[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]

/vg/ - Гульні

Імя
Электронная пошта
Тэма
Допіс
Файл
Убудаваць
Пароль (Для выдалення файлаў)

File: 1593991345465-0.jpg (732,82 KB, 1600x1024, eu4_31.jpg)

File: 1593991345465-1.png (347,25 KB, 640x360, r-Z2C4J9mbTFhaFRF7GHig.png)

 No.3[Адказаць]

Ў гэтым трэдзе дыскутуем аб сучасных і старых стратэгіях, выхваляемся сваімі захопамі свету, распавядаем гісторыю сваіх катак ды гэтак далей.
1 допіс і 1 допіс з выявамі схаваныя. Націсніце «Адказаць» для прагляду.

 No.5

Накаціў eu недаўна ў першы раз, прайшоў туторыял, потым хацеў Літвой раз'ебаць Маскалей на ізі модзе. Атрымалася наадварот, і с тае пары я туды не заходзіў.
Цяжка пачаць гуляць, зашмат усяго.

 No.6

>>5
Невераемны абсёр, на самай справе. Гэтак умець трэба. Ды ўвогуле, за ВКЛ там два шляхі:
1 - Ты падаеш у вунію з Польшчай
2 - Польшча падае табе ў вунію => autowin

>>3
А мне дык Crusader Kings II больш за ўсе падабаецца. Сяджу сабе пяржу, зрэдку засноўваю язычніцкія гандлёвыя рэспублікі і начыкваю сабе па дваццаць дзетак і байструкоў

 No.7

File: 1594158797858.jpg (32,39 KB, 438x599, 29SzALAr0ck.jpg)

>>6
Во справы! А калі я не хачу ўнію? Яны мне вайну аб'явяць, ці што? Я хачу рассава чыстую краіну, і ляхаў тожа заваяваць было б не дрэнна, але каб без уній гэтых.
Я ж кажу пра ізі мод, няўжо там усе так сур'езна?

 No.8

>>7
Не хочаш вуніі? Ты што, адэпт расавай чысціні? Вунія ж можа быць з Літвой на чале, толькі польская культура дадаецца ў прызнаныя.

>няўжо там усе так сур'езна?

Так, і аспектаў два вазы і цэбар. Хаця яўропка ў гэтым сэнсе ці не самая аркадная, казуальная гульня серыі.

 No.149

Ёсьека тут аматры серыi Civilization?



File: 1615630582604.png (61,18 KB, 1200x675, screen1.png)

 No.89[Адказаць]

https://dr-d-king.itch.io/lets-go-build-a
Цікавая гульня, якая развівае творчае мысленне. Кожны дзень выдаецца пэўнае «выпрабаванне», і трэба збудаваць тое, што задалі, з 20 лега-блокаў. Сённяшняя тэма – здымкі фільма, я збудаваў вось такое.

Буду па магчымасці посціць сюды свае штодзённыя пабудовы, можаце далучацца, будзем яйкамі мерыцца.
43 допісы і 30 допісаў з выявамі схаваныя. Націсніце «Адказаць» для прагляду.

 No.135

>>134
Выдатна. Амаль што фотарэалістычна, адразу відаць - натоўп як ірл

 No.136

File: 1625318687344.jpg (23,43 KB, 512x512, sticker.jpg)


 No.137

File: 1625331425740.png (111,57 KB, 1920x1080, ClipboardImage.png)

Вось яшчэ свята.
>>>/b/2107

 No.138

>>137
Гы!

 No.148

File: 1667540554136.png (138,6 KB, 1922x1074, ClipboardImage.png)

Сённяшняя тэма – навуковы эксперымент.
Тут фіялетавая НЯХ з'ядае навукоўца ў белым халаціку, як раптам што.



File: 1638630197833.png (2,02 MB, 1920x1001, belchan-minecraft-server.png)

 No.145[Адказаць]

Запрашаю ўсіх Лявонаў далучыцца да афіцыйнага Minecraft-сервера Белчана.

mc.belchan.eu:25565
Версія: 1.17.1

Адзінае правіла простае: забаронена карыстацца праграмамі і іншымі сродкамі атрымання перавагі над іншымі гульцамі, якія не прадугледжаныя гульнёй.

Анлайн-рэжым на серверы адключаны, каб даць магчымасць далучыцца тым, хто спіраціў яшчэ не набыў гульню. Праз гэта на серверы ўсталяваны плагін для аўтарызацыі. Пры першым уваходзе неабходна зарэгістраваць уліковы запіс з дапамогай каманды /register <пароль> <пароль яшчэ раз>

І, так як гэта ўсё ж сервер Белчана, то былі дастасаваныя пэўныя захады для выключэння дэлявонізацыі. Таму на сервер можна смела ўваходзіць пад афіцыйным уліковым запісам, ягоны нікнэйм будзе схаваны ад іншых гульцоў. Як усё ж хочаце неяк вылучацца, то можна прызначыць сабе любы нікнэйм з дапамогай каманды /nick <нікнэйм>
Таксама можна выбраць уласны скін: /skin set player <нікнэйм> або /skin set URL <classic|slim> <спасылка на скін>

Калі ў вас няма афіцыйнага кліента для ўвахода ў гульню, то альтэрнатыўна можна скарыстацца TLauncher.

