>>362>Не, не зразумею. Хаця б сярод "сваіх" зніжай градус атрутнасці ўдвая.Адна з гульнявых картак SJW – гэта identity politics, усе гэтыя каскады супольнасцей прыгнятальнікаў і прыгнечаных. Я часта размаўляў з людзьмі, для якіх тое, што яны размаўляюць па-беларуску, на
мове ў заняпадзе – гэта менавіта што
баявы аргумент, задачай якога стаіць прымусіць апанента згадзіцца з любым выказаным тэзісам. Гульня гэтай карткай таксама падумаўляе, што гулец не можа быць «нехарошым», бо ён жа прыгнечаны, а прыгнечаны – лічы што святы.
Мы цяпер знаходзімся на дошцы, дзе беларускамоўнасць пануе паўсюдна і нават гняце чускух. Мне здаецца, што з гэтай прычыны праблемы беларускай мовы, з якімі яна сутыкаецца ў іншых супольнасцях, крыху нерэлевантныя, калі мы не пачнем іх абмяркоўваць непасрэдна. Гэтак жа сама, як добра заўважыў >>341-Лявон – нас цяпер яднае не прыкмета беларускамоўнасці, нас яднае прыкмета «наведвальнікі Белчану». Груба кажучы, у гэтым асяродку ты мне не «свой» толькі праз тое, што размаўляеш па-беларуску. І, прызнацца, для мяне наяўнасць антаганістычных страт унутры беларускамоўнай супольнасці – найгалаўнейшая прыкмета яе здаровасці і натуральнасці, контраргумент супраць майго, зноў жа, апакаліптычнага дзялення на «страчаных» і «лібералаў».
Таму, на маю думку, у тваім пытанні з
>>340 быў прыхаваны сэнс «ты што робіш, мы ў адной прыгнечанай супольнасці беларускамоўных», што было падобна да Belarusian card – «я размаўляю на беларускай мове, я прыгнечаны і таму святы, ты мусіш згадзіцца з усім, што я кажу» у сумесі з чаканнем, што суразмоўца гуляе па тых жа правілах. Спадзяюся, я добра растлумачыў ход сваіх думак і прычыну, з якой лічу гэтае тваё пытанне недарэчным, а таксама меркаваную (для мяне) «лявацкую» падаплёку пад ім.