літары няма ў слове. Больш падрабязна можна прачытаць у правілах гульні на сайце.
https://ololophilolo.github.io/wordle-by/Слова змяняецца раз на дзень і агульнае для ўсіх. Вы можаце пахваліцца сваімі вынікамі ў гэтай ІТТ стужцы.