Чакаем вас у гульні!

 No.146

Асцярожна, Белчан захоплены зумерамі.

 No.147

>>146
Ну ты давай не гані, кубач добрая гульня для ўсіх узростаў.

>>145
Мо’ зайду пагляджу, што ў вас там як.



 No.139[Адказаць]

Нам патрэбны спіс гульняў на беларускай мове

 No.140

File: 1634568557394.png (54,79 KB, 767x701, ClipboardImage.png)

>>139
У суседняй стужцы пачыналі, калі цябе цікавяць перакладзеныя гульні. А калі на беларускай мусіць быць спіс, то вельмі раю тарашкевічную вікіпэдыю — там спіс вельмі кумедны, быццам нехта хацеў лакалізаваць рускі мем пра klyukvu.



File: 1613252103159-0.png (1,27 MB, 1920x1080, .png)

File: 1613252103159-1.png (3,32 MB, 1920x1080, .png)

 No.28[Адказаць]

Даўно ўжо пакутую на гэты аўтызм, а тут падумаў, што някепска было б ажывіць тэматыку любімага белчыку.

У мяне тут шмат модаў, апісваць усе адразу няма сэнсу, буду па ходзе. Ну і, нелагічным шляхам, спярша выбіраем, дзе дэсантуемся (здавалася, лагічней было б выбраць, хто дэсантуецца). Свет атрымаўся міленькі, распаўсюд фракцый мне таксама падабаецца – на поўначы ў нас супрацьстаянне цывільнага і жорсткага саюзаў іншаземцаў, а ніжэй раскіданы розныя каралеўствы, захраслыя на сярэднявечным узроўні развіцця, і неалітныя плямёны. Ну і жменя піратаў у наяўнасці. Колер сігналізуе іхнае да нас стаўленне: як бачым, ворагаў, на жаль, у нас значна больш, чым сяброў памяркоўных, з якіх – вышэйзгаданы цывільны саюз пад назвай Веберон (нейтральна +9), каралеўства дынастыі Таен (нейтральна-нуль) і прыязнае племя Готра (нейтральна +37).

Дэсантуемся, вядома, як і падабае беларусам – на поўнач ад земляў дынастыі Гіба, у балоцістых землях Інуім, на шырокай рэчцы з невялічкімі ўзгоркамі. Падбірацца да нас будзе складаней, а сам балотны біём часта радуе ўрадлівай зямліцай і разнастайнасцю жывёла-расліннага свету. Добры выбар, карацей кажучы.
49 допісаў і 59 допісаў з выявамі схаваныя. Націсніце «Адказаць» для прагляду.

 No.85

File: 1615479114128-0.png (2,61 MB, 1919x1078, 72.png)

File: 1615479114128-1.png (2,07 MB, 1921x1080, 73.png)

Пачаў я з таго, што застрэліў кугуара, які ашываўся побач – бо кугуары што тыя мядзведзі ў пытаннях харчавання: як раптам захочуць, то зжаруць і Лявона, і Кундзеля (дарэчы, забыўся сказаць, што ён усё тая ж лянівая няўмелая срака).

Потым да мяне прышкандыбаў нейкі гандляр з племені Нязо, але ў яго не было нічога цікавага.

А во ўжо потым…

 No.86

File: 1615479652536-0.png (2,26 MB, 1921x1080, 74.png)

File: 1615479652536-1.png (2,11 MB, 1923x1080, 75.png)

File: 1615479652536-2.png (1,61 MB, 1921x1080, 76.png)

File: 1615479652536-3.png (2,07 MB, 1925x1078, 77.png)

А потым была перастрэлка з Ізольдай Бут, сялянкай з самага варожага да нас каралеўства Туурмабіўм. Трэба будзе, дарэчы, здымачак планеткі зрабіць, калі наступным разам зайду.
Дык во Ізольда была ўзброеная завостранай палкай і неіранічна хацела затыкаць Лявона. І ў яе нават амаль атрымалася – у левай руцэ ля локця зрабіла дзірку, пашкодзіла костку пляча і вытнула па правай назе кулаком. Але Лявон добра страляў са свайго энэргетычнага шротніка. На дзіва, яна не памерла, а праз нейкі час нават узнялася і, час ад часу зноў падаючы, збегла куды падалей, пакуль Лявон спыняў крывацёк рукі. Праўда, думаю, што далёка яна не сыйшла – бо яе дзіркі ад шроту прарочылі ёй максімум сем гадзін жыцця. Хаця хто ведае, можа яна знайшла гаючыя зёлкі па дарозе і ўсё ж выжыла. Халера яе ведае. Адно праўда – як вернецца, дык ужо заб’ем дакладна.

