>>55> дастала ўпэўненасць кожнага калгасніка, што ва ўсіх ёсць вайберНу, вайбер дэ-факта стандарт у Беларусі, і гэты статус-кво нават падзеі 2020 не змянілі. Добра хаця б, што пра вацап ужо не чуваць.
А ўвогуле лепш бы гэтыя мэсанджары працавалі як пошта ці XMPP, дэцэнтралізавана, каб можна было з аднаго ў другі паведамленні дасылаць
> паспрабуй пару тон будматэрыялаў купіць з дастаўкай па РБ без тэлефона.Тонамі будматэрыялы прадаюць не на Куфары, а хаця б ІП, і з імі часцей за ўсё можна скантачыцца і ў віберы, і поштай. Рэстараны і базы адпачынку не падкажу,
бо дзікуном на шашлындос на возера езджу і ўсім раю, а лазня ёсць гарадская, і туды можна проста прыехаць.
> І электронную пошту таксама рана ва ўтыль спісваць. Калі яе выкарыстоўваць не для балакання ў духу […], а па справе, то куды зручней, чым праз вайберы-вацапы-тэлеграмы.Тут згодны, для фармальнай перапіскі ёю можна карыстацца, ды і эпісталярны жанр мне асабіста падабаецца больш, чым аднаслоўныя паведамленні ў мэсанджарах, але калі я некалькі гадоў таму ў рамках інфармацыйнага адпачынку паспрабаваў перакаціцца з
«нармальных» сродкаў сувязі ў пошту, мяне пачалі называць рэтраградам і лудытам. Ды і ў большасці маіх знаёмцаў, наколькі я ведаю, паштовая ўлікоўка патрэбная толькі для аднаўлення пароляў на ўсякіх сайтах, і выглядае як сметнік.
То бок я не кажу, што яна непрыдатная ці састарэлая сама па сабе, але ёю, як ні парадаксальна, ніхто амаль ужо не карыстаецца. Мяркую, гэта не без жывільнай хвалі спаму ў нулявых адбылося.