No.113
Марыя Мартысевіч
*
Людзі, што падселі на дзевяностыя, як наркоты,
ці адседзелі за дзевяностыя
лукашэнкаўскі тэрмін
і прыйшлі здаць шклатару, а там вазачкі панакоты
у чымсьці сярэднім паміж бардэлем і кафетэрыем —
вельмі шкада вас, але не шкадзей за тых,
хто не паспеў у Крым раней за ветлівых чалавечкаў.
Я вось мелася ў Кактэбэль: заставалася сесці ў цягнік.
І я не села, авечка.
No.114
Лешак Энгелькінг (пераклад Андрэя Хадановіча)
*
Вуліца Волі? – паўтарыла яна пытанне.
Вам у турму?
Бо гэта там, дзе турма.
Бачыце, вунь, вартавыя вышкі?
Вуліца Волі – там.
Leszek Engelking
*
Ulica Wolności? – powtórzyła pytanie.
Pan do więzienia?
To ta, przy której jest więzienie.
O, widzi pan te wieżyczki strażnicze?
Tam jest ulica Wolności.
No.115
Алесь Разанаў (з цыклу «Пункціры»)
⋆⋆⋆
Аднойчы,
калі закончу ўсе справы…
О, колькі трэба зрабіць,
калі закончу ўсе справы!…
No.117
Анатоль Сыс
⋆⋆⋆
Адпусціце мяне, Курапаты,
нават з куляю ў галаве,
да дзяцей, да жаны, да хаты.
Як там бацькаўшчына жыве?
Як там сад мой? Абрыдлі сосны,
нават камень не ўлежыць ніц.
Я вярнуся, такі ўжо лёс мой –
плакаць жвірам з пустых вачніц.
Адпусціце мяне да хаты.
Як жа так – прапусціць сяўбу?
Я ж да смертухны быў аратым,
я ж прашуся не на гульбу.
А ў залог вам пакіну кулю,
і – дадому, у Журавы!
Зайду ў двор, абдыму матулю,
пацалую, нібы жывы.
No.118
Ніл Гілевіч
І спытае суд высокі
I спытае неўзабаве
Суд высокі, грозны:
«Вы чаму другой дзяржаве
Край збывалі родны?
Хто падбіў вас, ніцых духам,
Так распараджацца
Лёсам Маці, што ў пакутах
Прагне долі-шчасця?
Хто даў права скамарохам
Руйнаваць свабоду,
Прывітаную народам
У малітвах Богу?..»
Так няўмольны суд спытае
З валанцёраў здрады.
I ніхто хай не чакае
Ад яго спагады.
No.119
Андрэй Хадановіч
⋆⋆⋆
…І з’явіцца шмат музеяў,
бо зробяць файна, з любоўю –
музей разлучаных сем’яў,
знявечанага здароўя.
Музеі жнівеньскай спёкі
і студзеньскай лютай замеці.
Музей маршрутаў наўцёкі.
Музей ператрусу памяці.
Музей падазроных кветак,
музей небяспечных строяў.
Музей аднолькавых сведак.
Музей аднолькавых мрояў.
Музей душы, што люцее.
Музей трывожнае торбы.
Музей апошняй надзеі
на свет справядлівы й добры.
Заплечнікі і валізкі
з музея помсты паскуды.
Музей узятай падпіскі
пра твой нявыезд нікуды.
Музей эмацыйных арэляў,
рулетка масак і твараў.
Музей таго, хто не стрэліў,
музей таго, хто не ўдарыў.
Музей дваровага рэха,
падпольнай песні і танца.
Таго, хто не мог і з’ехаў.
Таго, хто здолеў застацца.
Не злічыш паверхаў і залаў,
хадзі, покуль носяць ногі.
Бо шмат яшчэ філіялаў
музея тваёй перамогі.
1.08.2021
No.120
Людміла Рублеўская
Наваградскі замак
Камяні апусцелага замка спаўзаюць з гары,
У прабоіны сцен зазірае сузор’е Дракона.
Сняць князі наваградскія замка былыя муры,
У зямлі сваёй сняць, што зямля іх жыве нескарона.
Камяні апусцелага замка пад небам ляжаць,
Быццам воі забітыя, замка таго абаронцы.
Там Радзіма мая, там з мінуўшчынай слаўнай мяжа,
Там буслы пераносяць на крылах чырвонае сонца.
Сны князёў наваградскіх, я веру, паўстануць калісь
Гэткай явай – якая не снілася тым, хто не верыў.
І муры апусцелага замка пацягнуцца ўвысь,
І за вежу зачэпіць сузор’яў бурштынавы нерат.
No.121
Helen Waddell
From Lyrics from the Chinese
How say they that the Ho is wide,
When I could ford it if I tried?
How say they Sung is far away,
When I can see it every day?
Yet must indeed the Ho be deep,
When I have never dared the leap;
And since I am content to stay,
Sung must indeed be far away.
Гэта тэарэтычна пераклад гэтага верша, але пераклад даволі далёкі ад арыгінала (ці, прынамсі, ад іншых перакладаў), і гэты пераклад мне падабаецца болей.
