[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]

/bo/ - Кнігі

Імя
Электронная пошта
Тэма
Допіс
Файл
Убудаваць
Пароль (Для выдалення файлаў)

File: 1613764257763.jpg (521,54 KB, 1920x1080, 89uL2fF.jpg)

 No.36

Збіраем адзін мільён прачытаных старонак усім /bo/

Пры даданні прачытаных старонак у агульны лічыльнік не забудзься паказаць, што менавіта чытаў. Інакш не лічыцца.

0/1000000

 No.40

Лаўкрафт - "Жах у Данвічы"

+74

74/1000000

 No.56

Кнігі толькі на беларускай, ці польская пісьменніца з Кобрынскага раёна таксама норм? Калі праслухана як аўдыёкніга, гэта лічыцца?

Калі лічыцца, то
Dewajtis. Maria Rodziewiczowna
+273 (столькі ў друкаваным выданні; у мяне аўдыёкніга з Літрэса)

347/1000000

 No.59

+592. Нядаўна прачытаў «Людзі на балоце». Прызнацца, не люблю мастацкую літаратуру такога кшталту (лічы што на ўзроўні сённяшніх серыяльчыкаў). Але вось гэтае неперадаваемае патыханне міжваеннай вясковай Беларуссю зайшло.

939/1000000

 No.61

А як лічыць старонкі, калі чыташ на мабільным? Там жа колькасць старонак залежыць ад памераў дысплэю і шрыфтоў.

 No.62

>>61
Глядзі, колькі ў папяровым выданні.

 No.63

File: 1614014797340-0.png (1,4 MB, 769x1111, ClipboardImage.png)

File: 1614014797340-1.png (1,55 MB, 800x1125, ClipboardImage.png)

File: 1614014797340-2.png (216,03 KB, 263x380, ClipboardImage.png)

>>62
Добра тады, паглядзім. Нядаўна чытаў трылогію Лю Цысіня:

+464 «Задача трох целаў»
+640 «Цёмны лес»
+688 «Вечнае жыццё Смерці»

Такім чынам, агульная колькасць старонак - 1792.

2731/1000000

 No.70

File: 1616416216392.jpg (49,02 KB, 330x330, 58516253-nadezhda-mamaeva-….jpg)

+282. Над‌ежда Мамаева, «Ты ж‌е вед‌ьма!». Не пытайцеся.

3013/1000000

 No.71

>>70
>Не пытайцеся.
Добра. Не пытаюся, не асуджаю, усё разумею. Але, доўга ж мы будзем мільён чытаць

 No.72

File: 1616853814408.jpg (10,8 KB, 177x285, zapiski-aficera-chyrvonaj-….jpg)

+249 Сяргей Пясецкі "Запіскі афіцэра чырвонай арміі".

Вельмі раю, 10 дзвярэй, скрадзеных з віленскага гандлёвага дому, з 10

3262/1000000

 No.73

File: 1617221597597.jpg (62,55 KB, 318x460, 41732743._SX318_.jpg)

+597. Ціхі пагорак. Напісана па-дзіцячаму мудрагеліста і злёгку наіўна. Аднак увесьчасныя пачуцці настальгіі адразу па кнізе ды па гульні зрабілі сваю справу, і я захліпам прачытаў усе так, што нават застаўся апетыт і на другое, і на трэцяе.


3859/1000000

 No.74

File: 1617556294496-0.jpg (106,69 KB, 854x1280, preview-deathconsciousness….jpg)

File: 1617556294496-1.jpg (20,18 KB, 333x499, 41ag0S8qOOL._SX331_BO1,204….jpg)

+70. Deathconsciousness. Не зусім кніга, але адчуваецца як адна. Натхнённая кнігай House of Leaves, якую я чытаю ўжо які месяц, але ўсе не магу скончыць; тады як гэты буклет чытаецца за парачку гадзін.

+216. The Trouble with Being Born. Кніга, але не адчуваееца як адна. Уяўляе сабою зборнік цытат аднаго расчараванага ў жыцці філосафа. Чытаць складана, і я таксама аддаў на яе шмат часу.
> My vision of the future is so exact that if I had children, I should strangle them here and now.
Часу, які каштаваў гэтага.

4145/1000000

 No.75

File: 1619969050374-0.jpg (22,62 KB, 200x300, 21220-mother-of-learning.jpg)

File: 1619969050374-1.jpg (14 KB, 200x300, 10073-the-wandering-inn.jpg)

+2930. Mother of Learning. Дзень Сурка на амаль што тры тысячы старонак. Праглынуў кнігу за некалькі дзён, такой цікавай яна была.

+14231. The Wandering Inn. Не ведаю больш вялікіх вэб-навэл. Гэтая ж усё яшчэ пішацца, і ўжо напісана пад трыццаць тысяч старонак. Усім, каму падабаецца SoL, раю не нараюся. Аднак сам пакідаю яе ў сярэдзіне, занадта доўгая для мяне.

21306/1000000

 No.76

File: 1620240805497.png (1,15 MB, 524x768, ClipboardImage.png)

Г.Л. Олдзі. "Шлях мяча".
" - І вось чалавек стаіць на раздарожжы паміж жыццём ды смерцью. Як яму сябе паводзіць?

- Знічтож сваю дваістасць, і хай адзін меч самастойна ды вольна стаіць супраць неба!"

21 866/ 1 000 000 000

 No.77

File: 1620283449322.jpg (139,97 KB, 1000x1524, 71YXCVlwmrL.jpg)

+147. Майк Ма, "Архітэктура здзеку".

22 013/ 1 000 000

 No.78

File: 1620283729326-0.jpg (59,15 KB, 976x549, p03n0ylf.jpg)

File: 1620283729326-1.jpg (47,02 KB, 726x400, HunterS.Thompson-726x400.jpg)

>>77
Пра кнігу трэба нешта сказаць, таму я скарыстаю з аднаго агляду на амазоне і бессаромна злямжу адтуль цытату:
>Майк Ма - гэта як калі б "Амерыканскі псіхапат" пакахаўся з адным з эсэ Гантэра Томпсана, і пры гэтым без усякага гвалту.

 No.79

File: 1623941617571.jpg (430,49 KB, 2048x1367, Код-адсутнасці.-Акудовіч.jpg)

Валянцін Акудовіч/Код адсутнасці
+28
22 041/1 000 000

 No.80

File: 1624259489134-0.jpg (92,3 KB, 640x640, kirpichi-2-0.jpg)

File: 1624259489134-1.png (1,23 MB, 899x600, af.png)

- Дзённік Анны Франк (графічная версія)
- Цэглу 2.0

+504

22 545 / 1 000 000

 No.81

File: 1624268014504.png (3,18 MB, 960x720, 39d0bd28241b0491c5629ff9.png)

>>80
Не забываемся, што ў нас ёсць правіла стужкі аб патрэбнасці невялікіх каментароў.

 No.99

Караткевіч «Чазенія»

+130

22 675 / 1 000 000

 No.101

File: 1636351820070.jpg (351,02 KB, 513x800, 2649.jpg)

Сяргей Пясецкі — «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі».
А што, 2 гадзіннікі на адну руку — гэта модна. Хай гэтыя пшэкі знаюць!

+178

22 853 / 1 000 000



[Назад][На пачатак старонкі] [Catalog] [Post a Reply]
Выдаліць допіс [ ]
[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]