No.28
Даўно ўжо пакутую на гэты аўтызм, а тут падумаў, што някепска было б ажывіць тэматыку любімага белчыку.
У мяне тут шмат модаў, апісваць усе адразу няма сэнсу, буду па ходзе. Ну і, нелагічным шляхам, спярша выбіраем, дзе дэсантуемся (здавалася, лагічней было б выбраць, хто дэсантуецца). Свет атрымаўся міленькі, распаўсюд фракцый мне таксама падабаецца – на поўначы ў нас супрацьстаянне цывільнага і жорсткага саюзаў іншаземцаў, а ніжэй раскіданы розныя каралеўствы, захраслыя на сярэднявечным узроўні развіцця, і неалітныя плямёны. Ну і жменя піратаў у наяўнасці. Колер сігналізуе іхнае да нас стаўленне: як бачым, ворагаў, на жаль, у нас значна больш, чым сяброў памяркоўных, з якіх – вышэйзгаданы цывільны саюз пад назвай Веберон (нейтральна +9), каралеўства дынастыі Таен (нейтральна-нуль) і прыязнае племя Готра (нейтральна +37).
Дэсантуемся, вядома, як і падабае беларусам – на поўнач ад земляў дынастыі Гіба, у балоцістых землях Інуім, на шырокай рэчцы з невялічкімі ўзгоркамі. Падбірацца да нас будзе складаней, а сам балотны біём часта радуе ўрадлівай зямліцай і разнастайнасцю жывёла-расліннага свету. Добры выбар, карацей кажучы.
No.29
Нарэшце, выбіраем сам дэсант.
Лявон Белчан, 30 год. Дзяцінства правёў у вёсцы з бабуляй, а пасля быў увесь час самотнікам. Добра разбіраецца ў раслінах, сябруе з жывёлінай, туды-сюды ўмее страляць, тое-сёе з кніжак нахапаўся па агульнай эрудыцыі, можа забінтаваць парэз і вылячыць атручэнне. Не здольны стасавацца з людзьмі, бо хікікаморы. Алкаголік. Як і мае быць сапраўднаму беларусу, Лявон цярплівы, працавіты і песімістычны. Думаю, гэта добры выбар, каб выжыць аднаму сярод балотаў. Звычайна ў рымворлдзе на старце выдаюць траіх, але я вырашыў дадаць крыху складанасці. Дарэчы, аб складанасці – у нас стаіць Strive to survive у спалучэнні з пані Phoebe ChillaxТадорай Расслабоньскай. Захоўвацца-заладоўвацца можна.
No.36
Цікава, Лявон, працягвай!
No.40
Сціплае майно сцягнутае пад наспех накіданы дах і цяпер не папсуецца. Сталь і срэбра хай пакуль ляжаць, ім нічога не будзе. Першая галоўная задача выкананая з ашаламляльным поспехам.
Наступны напалявонаўскі план – высекчы кіпарысавы лес на поўдзень ад хацінкі. Так, па-першае, вызвалім месца на наступныя гаспадарчыя пабудовы, а, па-другое – займеем драўніну на тое, каб было з чаго іх, уласна, будаваць. Для пачатку спатрэбіцца кухня-сталоўка, бо сухпаі, на жаль, не бясконцыя.
No.41
Карціна маслам: Лявон медытуе, абгортвае ўсе незайздросныя абставіны ў заспакаяльную думку "можа, так і трэба". Кундзель, пакуль гаспадар не бачыць, жарэ сухпаі. Бутэлек "Крыніцы Моцнай" было шэсць, дзве вылізаў скрыб-камікадзэ, а да адной ужо нарэшце прыклаўся і Лявон. Паўстае яшчэ адна напалявонаўская неабходнасць – вырасціць хмель, каб наварыць піўка на зіму, бо на трох бутэльках Лявон хутка сканае ад абяспіўлення. Ну, не сканае, на самай справе, але адхадняк – тэма непрыемная і прыкуе яго да ложку сама менш на тыдзень.
Лес пасечаны прыблізна напалову – як бачым, лянівая срака Кундзеля уладкавалася на свежым бярвенні.
No.44
Не знайшоўшы ў замкнёнай асобе Лявона ані пакупніка, ані кавалера, ані ўвогуле чалавека, які суе з хаты нос на двара, Франкі з уздыхам пацёпвае плячыма і сыходзіць. Гэтая Лявонава асаблівасць яшчэ згуляе з ім злы жарт – бо гандаль усё ж часта становіцца адзіным паратункам ад немінучае бясслаўнае пагібелі. Калі толькі да яго не далучыцца які-небудзь валацуга, які прыме яго такім, які ён ёсць… (і будзе здольны выступаць амбасадарам супольнасці, бо не будзе такім жа хіканом…)
На гэтай сентыментальнай ноце я – пакуль што – з вамі развітаюся, бо Топа з Янай даўно ўжо параілі мне закрываць вачаняты, а я ўсё нешта лухтой маюся, а не храпчу на ўсё горла як мае нармальнаму чалавеку. Дзякую шаноўнаму Лявону
>>36 за праяўленую зацікаўленасць, працягваць буду абавязкова.
