No.334
Не пагаджуся. Масавасць сёлетняга пратэсту грунтуецца на яго падкрэсленай і ўсім відавочнай мірнасці. Наўрад ці усякія бабкі, жанчыны і дзяўчаты будуць гатовыя ўдзельнічаць у пратэсце, які ў любую секунду можа стаць гвалтоўным і атрымаць адпаведнае супрацьдзеянне.
А ўжо на масавасці трымаецца ўвогуле ўсё. Стануць пратэставаць дваццаць тысяч і гары яна гарам тая Рэвалюцыя - за некалькі дзён спыняць. Хоць мінулай нядзеляй у Мінску выйшлі па розных ацэнках ад трыццаці да ста тысяч, але за іх спінамі стаяць яшчэ трыста, гатовыя выйсці, калі першых затрымаюць хоць усіх.
No.335
Ну і ўвогуле ў нас дваццаць першае стагоддзе, як ты не заўважыў, і вільготныя планы паўтарэння кастрычніцкай рэвалюцыі вартыя хіба што публікацыі на ананімнай бордзе.
No.336
А ў дваццаць першым стагоддзі (распалагайся ямчэй, вазьмі кубачак смузі, закуры айкас ды слухай, прадзядуля Лявон) супрацьстаянне ў першую чаргу інфармацыйнае. Лукашысты ў інфармацыйным полі выдаюць канцэнтраваны гвалт с мэтай прапхнуць публіцы ў галовы думку, што удзел у пратэстах непазбежна вядзе да сінякоў на срацы і сутак, а пратэстоўцы, у сваю чаргу, на ўвесь свет і на Беларусь у першую чаргу дэманструюць, якія яны белыя і пухнатыя, уцягваючы, напрыклад, тых жа бабаку пратэсты.
Варта толькі раз учыніць нешта накшталт апісанага табой захопу пошты і тэлеграфу банка ці іншай такой установы, як карцінка пра белых і пухнатых пратэстоўцаў знікне.