[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]

/vg/ - Гульні

Імя
Электронная пошта
Тэма
Допіс
Файл
Убудаваць
Пароль (Для выдалення файлаў)

File: 1638630197833.png (2,02 MB, 1920x1001, belchan-minecraft-server.png)

 No.145

Запрашаю ўсіх Лявонаў далучыцца да афіцыйнага Minecraft-сервера Белчана.

mc.belchan.eu:25565
Версія: 1.17.1

Адзінае правіла простае: забаронена карыстацца праграмамі і іншымі сродкамі атрымання перавагі над іншымі гульцамі, якія не прадугледжаныя гульнёй.

Анлайн-рэжым на серверы адключаны, каб даць магчымасць далучыцца тым, хто спіраціў яшчэ не набыў гульню. Праз гэта на серверы ўсталяваны плагін для аўтарызацыі. Пры першым уваходзе неабходна зарэгістраваць уліковы запіс з дапамогай каманды /register <пароль> <пароль яшчэ раз>

І, так як гэта ўсё ж сервер Белчана, то былі дастасаваныя пэўныя захады для выключэння дэлявонізацыі. Таму на сервер можна смела ўваходзіць пад афіцыйным уліковым запісам, ягоны нікнэйм будзе схаваны ад іншых гульцоў. Як усё ж хочаце неяк вылучацца, то можна прызначыць сабе любы нікнэйм з дапамогай каманды /nick <нікнэйм>
Таксама можна выбраць уласны скін: /skin set player <нікнэйм> або /skin set URL <classic|slim> <спасылка на скін>

Калі ў вас няма афіцыйнага кліента для ўвахода ў гульню, то альтэрнатыўна можна скарыстацца TLauncher.

Чакаем вас у гульні!

 No.146

Асцярожна, Белчан захоплены зумерамі.

 No.147

>>146
Ну ты давай не гані, кубач добрая гульня для ўсіх узростаў.

>>145
Мо’ зайду пагляджу, што ў вас там як.



[Назад][На пачатак старонкі] [Catalog] [Post a Reply]
Выдаліць допіс [ ]
[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]