No.540
Глядзі, анонча, мне 30 гадоў, я ніколі не быў апалітычным, меў сваё меркаванне наконт палітычных падзей, галасаваў на выбарах, ці байкатаваў іх, пратэставаў, але гэта ўсё было на ўзроўні пачуццяў, безсістэмна, я ніколі не маў палітычных сяброў і не састаяў у партыі.
Зараз задумаўся вось над чым - я б хацеў рабіць нешта валанцёрскае ў палітыцы, будучы часткай партыі ці руху, з планамі, праграмамі і гэтак далей. Але я не разумею, як гэта ўвогуле выглядае, ці партрэбен каму-небудзь звычайны ябака, які акрамя пералічвання ўзносаў нічога не разумее.
Таму пытанні тут такія, ці можа звычайны лявон, без палітычнага бэкграўнда і досведа ўступіць у партыю і быць ёй карысным, нешта рабіць, каб прыблізіць свабоду Беларусі?
No.541
>>540>ці партрэбен каму-небудзь звычайны ябака, які акрамя пералічвання ўзносаў нічога не разумее.Увогуле — так. У самым горшым выпадку будзеш стаяць у пікетах падчас выбарчых кампаній і раздаваць партыйныя ўлёткі. Актывістаў вельмі не хапае, і не толькі ў Беларусі. Сталі ж Чэрарэнь і Спарыш пазнавальнымі асобамі без усялякага бэкграўнду. Але гэта было да 2020.
>ці можа звычайны лявон, без палітычнага бэкграўнда і досведа ўступіць у партыю і быць ёй карысным, нешта рабіць, каб прыблізіць свабоду Беларусі?У Беларусі пасля 2020 засталіся нейкія партыі, здольныя прыблізіць свабоду?