No.535
Універсітэт сам сабой – добрае месца, каб паварыцца ў асяродку сабе падобных людзей і намацаць, магчыма, нейкія кантакты на будучыню, з якіх будзе карысць, ну або проста займець пару гісторый з паметай «някепска тады прыбухнулі». Што тычыцца рэшты «навучальнага працэсу» – то гэта фікцыя. Выкладчыкі ці то ўвесь час ныюць, як іх вымушаюць за тыдзень расказваць вучням год матэрыялу, ці то патрабуюць ад цябе ўручную напісаны канспект на пяцьсот старонак (якім пасля здачы заліку/экзамену можна сраку падціраць), ці там яшчэ якая муха іх укусіць. У якасці выключэння можна сустрэць якога-небудзь маладога выкладчыка, які табе нешта цікавае раскажа і не будзе даёбваць, але доўга такія ў сістэме не трымаюцца.
Па сваім досведзе, як ужо вучыцца ў лукашэнкаўскай рэспубліцы, то раю завочнае навучанне (для яго, праўда, трэба ўладкавацца куды-небудзь працаваць, але дастаткова нават чагосьці сімвалічнага). Праходныя балы на бюджэт – чысты жарт, а нават калі і на платнае, то 4 тысячы новабеларускіх бінаў за-усё-пра-усё – пад’ёмная сума нават з мізэрнай зарплатай (і я ведаю, пра што кажу). Раз ў паўгады на тры тыдні будзе гэты цырк з наведваннямі-лекцыямі-семінарамі-экзаменамі (якія ад курса да курса здаюцца ўсё лягчэй і на ўсё большых «пахуях»), а астатні час можаш выдаткаваць на сябе. Працаваць, срылансіць, самастойна вучыцца на якім-небудзь KhanAcademy.com.
No.802
Што чытаць\глядзець\слухать неафiту, как даведацца аб гiсторыi Беларусi?
No.803
>>802Не вельмі папулярная парада, але – Дзяружынскі, “Міфы аб Беларусі” і/або “Забытая Беларусь”. Трэба мець на ўвазе, што гэта змагарскія метадычкі™️ і таму ўспрымаць іх трэба з каліўцам солі. Але ключавыя падзеі і іх паслядоўнасць там выкладзены даволі падрабязна і дакладна, таму як хуткі кароткі экскурс зойдзе добра.
No.804
>>802Лемантар гістарычнай сьвядомасьці
http://history-belarus.by/pages/download/liemantar.phpЦікавая мастацкая падача гісторыі, каб не заснуць ад сухасьці пералічэння фактаў -
Гісторыя Беларусі паводле паданняў і легендаў
Цвірка Кастусь
http://kamunikat.org/k_historyja.html?pubid=19388