[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]

/t/ - Тэхналогіі

Імя
Электронная пошта
Тэма
Допіс
Файл
Убудаваць
Пароль (Для выдалення файлаў)

File: 1723236993748.png (79,97 KB, 1280x680, yoptava.png)

 No.155[Адказаць]

Распрацоўнікі бібліятэкі Yoptava дадалі слоўнік беларускай мовы. Цяпер можна пісаць Java код на беларускай мове: https://github.com/Lime-blur/yoptava


File: 1642340579850.png (10,66 KB, 788x238, Lacinka-BY-PL-US.png)

 No.79[Адказаць]

Зручная раскладка беларускае клавіятуры для лацінке. Камбінаваная з ангельскім, беларускім ды польскім альфабэтам. Для Windows i MacOS.

https://adisloom.github.io/belcombo/

Таксама ёсьць варыянты камбінаванай кірылкі.
13 допісаў і 11 допісаў з выявамі схаваныя. Націсніце «Адказаць» для прагляду.

 No.94

File: 1649006032325.jpg (32,6 KB, 579x294, screen.jpg)

>>93
Ага, а чаму не вось так? Дзе такія візуальныя схемы клавіятур ляжаць?

 No.95

>>94
Іх час ад часу выкарыстоўваюць у каментарах да накаторых xkb раскладак. Мне падабаецца, таму дадаў да кожнай сваёй. Толькі выправіў няшмат і перайшоў на ansi з iso.

Вось адна з ніх:
vi +466 /usr/share/X11/xkb/symbols/pl

Яшчэ бачыў у бельгійскай, свінасабачай, французкай і амерыканскай.

Алса, я таксама спачатку рабіў раскладку ў фармаце xkb, але потым знайшоў klfc: ён куды зручней і можа канвертаваць у мноства іншых фарматаў.

 No.96

>>94
Усё, знайшоў. Ох лол, як гэта я раней на іх увагі не звяртаў.

 No.97

>>95
Так-так, бачу. Проста грэпнуў увесь /usr, і якраз во ў польскай паглядзеў за пару хвілін да таго, як апавяшчэнне прыйшло пра твой адказ.

> klfc

Пагляджу, што за яно, дзякуй.

 No.154

File: 1698701669381-0.png (19,69 KB, 218x95, выява.png)

>>79
O, dobra.
Ale nachaleru akvafreš na kiryličnaj?



File: 1651595133887.jpg (214,85 KB, 736x736, 4,lain,chan.jpg)

 No.104[Адказаць]

Прапаную выкарыстоўваць для ўсіх кампутара-датычных пытанняў адзіны трэд. Бо іначай да бампліміту мы не дажывем
38 допісаў і 8 допісаў з выявамі схаваныя. Націсніце «Адказаць» для прагляду.

 No.148

>>143
Адрозніваецца толькі прысутнасцю бескарысных кодаў-пароляў і фальшчывых уліковак. Што супраць амапа зробіш, калі яны будуць пагражаць бутэлькай пакуль не скажаш пароль, а потым зайдуць са сваёй прылады? Калі хочацца кастамны кліент, прапаную NekoX.

 No.149

Апошнюю часіну выкарыстоўвал федору, але перакаціўся на rawhide з 36-тай і спалучыў зляцелыя драйверы нявідзіі. Ніколі яна мне не падабалася, хацелася больш кантролю над сістэмай, вось і вырашыў змяніць дыстрыбутыў замест рамонта. Гентачца або нікс’ась, што прапануеце?

 No.150

>>149
(Не карыстаўся ні тым, ні іншым. Сяджу на Арчы, мне норм.)

 No.151

>>150
Супраць арчу нічога не маю: хуткі і ідэальна задакументаваны, але нікс’ось і гента куды цікавей - першая выносіць бальшую частку налад у агульнасістэмны конфіг і мае рэпы нават большыя за аўр, а гентачка прапануе наладжванне праз юз-флагі. Калі ж кампіляць не хочацца, і бінарныя рэпы ёсць - усё роўна сэнс будзе, бо можна лёгка мець некалькі копій аднаго пакету.

 No.153

>>149
Гентачка, калі ў цябе мацавіты сучасны камп’ютар і процьма часу.
Пра ніксавось не скажу, бо ведаю толькі, што яны вырашылі перарабіць дыстрыбуцыю сафта на свой капыл™ і зламілі многія лінуксовыя догмы. Можа і яна добрая, ліха яе вець. Вось ідэя з агульным канфігам нагадвае шындовы рэджыстры. Навошта гэта рабіць?

