[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]

/bo/ - Кнігі

Імя
Электронная пошта
Тэма
Допіс
Файл
Убудаваць
Пароль (Для выдалення файлаў)

File: 1667382661279.jpg (2,35 MB, 3456x5184, maria-lupan-SpITHx26SEA-un….jpg)

 No.112[Адказаць]

Давайце сюды посціць вершы, якія вы любіце. Ці якія вы ненавідзіце. Ці да якіх вы абыякавыя.
12 допісаў і 2 допісы з выявамі схаваныя. Націсніце «Адказаць» для прагляду.

 No.126

File: 1669325055673.jpg (1,15 MB, 2480x3507, ww.jpg)


 No.127

Уладзімір Караткевіч
Амаль хрысціянскі тост за ворагаў

Адаму Мальдзісу

Гіене — баяцца, сабаку — вішчаць,
Свінні — рыцца ў гноі сваім,
А льву патрэбны калючы гушчар,
Родны край і свабода ў ім.
П’ю за тое, каб нам сярод родных лясоў
Не вішчаць, не дрыжаць, не крывіць,
Бо ўсе мы тут не з гіен і не з псоў,
Бо мы — сапраўднай крыві.
І таму давайце за ворагаў піць
І за імі сатканую сець,
Допіс задоўгі. Націсніце тут, каб пабачыць тэкст цалкам.

 No.128

>>112
Діджюсь я на небо та й думку гадаю:
Чому я не сокіл, чому не літаю,
Чому мені, Богы, ті крілець не дав?
Я б землю покінув і в небо злітав.

Далеко за хмарі, подальгы од світу,
Шукать собі долі, на гогы прівіту
І ласкі у зірок, у сонця просіть,
У світлі їх яснім все гогы втопіть.

Бо долі гы змалку здаюсь я нелюбій,
Я найміт у неї, хлопцюга пріблудній;
Чужій я у долі, чужій у люгый:
Хіба ж хто кохає нерідніх дігый?
Допіс задоўгі. Націсніце тут, каб пабачыць тэкст цалкам.

 No.132

Яугенiя Янiшчыц

Ты паклiч мяне. Паазавi.
Там заблудзiмся у хмельных травах.
Пачынаецца усё з любвi
Нават самая простая ява

 No.133

Учора была "Ноч рстраляных паэтау". Аб iх пiша "Новая газета Европа"
https://novayagazeta.eu/articles/2024/10/29/noch-rasstreliannykh-poetov



File: 1593093678345.jpg (41,35 KB, 400x669, medium55a81c4b11e60.jpg)

 No.1[Адказаць]

Я пачну.
>чаму ўся беларуская літаратура такая нудзяціна((
Таму што ты не чытаў Уладзіміра Караткевіча. "Дзікае паляванне караля Стаха", "Маці ўрагану", "Ладдзя роспачы" – мае любімыя творы. Паспрабуй.
15 допісаў і 5 допісаў з выявамі схаваныя. Націсніце «Адказаць» для прагляду.

 No.23

Лявоны, можаце параіць якую добрую кніжку ў жанры popular science? Па астраноміі, напрыклад, ці біялогіі. Такія ўвогуле на беларускую перакладаюць?

 No.123

Ева Вежнавец "Па што iдзеш воуча"

 No.129

>>123
Вельмі спадобалася, лепшае што было напісана па беларуску ў апошнія 50 год.

 No.130

>>129
Э, чакай, але ж "Радзіва Прудок" таксама па-беларуску!

 No.131

>>129
Дзякую за каментар



File: 1613643362609.jpg (105,4 KB, 600x851, каміла-цень.jpg)

 No.24[Адказаць]

Што панства думае пра кнігі на трасянцы?

Мне асабіста пікрылэйтыд хутчэй спадабаўся, ніж не спадабаўася.
25 допісаў схаваныя. Націсніце «Адказаць» для прагляду.

 No.107

>>24
Ну тыпу чаму й не, таксама мова

 No.108

>>107
Кітайская таксама мова.

 No.109

Мне здаецца, гэтыя кнігі на трасянцы вельмі састарэлі за апошнія гады. Гэтыя «дэтэкцівы» — была нейкая спроба знайсці нейкі трэці, прамежны варыянт паміж рускай і беларускай культурамі. Маўляў, вось у нас ёсць беларусы-беларусы, ёсць рускія — а між імі кантралёрка з кнігі, якая можа не ведаць слова «рондаль», але ёй таксама ёсць месца ў Беларусі

Зараз, пасля 2020 года, гэтыя пошукі трэцяга здаюцца такімі неактуальнымі. Дыстанцыя паміж беларусамі-беларусамі і кантралёркай выявілася значна меншай, ніж здавалася. І для таго, каб апісваць яе, не патрэбна шукаць новую мову: беларускай цалкам хапае

 No.110

>>109
>рускай цалкам хапае
fix

 No.111

>>110
Ды ну, руская бедная мова. У іх нават слова «вайна» няма, даводзіцца тры слова выкарыстоўваць там, дзе ў іншых мовах адно!