 No.87

File: 1615479833370-0.png (1,98 MB, 1921x1078, 79.png)

File: 1615479833370-1.png (1,56 MB, 1921x1082, 78.png)

>пакуль Лявон спыняў крывацёк рукі
Дарэчы, пра гэта: рана запалілася, і Лявон раптам падпаў пад неілюзорную рызыку адляцець да пра-Лявонаў на піва. Часам даходзіла да такой балючай безнадзейнасці, што ён пачынаў маліцца. Але спойлер: ён усё ж, на шчасце, ачуняў, запаленне было пераадолена сіламі імунітэту.

 No.88

File: 1615480001089-0.png (1,75 MB, 1923x1082, 80.png)

File: 1615480001089-1.png (1,23 MB, 1917x1198, 83.png)

File: 1615480001089-2.png (1,71 MB, 1921x1082, 84.png)

А потым дробязі: з неба зваліўся яшчэ нейкі афэлак з варожай фракцыі, Лявон вырашыў яго нават не чапаць. За адсутнасцю алкагалічных скрыбаў на піва напаў ужо Кундзель і наглюгаўся да поўнай адключкі. А яшчэ Лявон нагандляваў плеценкі з саломы і з яе змайстрыў сабе брыля, якога можна было на ім бачыць напачатку гэтай серыі.

Ну і, як бачыце, у нас атрымалася забэцаць пакойчык, сховішча, электрычнасць ёсць – карацей, не бядуем. Буду цяпер далей трымаць вас у курсе развіцця спраў.

 No.92

>>88
Дзякуй, Лявон, што выйшаў на сувязь!



File: 1594581999793-0.jpg (144,09 KB, 1280x956, 1.jpg)

File: 1594581999793-1.jpg (153,76 KB, 1280x956, 2.jpg)

 No.9[Адказаць]

ІТТ дзелімся гульнямі, перакладзенымі на беларускую мову або першапачаткова зробленымі на ёй. Я пачну. Хто такую ведае - таму нічагусенькі.
13 допісаў і 11 допісаў з выявамі схаваныя. Націсніце «Адказаць» для прагляду.

 No.24

>>23
>Легенды Айзэнвальда не ўзгадалі чамусьці

ОП атрымаў свой аўтобус і больш не піша. Так бы мо’ і напісаў.

 No.26

>>10
Дык шо за сэрвэр? Цікава то ўсё выглядае, я б там пагуляўся

 No.27

>>26
Няма яго ўжо. Скрышотам ужо гады тры.

 No.81

File: 1613644804431.png (62,94 KB, 824x426, screenshot.png)

Ёсць пераклады Civ IV—V і HoMM V (хаця я не ведаю, ці працуюць яны з усімі версія гэтых гульняў і якія версіі патрэбныя):
http://belazar.info/belsoft/index.php?sect=3#P153

Ёсць самаробныя прасценькія гульні:
https://vk.com/club_beltextquest
http://il.ideahost.by/game/UrqW-gh-pages/index.html
https://рпг.укр/Ліс

 No.82

>>81
Ніколі б сам не знайшоў іх, дзякую



File: 1613412799541.jpg (427,68 KB, 1920x1080, elder-scrolls-online-marka….jpg)

 No.73[Адказаць]

Ці варта гуляць у скайрым?

 No.80

Мяркуючы чаго ты ад яго чакаеш. Бяседкавыя гульні любяць не за тое, што яны самі сабою ўяўляюць нейкую вартасць, а за адкрытасць да дапільванняў і самую вялікую, як яе клічуць пяндосы, сцэну распрацоўшчыкаў модаў.

На мой густ ванілка даволі нудная. Але не ўсім падабаецца порхацца з узаемазвязкай модаў і ўсякімі іншымі зборачнымі пытаннямі. Так што глядзі сам.



File: 1593075335436-0.png (148,69 KB, 220x327, казакі_1.png)

File: 1593075335436-1.jpg (262,81 KB, 1024x768, prykład.jpg)

File: 1593075335436-2.jpeg (110,41 KB, 492x500, vokładka.jpeg)

 No.1[Адказаць]

Сёння я хачу звярнуць вашу ўвагу на сляпучы він стагоддзя, а гэтаксама на лепшую гульню ў маім жыцці - Казакі, распрацоўкай якой займалася кампанія GSC Game World, знаная як аўтар Сталкера. Гульня з'явілася ў шапіках з дыскамі ў 2002 годзе і хутка выбухнула сярод геймераў СНД. Гуляліся ў яе з захапленнем і малыя дзеці, і іхныя бацькі. Аб папулярнасці казакоў сведчыць з'яўленне гульні ва многіх камп'ютарных клубах, у той час спрэс пазабіваных кліентурай.
Цяпер ужо не сустрэнеш у сеткавай прасторы людзей, якія б стала гуляліся па лакалцы ў казачкоў, але я спадзяюся знайсці тут аматараў гэтай гульні.

 No.2

Да, шпіліў у казакоў у юнацтве, цікава было. Добрая гульня.



Выдаліць допіс [ ]
Назад [1] Уперад | Catalog
[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]