Што ты там у выніку сабе выбраў?



File: 1649018287827.jpg (208,93 KB, 500x500, 2,firefox,chan,browser,s.jpg)

 No.98[Адказаць]

Які браўзер зараз выкарыстоўваеш, лявонімус? Я ўсё жыццё юзал лісачку. Толькі сінхранізацыяй ніколі не займаўся і бэкапаў не рабіў. Таму, якіх пашырэнняў падкажаце?
1 допіс і 1 допіс з выявамі схаваныя. Націсніце «Адказаць» для прагляду.

 No.100

>>99
> Librewolf
На жаль, няма ў рэпазітарах войда

> uMatrix

Згінуў жа. Усе сілы пераклалі на юблок
> ClearURLs
Дадам сябе

> Dark reader

Ня ведаешь, ці можна яго прымусіць выкарыстоўваць тэму адпаведна сістэме?

 No.101

>>100
> няма ў рэпазітарах войда
А яго ні ў якіх няма, яны самі раздаюць падпісаныя пакеты. Ну, на войд толькі самому збіраць, калі не карыстаешся гэтымі ((універсальнымі)) соевымі пакункамі кшталту Flatpak.

> uMatrix згінуў

Ну, я слоўпок з даведкай, дагэтуль карыстаюся. І юблокам таксама.

А дарк рыдэрам не карыстаюся. Гады са два таму паспрабаваў, але чымсці ён мне вельмі не спадабаўся тады, і я адразу ж выдаліў.

 No.102

З’явілася маленькая ідэя: можа зрабіць свой аглядальнік на электроне? Ён даволі просты для распрацоўніка і, трэба прызнаць, ліса тая яшчэ мылічная некрата: блінк куды лепей адаптаваны да сучаснага інтэрнэту, ён хутчэй і лягчэй. Ліса з цягам часу страчвае сваю гнуткасць, за якую я яе люблю, але электрон дае яе куды больш, мае тую волю, што мела ліса нулявых. Ды праблем з прыватнасцю не будзе. Таму, ці каштуе це таго, каб вывучыць html/css/js?

 No.103

>>102
Чыста каб трэніравацца распрацоўваць на электроне – нармальна, але рабіць свой клон хрома… даволі амбітная задача, асабліва для асваення HTML/CSS/JS.
А яшчэ ўдакладненні курка-яйкавага характару:
> блінк куды лепей адаптаваны да сучаснага інтэрнэту
Хутчэй наадварот. Сучасны інтэрнэт адаптаваны да таго, што ў цябе хром. Але гэта справы не мяняе, канеш.
> ён хутчэй і лягчэй
Вымярэнняў не праводзіў, але як на мяне, то ён спрытней і эфектыўней распараджаецца рэсурсамі моцных кампоў, але на блізкім да некратычнага стану жалезе… meh

 No.152

Гугл Хром



File: 1614895180412.jpg (132,63 KB, 700x2055, funny-duolingo-bird-memes-….jpg)

 No.42[Адказаць]

Вітаю, Лявоны! А давайце зробім сваю Дуалінгву?

Там на https://librelingo.app/ разрабляюць опэнсорсную праграму, падобную да Дуалінгвы, і кажуць, што ўжо можна дадаваць курсы: https://github.com/kantord/LibreLingo/tree/main/docs/courses

Можа, давайце зробім курс беларускай, каб быў людзям паспалітым к добраму навучэнню?
2 допісы схаваныя. Націсніце «Адказаць» для прагляду.

 No.45

>>44
> Аднак не, памыліўся
А вы хочаце курс беларускай праз англійскую рабіць, што вам асаблівыя фічы для вывучэння алфавіта патрэбныя? Для «беларускай для рускамоўных» гэта не патрэбна, рускамоўныя і так кірыліцу ведаюць.

Хаця можна і курс для англамоўных зрабіць. Так ці інакш, час ёсць: да таго, як мы скончым курс, там хутчэй за ўсё дададуць практыкаванні на алфавіт.

А калі не дададуць, можна і самім дадаць што мы, праграмаваць не ўмеем. У гэтым жа ўся прыгажосць адкрытых ліцэнзій.

…Da taho ž jość jašče adna mahčymaść abyścisia ŭ kursie “biełaruskaja dla anhielskamoŭnych” biez praktykavańniaŭ na alfabet…

Ну і ўлічвайце, што ў Duolingo ж таксама няма практыкаванняў на алфавіт. Для практыкі алфавіта ў курсах накшталт «руская для англамоўных» дадаюць звычайныя ўрокі з простымі словамі з пары літар.

