>>111Ну, для рэдагавання канфігаў можа і хапае nano (улічваючы, што ў ім у прынцыпе і пошук, і рэгуляркі ёсць, здаецца), а вось для "набору тэкстаў" графічныя рэдактары не настолькі зручней, каб яны былі таго вартыя. Ну праўда, чым
тэкставая кансолечка горш для чыста тэкставых задач? Аперацыі над тэкстам выконваюцца з дапамогай спецыялізаванай прылады ўводу, і так будзе да распрацоўкі нармальных нэйраінтэрфейсаў, таму зручнасць "графічных рэдактараў" усё ж спрэчная.
Так, я канешне ж магу зразумець, што напрацаваныя за некалькі дзясяткаў гадоў канцэпцыі будовы UI з магчымасцю пстрыкнуць па вылучаным тэксце мышай для выкліку выплыўнога вакенца ці наяўнасці усялякіх піктаграфічна-тэкставых мянюшак могуць быць зручныя хаця б тым, што ім можна на базавым узроўні карыстацца абсалютна без падрыхтоўкі, у той час як вім патрабуе асваення. Гэтая перавага ў іх ёсць, даступнасць, але каб увапхнуць увесь функцыянал такіх мастадонтаў, як Vim ці Emacs у чыста графічны інтэрфейс… ну, атрымаецца нешта накшталт тых мемаў са шматлікімі панэлькамі ў Internet Explorer ці нешта яшчэ такое нязручнае.
А твой ківок у бок браўзера абсалютна недарэчны. Так, я карыстаюся сучасным браўзерам, каб хадзіць на белчан, бо сам сучасны вэб такі, што для яго патрэбен браўзер. І што? Тэкставаму рэдактару, у адрозненне ад графічных (Photoshop, GIMP) ці браўзераў не патрэбна дакладнае пазіцыянаванне мышай ці адлюстраванне карцінак.
А лінкс вельмі добра чытае HTML-дакументы, якія часам пастаўляюць з сафтом ці дасылаюць у якасці электроннай пошты