No.166
Так, працуе нармальна. Правярае, ці ёсць новыя допісы, раз на дзве хвіліны, каб не дудосіць сайт.
Запрашаю, карацей кажучы.
No.167
Як інтэграваць в ўчат?
No.168
>>167Можна прывязаць ўчат у адмінцы канала, тады ўсе допісы ў канале будуць аўтаматычна пераадпраўляцца ў суполку, але для гэтага стваральнік бота і канала, то бок я, мусіць быць кіраўніком у самім ўчаце.
No.169
>>165Во, файная рэч. Дзякуй, Лявоне!
No.170
Znoŭ niama apaviaščeńniaŭ. Dadaj pakul
[testing]
da nazvy.
No.171
test
No.172
>>165Гэта крута. Ёсць github?
No.173
Хост, відаць, глушыць працэс за “прастоі”. Зара’ дабяруся дадому, закіну на дамашні сервер.
>>172Не, няма. Там нічога цікавага, выграбанне lxml’ам і адзін запыт да цялежнага API.
No.174
Крыху перарабіў метад разбору тэкста, цяпер мусіць дадаваць разметку. Хаця, напэўна, і не ўсю
>і яшчэ, магчыма, будуць праблемы з цытатамі
і з загалоўкамі
No.175
>>174Пакуль што '''маўчыць'''
No.176
>>174Напорхаўся дык напорхаўся. Засталося зразумець, чаму яно не робіць нармальныя спасылкі на допісы.
No.177
>>176Разабраўся. Цяпер робіць. Прыгажосць!
No.178
Але, здаецца мне, што выкарыстанне
кода
ўсё наябне.
No.179
>>178Не наябнула, ну ніхрана ж сабе. Ну добра тады.
No.180
Някепска. Будзем спадзявацца, што больш не ўпадзе
No.189
не працуе!
No.190
>>189Вядома рэч, хост
пад маім ложкам у Беларусі. Запыты да API цялегі не ідуць. Так што чакаем, пакуль зрынем вусатую набрыдзь.
No.191
>>190давай я запуну на серваке в рашке елы сша.
No.193
Усё ўзнялася.
No.259
Добра працуе
No.264
Хуткасць белчана няўмольна расце. Я пачынаю меркаваць, што бягучы механізм бота ў хуткім часе станецца неактуальным з прычыны таго, як допісаў стане зашмат, і нашыя смартфоны будуць звінець як ашалелыя (што і так, уласна, ужо адбываецца).
У мяне з’явілася ідэя «хайлайтаў» – кожны N-ны прамежак часу выводзіць спіс стужак, у якіх з’явіліся новыя допісы, і колькасць гэтых самых допісаў.
То бок, нешта кшталту:
Пакуль вас не было:Трызненне, №1942: Як зрабіць бочку? – 10 новых допісаў
Трызненне, №1488: Як нам пабудаваць Белую Русь? – 17 новых допісаў
Кнігі, №69: (без тэмы) – 3 новыя допісы
Аб belchan.eu, №165, Сачэнне за апошнімі допісамі ў Telegram – 1 новы допіс
У канале я зраблю апытанне, каму як лепей здаецца – ці зрабіць так, ці пакінуць старое.
No.284
Зламаўся бот
No.287
А ПАМЯТАЕЦЕ БЫЎ ТАКІ БОТ?
No.289
Ой, ладна, пераканалі. Падапішу яго на гэтым тыдні, каб не падаў з ніхрана, і падыму зноўку.
No.295
Было б някепска, канеш, RSS/Atom падключыць. І ў вічане ж быў нейкі, здаецца.
No.322
Карацей, узнікла нейкая праблема з карцінкамі: калі посціць іх у канал праз спасылкі на арыгінал (як я рабіў), то тэлеграмны грабер (як і ўсякія іншыя, напрыклад, дыскордны) дагрукацца да іх не можа. Відаць, гэта звязана з наладамі CloudFlare. Паспрабаваў відавочнае «спярша выграбаць бінарнае змесціва і спрабаваць посціць з ім напрамую» — дык тут ужо тэлеграм проста адмаўляецца яго прымаць, як бы я з ім не порхаўся. Media not found у sendGroupMedia, there is no photo in the attachment у sendPhoto. Прычым што дакументацыі нармальнай, акрамя раздзелу на іхным сайце, няма.
No.323
>>322Тады адключы пакуль падгрузку карцінак, хай хоць якія апавяшчэнні будуць аб допісах з карцінкамі.
No.324
>>322Па-мойму, трэба выбіраць нешта адно: або капча, або падгрузка карцінак.
No.325
>>322Дзякуй самаму лепшаму на свеце
Дэймасу — цяпер мусіць рабіць нармальна. За адным махам тэст.
No.326
>>325Мір яму і блаславенне Усявышняга
No.345
Годнае, падабаецца. Але ненавіджу надпіс Допіс занадта доўгі. Астатняе чытайце на самой дошцы. Яго патрэбна або прыбраць і посціць увесь допіс, або, хаця бы, зрабіць спасылкай на арыгінал.
No.346
>>345Як раптам што, нумар допіса і ёсць спасылкай на арыгінал. Але ідэя добрая. Увогуле збіраюся яго поўнасцю перапісаць, бо накідаў за вечар на каленцы, а трэба бы зрабіць прыгожа.
No.347
>>346Тады можна зрабіць асобные каналы для кожнай дошцы з поўным тэкстам допісу і карцінкамі. А на галоўным заставіць толькі іх загалоўкі, кожнаму з якіх варта адбыцца цалкам спасылкай на новы допіс, або перасылаць у яго пасты з дошчачных каналаў. Тады твой бот таксама зробіць бульбачу нешта накшалт архівача ў тэлеге.
No.348
>>347ІМХА, лепш не трэба асобных каналаў. Хаця б да таго часу, пакуль на белчане не бывае двух асобных і адначасовых размоў з рознымі ўдзельнікамі.
>>346А спойлеры дадасі?
No.349
>>348Дзеля чаго адкладаць і потым зноў перапісваць бота, калі магчыма зрабіць годна ужо зараз? А коль аўтаматычна рэпосціць з іх у галоўны канал, думаю ў нікога пытанняў ня будзе.
No.350
>>349Таму што ў мяне замнога каналаў у цялезе)0))