 No.46

>>45
А для польскамоўных?

 No.47

>>46
> А для польскамоўных?
Як варыянт, але я асабіста nie znam polskiego і дапамагчы нічым не змагу :(

 No.135

Якіе існуюць рэсурсы па навучэнню беларускай?

 No.138

>>135
Падручнікі беларускай за курс сярэдняй школы. Магчыма, для школ з рускай мовай навучання будуць адэкватнымі для не-носьбіта. Не правяраў, зрэшты, вучыўся па падручніках для носьбітаў (і тое даўно было).
https://uchebniki.by/bel/skachat/@rlike/subject=;bel;

+ёсць розныя кніжкі кшталту "Гавары са мной па-беларуску" рознай ступені зручнасці і адэкватнасці. Не чытаў, ізноўку.

А менавіта рэсурсаў кшталту duolingo нямашака, наколькі я ведаю.



File: 1600114026827.jpg (22,6 KB, 604x400, r8PziRXu7D8.jpg)

 No.25[Адказаць]

 No.26

Гэта што такое?

 No.75

>>26
Выглядае, як спам.

 No.76

>>75
> You need to enable JavaScript to run this app.
Выглядае як bloat

 No.77

>>76
Таксама, але што зробiш.



File: 1606717934636.jpg (427,52 KB, 1920x840, 15177021439000.jpg)

 No.27[Адказаць]

Спадзяюся, ёсць яшчэ з кім на белчыку пагаманіць, і таму прапаную абмеркаваць камп’ютарнае жалеза ў гэтай ІТТ стужцы, уключаючы ўсякія Incel/AMD, відэакарткі, касмічныя кошты на жалеза і гэтак далей.
11 допісаў і 2 допісы з выявамі схаваныя. Націсніце «Адказаць» для прагляду.

 No.49

>>48
>Калі там ужо відэакарткі патаннеюць?
Яны і так штодня таннеюць. У адносінах да біткоіна.

 No.50

File: 1616248187539.png (10,91 KB, 497x221, ClipboardImage.png)

>>49
Ну, у мяне ні сатошыны за душой, таму для мяне карткі адназначна даражэюць.

 No.51

>>28
А ты ў Менску жывеш?

 No.52

>>29
Хацець.
А яшчэ ёсць тэма з даўнгрэйдэрамі, нават сайцік у іх ёсць fdd5-25.net

 No.72

File: 1636195412505.jpg (913,31 KB, 1200x1200, amd-ryzen-9-5900x-box.jpg)

Чаму яны ў нас каштуюць аднолькава?
https://catalog.onliner.by/compare/rzn93900x+rzn95900x

У 5900x 39,5 тысяч папугаяў у сінтэтычных тэстах, у 3900x 33 тысячы, да таго ён старэйшы і на Matisse. Па мне дык і каштаваць прапарцыянальна менш павінен.



File: 1593287861110.jpg (77,48 KB, 512x268, unnamed.jpg)

 No.1[Адказаць]

Павыёбваюся і за адным махам дадам жыцця ў тэматыку.

Хочаш зарабляць 300к/сек, каб мець свой пассат-б3-не-біты-не-фарбаваны-белы-універсал, уразіць Лявоніху і ўвогуле жыць-не тужыць? Самы час заштукавацца гаўнакодарам!
Плюсы:
+ калі добра пашукаць, то можна знайсці варыянт з «працую з дому»
+ нармальна плоцюць
+ зможаш выёбвацца перад маткай, што кампудахтар прыносіць табе грошы
Мінусы:
- рызыка пасадзіць зрок
- рызыка стаць азызлым абібокам
- трэба мець мазгі (магчыма, для цябе гэта не мінус, хаця хто ведае!)

Цікава? Працяг унутры.
7 допісаў схаваныя. Націсніце «Адказаць» для прагляду.

 No.67

>>66
Можа лепш цяначку?

 No.68

>>67
І яе таксама.

 No.69

>>68
Не, тут трэба вызначыцца

 No.70

>>69
Другое непасрэдна вынікае з першага.

 No.71

File: 1634740151704.jpeg (489,69 KB, 3264x2448, cbd.jpeg)

>>70
Давай не пяззі, з першага вынікаюць панчошкі і механічныя клавіятуры.