No.45
Шыкоўна, працягвай стужку, будзем сачыць за нашым цёзкам
No.46
Прабачце, шаноўныя, сёння напоўніцу касплэіў норміса, тым больш што такі дзень!!1 Заўтра, як дам прачуханца, працягну.
No.47
А ты ў Крэпасць Дворфаў не гуляешся?
No.48
>>47Гуляюся час ад часу, але там трэба яшчэ большы ад майго ўзровень аўтызму мець. Мая галоўная праблема – гэта тое, што я не ўяўляю там узровень пагроз і позна разумею, калі ўжо поўнасцю праябаўся.
No.51
Кухня больш ці менш гатовая, трэба толькі павыцёгаць з яе рэшткі бярвення. Мы яе крыху падсвятлілі паходнямі, выставілі добры такі стол і зэдлік, а таксама наладзілі пліту са сталі і вяндлярню побач з ёю – апошняя добра нам дапаможа, каб вэндзіць мяса і не даваць яму псавацца, пакуль Лявон яшчэ не асвоіўся з будаваннем і не можа зладзіць сабе ўсякія гарадскія хітрыкі кшталту халадзільніка. На яе, праўда, трэба будзе вугаль.
Яшчэ мы крыху абставілі мэбляй хацінку Лявона, каб яна стала больш прыемнай.
І, пакуль усё гэта было ў працэсе, з’явілася першая рэальная пагроза. Фуражыр квама адчуў, відаць, павіслую ў паветры небяспеку (напэўна, ап’янелы скрыб таму паспрыяў?) – і вырашыў запаляваць усякія варожыя істоты, кшталту бялявых хлапцоў з крызісам сярэдняга ўзросту і іх лабрадораў. Стрэльбу да бою!
No.63
Напэўна, гэта ўсё рака. Ужо тры чалавекі менш чым за тыдзень. Для Лявона гэта вялікі стрэс, ён усё ж сюды за самотніцтвам прыляцеў.
Гернан Бэк рабаўладальнік, але рабоў з ім я не бачу, толькі ягоную пепельную пантэру. Паспрабуе, напэўна, яе ўцюхаць. Такая б, канешне, прыдалася ў гаспадарцы, бо ў бойцы яна больш жвавая і кіпцюрастая ад лабрадора, але ж Лявон, як трушны хікан, будзе ігнараваць гідкага таргаша з імавернасцю 100%.
No.66
No.70
А яшчэ скальны лятун у часе, пакуль Лявон кліча на дапамогу, якая не прыйдзе, закляваў Піяніста з Веберону, які быў з караванам Бэка. І, вы такі будзеце смяяцца – стаўленне веберонцаў да нас пагоршылася, з 9 да 4. Якраз праз смерць Піяніста. Я, канешне, разумею, што такая смерць стварае дурныя асацыяцыі, але прычым тут Лявон?
No.79
>>78Дзякуй за яшчэ адну сесію, Лявон!
No.83
Заўтра ўвечары працягну. Буду, напэўна, весці не "жывыя" стрымы, як рабіў дагэтуль, а збіраць матэрыял на працягу ўсяго вечара і пасля рабіць серыю допісаў. А то так нешта такія даволі бяздзейныя допісы атрымліваюцца.
No.86
А потым была перастрэлка з Ізольдай Бут, сялянкай з самага варожага да нас каралеўства Туурмабіўм. Трэба будзе, дарэчы, здымачак планеткі зрабіць, калі наступным разам зайду.
Дык во Ізольда была ўзброеная завостранай палкай і неіранічна хацела затыкаць Лявона. І ў яе нават амаль атрымалася – у левай руцэ ля локця зрабіла дзірку, пашкодзіла костку пляча і вытнула па правай назе кулаком. Але Лявон добра страляў са свайго энэргетычнага шротніка. На дзіва, яна не памерла, а праз нейкі час нават узнялася і, час ад часу зноў падаючы, збегла куды падалей, пакуль Лявон спыняў крывацёк рукі. Праўда, думаю, што далёка яна не сыйшла – бо яе дзіркі ад шроту прарочылі ёй максімум сем гадзін жыцця. Хаця хто ведае, можа яна знайшла гаючыя зёлкі па дарозе і ўсё ж выжыла. Халера яе ведае. Адно праўда – як вернецца, дык ужо заб’ем дакладна.
No.92
>>88Дзякуй, Лявон, што выйшаў на сувязь!