[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]

Catalog (/vg/)

Сартаваць па: Памер выявы:
R: 0 / I: 0
Запрашаю ўсіх Лявонаў далучыцца да афіцыйнага Minecraft-сервера Белчана.

mc.belchan.eu:25565
Версія: 1.17.1

Адзінае правіла простае: забаронена карыстацца праграмамі і іншымі сродкамі атрымання перавагі над іншымі гульцамі, якія не прадугледжаныя гульнёй.

Анлайн-рэжым на серверы адключаны, каб даць магчымасць далучыцца тым, хто спіраціў яшчэ не набыў гульню. Праз гэта на серверы ўсталяваны плагін для аўтарызацыі. Пры першым уваходзе неабходна зарэгістраваць уліковы запіс з дапамогай каманды /register <пароль> <пароль яшчэ раз>

І, так як гэта ўсё ж сервер Белчана, то былі дастасаваныя пэўныя захады для выключэння дэлявонізацыі. Таму на сервер можна смела ўваходзіць пад афіцыйным уліковым запісам, ягоны нікнэйм будзе схаваны ад іншых гульцоў. Як усё ж хочаце неяк вылучацца, то можна прызначыць сабе любы нікнэйм з дапамогай каманды /nick <нікнэйм>
Таксама можна выбраць уласны скін: /skin set player <нікнэйм> або /skin set URL <classic|slim> <спасылка на скін>

Альтэрнатыўна можна скарыстацца TLauncher.

Чакаем вас у гульні!
R: 1 / I: 1
Нам патрэбны спіс гульняў на беларускай мове
R: 47 / I: 32
https://dr-d-king.itch.io/lets-go-build-a
Цікавая гульня, якая развівае творчае мысленне. Кожны дзень выдаецца пэўнае «выпрабаванне», і трэба збудаваць тое, што задалі, з 20 лега-блокаў. Сённяшняя тэма – здымкі фільма, я збудаваў вось такое.

Буду па магчымасці посціць сюды свае штодзённыя пабудовы, можаце далучацца, будзем яйкамі мерыцца.
R: 54 / I: 70

Рымворлд лэцклей-стужка №1

Даўно ўжо пакутую на гэты аўтызм, а тут падумаў, што някепска было б ажывіць тэматыку любімага белчыку.

У мяне тут шмат модаў, апісваць усе адразу няма сэнсу, буду па ходзе. Ну і, нелагічным шляхам, спярша выбіраем, дзе дэсантуемся (здавалася, лагічней было б выбраць, хто дэсантуецца). Свет атрымаўся міленькі, распаўсюд фракцый мне таксама падабаецца – на поўначы ў нас супрацьстаянне цывільнага і жорсткага саюзаў іншаземцаў, а ніжэй раскіданы розныя каралеўствы, захраслыя на сярэднявечным узроўні развіцця, і неалітныя плямёны. Ну і жменя піратаў у наяўнасці. Колер сігналізуе іхнае да нас стаўленне: як бачым, ворагаў, на жаль, у нас значна больш, чым сяброў памяркоўных, з якіх – вышэйзгаданы цывільны саюз пад назвай Веберон (нейтральна +9), каралеўства дынастыі Таен (нейтральна-нуль) і прыязнае племя Готра (нейтральна +37).

Дэсантуемся, вядома, як і падабае беларусам – на поўнач ад земляў дынастыі Гіба, у балоцістых землях Інуім, на шырокай рэчцы з невялічкімі ўзгоркамі. Падбірацца да нас будзе складаней, а сам балотны біём часта радуе ўрадлівай зямліцай і разнастайнасцю жывёла-расліннага свету. Добры выбар, карацей кажучы.
R: 18 / I: 12

Беларускамоўныя гульні

ІТТ дзелімся гульнямі, перакладзенымі на беларускую мову або першапачаткова зробленымі на ёй. Я пачну. Хто такую ведае - таму нічагусенькі.
R: 1 / I: 0
Ці варта гуляць у скайрым?
R: 5 / I: 2

Стратэгічных гульняў трэд

Ў гэтым трэдзе дыскутуем аб сучасных і старых стратэгіях, выхваляемся сваімі захопамі свету, распавядаем гісторыю сваіх катак ды гэтак далей.
R: 1 / I: 0

Лепшая RTS усіх часоў і народаў

Сёння я хачу звярнуць вашу ўвагу на сляпучы він стагоддзя, а гэтаксама на лепшую гульню ў маім жыцці - Казакі, распрацоўкай якой займалася кампанія GSC Game World, знаная як аўтар Сталкера. Гульня з'явілася ў шапіках з дыскамі ў 2002 годзе і хутка выбухнула сярод геймераў СНД. Гуляліся ў яе з захапленнем і малыя дзеці, і іхныя бацькі. Аб папулярнасці казакоў сведчыць з'яўленне гульні ва многіх камп'ютарных клубах, у той час спрэс пазабіваных кліентурай.
Цяпер ужо не сустрэнеш у сеткавай прасторы людзей, якія б стала гуляліся па лакалцы ў казачкоў, але я спадзяюся знайсці тут аматараў гэтай гульні.