File: 1624607506273.jpg (244,06 KB, 1200x1500, samspam.jpg)

 No.54[Адказаць]

За апошнія гады мабільная сувязь – званкі і SMS – ператварылася ў спам-памыйку, ужо можна не адказваць на званкі з незнаёмых нумароў і не званіць на прапушчаныя. Тэлефанію ўжо не варта і ратаваць, ёй просты шлях следам за электроннай поштай, але пакуль ёй карыстаюцца ўсе навокал, і, галоўнае, пакуль яна служыць такім жа, як пошта, сродкам фармальнай камунікацыі, трэба нешта рабіць, бо не скажаш жа:
> прабачце, выклікі не прыймаю, пішыце мне ў сігнале, тэлеграме ці вайберы
> у мяне наогул няма тэлефона, пастаўце сабе кліент Tox

Ды і любая срака сягонні просіць падцвярджэння па нумары тэлефона, без яго бадай што закрытая дарога ў інтэрнэт, калі толькі не карыстацца ў ім выключна XMPP і Protonmail'ам якім. Што з гэтым гаўном рабіць, як ратавацца ад спамераў?
2 допісы схаваныя. Націсніце «Адказаць» для прагляду.

 No.58

>>55
>Табе не трэба — не карыстайся.
Дык во ж не трэба, але і трэба адначасова, бо я раб прапрытарных памыек і мне трэба падцвярджаць сваю асобу сімкай, то бок пашпартам.

 No.59

>>58
1. Пампуеш ТОР.
2. Рэгіструеш праз ТОР які ПратонМэйл.
3. На ПМ рэгіструеш які-небудзь textnow ці аналаг. Атрымліваеш бясплатны амерыканскі нумар на месяц, на які можна тое-сёе зарэгістраваць. Канкрэтна на гэты сервіс, праўда, не вельмі добра прыходзяць смскі, Тэлеграм зарэгістраваць складана, напрыклад, з бубнам прыходзіцца вытанцоўваць.
Вуаля, ты ананімны няўлоўны Джо.

Можна ўскладніць схему для большай надзейнасці. Напрыклад, заплаціць за віртуальны нумар. Каб плаціць ананімна карткай, можна купіць у даркнэце не зусім законныя дакументы і адкрыць на іх картку ў "шэрай" канторы кшталту advcash. Папаўняць крыптавалютамі (або зарабляць на гэтую картку фрылансам).
З іншага боку, можна падгаварыць якіх-небудзь забулдыг за некалькі паўлітр за цябе зарэгістраваць сімку. Лайф увогуле праз праграмку можна на месцы зарэгіць.

 No.60

>>57
>Добра хаця б, што пра вацап ужо не чуваць.
Хм. Чаму не чуваць і чым яно добра? Вацапам я штодня карыстаюся для перапіскі з сям'ёй (бацька мой, напрыклад, толькі там ёсць), вайберам зусім не карыстаюся. У Вацап спам не прыходзіць, у Вайберы мне адразу пачынае сыпацца.

>з імі часцей за ўсё можна скантачыцца і ў віберы, і поштай

Наіўны. Яны і на тэлефон не спяшаюцца адказваць, а пошты шмат у каго з іх увогуле няма.
Па тэлефоне ты літаральна за 30 хвілін можаш абзваніць дзясятак кантрагентаў і прыкладна зразумець, што адбываецца на рынку: наколькі забітыя базы адпачынку ці пачым прадаюць блокі і піламатэрыялы, ад якіх аб'ёмаў магчымыя зніжкі, колькі тыдняў будуць везці і г.д. Па пошце добра калі за дзень змястоўна (г.зн. не "званіце-дагаварымся") адкажуць 1-2 з 10. Што б не казалі, пакуль самы хуткі спосаб дыялогу — гэта голасам па тэлефоне.

>мяне пачалі называць рэтраградам і лудытам

Не, ну ва ўсяго сваё прызначэнне. "Прывякдзялы-паглядзімаюновуюсукенку-звадзімянеўкафэ/здароў, пайшлі ў лазню на выхадных/зацані, што на экстрэмісцкім канале пішуць/суседзі, хто свідруе ў 3 гадзіны ночы?!!!" — тут Тэлеграм ці іншы мэсэнджар па-за канкурэнцыяй. Іншая справа, што некаторым дай волю, дык заваляць гэтымі "прывякдзялы". Некаторым прыходзіцца прама казаць: нешта важнае — звані і пры неабходнасці пасля скінеш фота ці файл, няважнае — пасля раскажаш, калі не забудзеш.
Не разумею, навошта некаторыя ў 100 чацікаў уступаюць і на столькі ж каналаў падпісваюцца.

