>>2Я упарта шукаў не нуднай беларускай літаратуры, акрамя відавочнага Караткевіча.
Трэба прызнаць, што сітуацыя дрэнная, амаль безнадзейная. Таму упарываюсь украінскай.
З сучасных магу параіць "Валацугі" - пра хіпарскую тусоўку ў Непале,
"Радзіва Прудок" - пра даўншыфт на палессі,
Яшчэ ёсьць "Мова" - не чытаў, але знаемы хваліў.
"Сфагнум" - пачаў, але закінуў, бо чыста тэхічна аўтар дрэнна валодае мовай, можа каму спадабаецца.
Яшчэ ёсьць такі Гапееў - гэта накшталт Крапівіна, пра юнацкія прыгоды, трохі децкае, але цікавае, чыстая дафамінавая выжымалка, дзе дабро неўзабаве перамагае.
Можна пачаць з "Мая мілая ведзьма" - нагадвае Судзумію Харухі.
Таксама раю "Ведзьміна тоня".