[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]

/t/ - Тэхналогіі

Імя
Электронная пошта
Тэма
Допіс
Файл
Убудаваць
Пароль (Для выдалення файлаў)

File: 1606717934636.jpg (427,52 KB, 1920x840, 15177021439000.jpg)

 No.27

Спадзяюся, ёсць яшчэ з кім на белчыку пагаманіць, і таму прапаную абмеркаваць камп’ютарнае жалеза ў гэтай ІТТ стужцы, уключаючы ўсякія Incel/AMD, відэакарткі, касмічныя кошты на жалеза і гэтак далей.

 No.28

І адразу пачну. Нядаўна рашыў абнавіць сабе манітора, бо мой стары ўжо не варты - Philips 223V5L з TN+film матрыцай, толькі VGA, дваццацідзвюхцалёвы, з мярзотнымі засветленнямі ўнізе і нейкім дрыготкім ледзь заўважным шумам на чорным.

Я пахадзіў па крамах, каб паглядзець уласнымі вачыма на ўсе гэтыя матрыцы і прыблізна вызначыўся з выбарам. Новы будзе не большы за тыя ж дваццаць дзве цалі (на большых пікселі ўжо заўважныя, нават на 23,8") і абавязкова IPS. Але ў краме на маніторах статычная выява, і таму я не змог параўнаць 60/75/144 Гц. Таму заклікаю ўладальнікаў новых высакачастотных манітораў сюды. Раскажыце, ці трэба тыя лішнія герцы і, апцыянальна, ці трэба разрознасць вышэйшая за FullHD?

 No.29

File: 1606908046787.jpg (101,96 KB, 640x427, настальгія.jpg)

>>28
Хрэн ведае, у мяне вялізны 34-цалевы LG з разрознасцю 3440 на 1440, у яго 60 герцаў.
https://www.lg.com/us/business/desktop-monitors/lg-34UM94-P
https://www.youtube.com/watch?v=KpnT_r35Muk
Мне норм, пікселі не бачу. Браў з-за памеру, люблю дзяліць экран на 2 ці нават 4 акны. Раней з 2 маніторамі (22+19, 22+22, 27+22 цалі) працаваў, цяпер хапае аднаго. Не ўяўляю, для чаго мне дадатковыя герцы.

Ты для чаго бярэш? Калі граць у ААА-гульні і глядзець відэа 4K, то можна паглядзець у бок дадатковых пікселаў і герцаў. Калі цябе задавальняюць 22 цалі і FullHD для чытання навін і перыядычнага прагляду ютубчыка, а лішніх грошай няма, то табе яно хутчэй за ўсё і не трэба.

Брр, а калісь даводзілася за малюсенькімі маніторчыкамі на 386-м працаваць. І нічога, жылі.

 No.30

>>29
> 34-цалевы LG з разрознасцю 3440 на 1440
Ніхрана ў цябе лыжына, канеш. Хаця для awesomewm самае яно, напэўна.

А ў гульні я апошнім часам мала гуляюся, у ААА дык пагатоў, збольшага чытаю на камп’ютары. Без гульняў я і не ўбачу лішнія герцы?

 No.31

>>30
Не ведаю, наколькі мая парада вартая ўвагі, бо сам не карыстаўся маніторамі з вялікай колькасцю герцаў, але я разважаю ў такіх пытаннях прыкладна так: калі я не ведаю, навошта мне штось патрэбна, то яно мне насамрэч і не трэба. Скажам, я ведаю, навошта мне дадатковыя цалі ў 34-цалевага манітора ці як скарыстаць дадатковыя 8 гігоў аператывы пры наяўнасці ўсяго толькі 8 гігоў. А вось нахалеры мне 144 герцы — не ведаю.

Увогуле, у тыя рэдкія моманты, калі я праходжу каля сучасных тэлевізараў, то карцінка на іх мне здаецца ненатуральнай. Магчыма, справа прывычкі.

 No.32

>>31
Тут я з табой пагаджуся, бо і сам так заўсёды разважаю. Але не заўсёды такая філасофія працуе. Вось, напрыклад, мой стары манітор я купляў, не вельмі разумеючы, што такое HDMI і навошта ён мне трэба, і, не звяртаючы ўвагі на парады кансультанта як тады здавалася, ён проста захацеў мне ўперці даражэйшую жалезку, настаяў на маніторы з адзіным уваходам - D-SUB (ён жа аналагавы VGA). А пасля як купіў навейшы камп’ютар, вельмі здзівіўся, што няма куды ўтыркнуць манітора.
Цяпер баюся каб зноў не ўзяць маральна састарэлы манітор, чытаю ўсякія артыкулы. Знайшоў на харкачоўскім не біце /hw/ вычарпальныя гайды і, здэцца, вызначыўся, але як пачытаць, што ў стужцы пішуць, дык усе мае ваганні можна смела запісваць у "бомгы-".

 No.33

>>32
>"бомгы-"
Ай харашо працуе, малайчынка. Але я меў на ўвазе "бомжэ-"

 No.34

Наогул, лепшая тэхналогія манітораў - гэта CRT. Больш за ўсё мне яны падабаюцца па якасці карцінкі. Адно шкада, што на танным смецці, якое я магу дастаць, разроснасць не вышэй за 1280х1024 а сучасныя праграмы і сайты робяцца з разлікам, што ў карыстальніка будзе не менш за 1366x768 , ды і на стале няма месца для грувасткага саракакілаграмовага CRT.

 No.36

Так, у мяне наспела наступнае пытанне. Ці ёсць тут карыстальнікі механічных клавіятур?

 No.37

>>36
>Ці ёсць тут карыстальнікі механічных клавіятур?
Што ёсьць мэханічная клявіятура?

 No.38

File: 1610736145680.png (309,86 KB, 460x480, typewriter1.png)

>>37
Ну ты ж ведаеш. Іх яшчэ друкаркамі называюць

 No.48

Калі там ужо відэакарткі патаннеюць? Ці сочыць хто за працэсамі, што ў крыптасферы адбываюцца?

 No.49

>>48
>Калі там ужо відэакарткі патаннеюць?
Яны і так штодня таннеюць. У адносінах да біткоіна.

 No.50

File: 1616248187539.png (10,91 KB, 497x221, ClipboardImage.png)

>>49
Ну, у мяне ні сатошыны за душой, таму для мяне карткі адназначна даражэюць.

 No.51

>>28
А ты ў Менску жывеш?

 No.52

>>29
Хацець.
А яшчэ ёсць тэма з даўнгрэйдэрамі, нават сайцік у іх ёсць fdd5-25.net

 No.72

File: 1636195412505.jpg (913,31 KB, 1200x1200, amd-ryzen-9-5900x-box.jpg)

Чаму яны ў нас каштуюць аднолькава?
https://catalog.onliner.by/compare/rzn93900x+rzn95900x

У 5900x 39,5 тысяч папугаяў у сінтэтычных тэстах, у 3900x 33 тысячы, да таго ён старэйшы і на Matisse. Па мне дык і каштаваць прапарцыянальна менш павінен.



[Назад][На пачатак старонкі] [Catalog] [Post a Reply]
Выдаліць допіс [ ]
[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]