 No.61

>>59
Пра такое ведаю, але ж я не крыптаанархіст, а проста аб зручнасці і камхворце руплюся.

>>60
>Вацапам я штодня карыстаюся
Ну, тады гэта нейкае супадзенне. Мяне сям’я толькі во ў вайбер поцягам цягне, а аб вацапе забыліся. А што за спам у вайберы? Я толькі банеры ў спісе паведамленняў бачыў.

А што да экстрэміскціх і суседскіх чацікаў, дык толькі тэлеграм і варты для гэтага, згодны. Ну, калі не ўлічваць, што ёсць усякія джаберы-токсы-матрыксы, дзе не патрэбен ніякі тэлефон.

 No.62

>>61
>Мяне сям’я толькі во ў вайбер поцягам цягне
Ну ў мяне сям'я крыху параскіданая па шарыку, а па-за межамі СНД Вайбер амаль ніхто не ведае.

>А што за спам у вайберы?

Рассылкі ад розных інтэрнэт-крам, банкаў, проста скамеры тэлефануюць пад выглядам Беларусбанка. Неяк трэ было скінуць адзін дакуменцік выключна на Вайбер, дык за паўдня мне насыпалася рознага. Выдаліўся і не шкадую.



File: 1610990938063.jpg (80,34 KB, 597x803, 1608043773080.jpg)

 No.39[Адказаць]

Лявоне, мне трэба стварыць свой сайт, які я планую падтрымліваць і абнаўляць штодня. Ён будзе досыць складаны (з убудаванымі слоўнікамі, форумам), таму Wordpress не прапаноўваць. Мой узровень ведаў у гэтай галіне прыблізна нулявы.

Як параіш дзейнічаць? Я амаль запісаўся на беларускія курсы teachmeskills.by, але калі яны пачалі праводзіць апытанне пра наш узровень і калі выяснілася, што на працягу першай трэці курсаў трэба выплаціць усю суму, у мяне ўзнікла моцнае ўражанне, што: 1) з нулявым узроўнем туды ісці не варта; 2) з мяне збіраюцца злупіць грошы і махнуць на мяне рукой.

Добра, дапусцім, мой нулявы ўзровень я магу падняць, парабіўшы ўсе заданні на htmlacademy.ru. А далей як? Што параіш? Мо знаеш якіх знаёмых, якія ўдалыя курсы знайшлі і скончылі? На якія не шкода і мне грошы патраціць?

 No.40

Табе ў >>1, там шлях да айцішніка з ухілам у веб раскладзены.
>з мяне збіраюцца злупіць грошы і махнуць на мяне рукой.
Гэта так.
>Добра, дапусцім, мой нулявы ўзровень я магу падняць, парабіўшы ўсе заданні на…
http://w3schools.com лепей. Там усё на англіцкай, але я адразу табе кажу, што як англіцкую не ведаеш, то за паграмаванне лепей і не брацца, тут 90% усяго робяць пяндосы і іншыя англамоўныя, з чаго вынікае і 90%-я англамоўнасць усіх матэрыялаў і дакументацыі па любой халерыне.
>А далей як? Што параіш?
Як пройдзеш увесь в3скулз, то застанецца толькі пісаць код, каб самому глядзець, як яно працуе. Зрэшты, гэтым праграмісты-прафесіяналы адрозніваюцца ад тых, хто яшчэ не ўкаціўся – яны проста напісалі шмат гаўна і таму шмат чаго ўжо бачылі ці сама менш ведаюць, што прыблізна трэба гугліць. Пры гэтым шмат хто з іх на тым в3скулз знойдзе прыемныя сюрпрызы. Я во яшчэ дагэтуль часам знаходжу.
Зараз амаль усё робіцца на фрэймворках, дзе разумныя пяндоскія паграмісты загадзя падумалі, каб табе было зручна рабіць сайты і не клапаціцца пра memory leaks, SQL injections і ўсякае такое іншае. Так што не хвалюйся, каб зрабіць дрэнны небяспечны сайт у сённяшнім вэбе, трэба вельмі моцна намагчыся.
Як што, смела пытайся пра ўсё, што захочаш у >>1 або ITT, я пастараюся дапамагчы.



Выдаліць допіс [ ]
Назад [1] [2]
| Catalog
[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]