誰謂河廣、一葦杭之。
誰謂宋遠、跂予望之。
誰謂河廣、曾不容刀。
誰謂宋遠、曾不崇朝。
No.122
Марыя Мартысевіч
⋆⋆⋆ (з цыклу «Урбанікі»)
На паркоўку да «Шчасця» на «Ўсходзе», —
сказала таксісту Рая,
нібы замуж за шэйха выходзіць,
нібы памірае.
No.124
Марыя Мартысевіч
⋆⋆⋆ (з цыклу «Урбанікі»)
Крыніца, блізкая да майго дому,
не расказвае пра мой дом нікому,
толькі й ведае, што бруіцца…
Ненадзейная такая крыніца.
No.125
(Украінскую арфаграфію знявечыць, так што трымайце ўкраінскую наркамаўкай. Нармальны варыянт прыкладаю карцінкай.)
Галіна Крук
пані з вуліцы Сыкстускае
сядзеш сабе, сядзіш, зрыш, як варыцца рыж,
як світанковы бэж перацякае ў дождж,
што ж — мала ты свой Парыж, ды замуліўся руж
і паламаў свой спіс Дон Жуан, ну а хто ж?
пражыці малако, пляцкі свае пякці,
слухаці пра пекцін, корысны ён які
жыці так лет са сто, бачыці, як канкан
кане туды, дзе ўжо Шчэк, і Харыў, і Кый.
не выстачыць мулінэ для ўсіх тых вясняных руж
трохі заліш на бэз (кажуць цяпер — бузок).
вушка голкі глухэ, хочаш ўсіліці, а не…
і знаеш, што ўжо — па ўсім. ды добра б — яшчэ разок!
No.127
Уладзімір Караткевіч
Амаль хрысціянскі тост за ворагаў
Адаму Мальдзісу
Гіене — баяцца, сабаку — вішчаць,
Свінні — рыцца ў гноі сваім,
А льву патрэбны калючы гушчар,
Родны край і свабода ў ім.
П’ю за тое, каб нам сярод родных лясоў
Не вішчаць, не дрыжаць, не крывіць,
Бо ўсе мы тут не з гіен і не з псоў,
Бо мы — сапраўднай крыві.
І таму давайце за ворагаў піць
І за імі сатканую сець,
Бо ім не дадзена нас палюбіць
І не дадзена нас зразумець.
Бедалагі!
Не ўцяміць іх бедным мазгам,
Пакуль не праб’е ім канец,
Як добра быць другам і братам нам,
І яму, і табе, і мне.
Божа, дай ім даўжэй пражыць,
Хай спаўна адтрубяць свой час,
Хай да самай апошняй нашай мяжы
Будуць яны у нас.
Божа, ты скінуў іх нам, як дары,
І мы славім мудрасць тваю,
Бо яны нас будзяць яшчэ на зары
І рана заснуць не даюць.
І ўстаём і арэм мы нашы палі,
Пакуль не апусціцца змрок,
І мы ўстаем, і зброю сталім,
Слова сталім і радок.
Ім няма з кім ісці плячо да пляча,
З кім любіць, з кім стаяць у баі,
З кім смяяцца, спрачацца і нават маўчаць.
А памруць — хто паплача па іх?
Даруй ім. Яны пакараныя й так
(Даруй хоць на гэты раз),
Бо розуму ў іх, як слёз у катá,
І не могуць пазычыць у нас.
І даруй нам, што сеем мы ў душы ім жах,
Як скачком бяром частакол,
Што даводзіцца ім дрыжаць у дамах,
Калі гойсае леў вакол.
Твой закон, што вазіць нявартыя гной
Чалавек такі і народ,
Калі вораг ад назвы іхняй адной
Не бялее, як снег і як лёд.
No.128
>>112Діджюсь я на небо та й думку гадаю:
Чому я не сокіл, чому не літаю,
Чому мені, Богы, ті крілець не дав?
Я б землю покінув і в небо злітав.
Далеко за хмарі, подальгы од світу,
Шукать собі долі, на гогы прівіту
І ласкі у зірок, у сонця просіть,
У світлі їх яснім все гогы втопіть.
Бо долі гы змалку здаюсь я нелюбій,
Я найміт у неї, хлопцюга пріблудній;
Чужій я у долі, чужій у люгый:
Хіба ж хто кохає нерідніх дігый?
Кохаюся з ліхом, прівіту не знаю
І гірко і марно свій вік коротаю,
І в горі спізнав я, до тількі одна —
Далекеє небо — моя сторона.
І на світі гірко, як стане гы гіргы, —
Я очі на небо, мені веселігы!
Я в думках забуду, до я сірота,
І думка далеко, вісоко літа.
Колі б мені крілля, орлячі ті крілля,
Я б землю покінув і на новосілля
Орлом бістрокрілім у небо польнув
І в хмарах навікі от світу втонув!
No.132
Яугенiя Янiшчыц
Ты паклiч мяне. Паазавi.
Там заблудзiмся у хмельных травах.
Пачынаецца усё з любвi
Нават самая простая ява