File: 1613763981644.png (985,2 KB, 1200x856, 4ad147f8d6.png)

 No.35[Адказаць]

1. Аўтар
2. Прачытаная кніга
3. Ваша ўражанне, крытыка, думкі.

Пажадана прымацаваць фотакартку прачытанай кнігі
7 допісаў і 4 допісы з выявамі схаваныя. Націсніце «Адказаць» для прагляду.

 No.82

File: 1627074625577.jpg (167,63 KB, 600x800, SAVE_20210724_240431.jpg)


 No.96

File: 1631172589773-0.png (230,65 KB, 663x715, 1631051943192-3.png)

File: 1631172589773-1.png (65,29 KB, 237x250, 1631051713561-2.png)

>>82
Гэта база

 No.100

1. Караткевіч
2. «Чазенія»
3. Піздапакуты Prose poem на 130 старонак. «Постаць ганарлівая, гожая, моцныя ногі цвёрда нясуць ладнае цела.

А ён глядзеў на яе, на плаўную і прыгожую хаду, на моцныя ногі, што цвёрда неслі ладнае цела, на залатыя валасы і сінія, як аканіт, вочы і п'янеў.

Моцныя плечы, дасканалыя, як кветкі, сцябліны рук - усё поўніла яго адчуваннем нязнанага шчасця.

…Схіляецца, напружваюцца моцныя, стройныя ногі, выгінаецца, як лук, тонкая паясніца, падаюць валасы, і яна падбірае іх тыльным бокам кісці, адвечным і ўсё ж толькі сваім рухам. Вечна, вечна глядзець…

Родны мой, як мне і зараз хочацца сесці ля тваіх ног, пакласці галаву табе на калені, цалаваць твае моцныя рукі, не пярэчыць тваёй пяшчоце.»

Ну вы зразумелі. Сюжэт такі ж, 5 каласоў з 10, банальнейшы. Хіба толькі мова Караткевіча будзе цікавай.

 No.102

File: 1636351909483.jpg (11,8 KB, 200x323, boocover.jpg)

1. Сяргей Пясецкі
2. «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі»
3. Калі не звяртаць залішняй увагі на пшэцкую пыху, то даволі цікава. ІМХО, аўтар няблага перадае псіхалагічную трагедыю розных там нкусаўцаў-гестапаўцаў-амапаўцаў, у карыкатурнай, гратэскнай форме, канешне, але па сутнасці — глыбока і правільна.
Цікава, ці чытаў Пясецкі «Запіскі Самсона Самасуя?» Вельмі нагадала.
А, а перакладчык на беларускую — нейкі яблан. Што толькі дадае атмасфернасці кніжцы.

 No.106




File: 1645229972451.png (148,48 KB, 410x305, Імануэль Кант, Лешак Калак….png)

 No.103[Адказаць]

Прывітанне ўсім!

Я цікаўлюся беларускай філасофска-гуманітарнай літаратурай і заўважыў, што перакладаў вельмі мала. Я лічу, што гэтыя перакладныя выданні заслугоўваюць вядомасці і падтрымкі.

Можа хто падкажа, дзе можна знайсці спіс усіх прац па філасофіі і гуманітарных навуках, перакладзеных на беларускую мову?


File: 1613764257763.jpg (521,54 KB, 1920x1080, 89uL2fF.jpg)

 No.36[Адказаць]

Збіраем адзін мільён прачытаных старонак усім /bo/

Пры даданні прачытаных старонак у агульны лічыльнік не забудзься паказаць, што менавіта чытаў. Інакш не лічыцца.

0/1000000
15 допісаў і 14 допісаў з выявамі схаваныя. Націсніце «Адказаць» для прагляду.

 No.79

File: 1623941617571.jpg (430,49 KB, 2048x1367, Код-адсутнасці.-Акудовіч.jpg)

Валянцін Акудовіч/Код адсутнасці
+28
22 041/1 000 000

 No.80

File: 1624259489134-0.jpg (92,3 KB, 640x640, kirpichi-2-0.jpg)

File: 1624259489134-1.png (1,23 MB, 899x600, af.png)

- Дзённік Анны Франк (графічная версія)
- Цэглу 2.0

+504

22 545 / 1 000 000

 No.81

File: 1624268014504.png (3,18 MB, 960x720, 39d0bd28241b0491c5629ff9.png)

>>80
Не забываемся, што ў нас ёсць правіла стужкі аб патрэбнасці невялікіх каментароў.

 No.99

Караткевіч «Чазенія»

+130

22 675 / 1 000 000

 No.101

File: 1636351820070.jpg (351,02 KB, 513x800, 2649.jpg)

Сяргей Пясецкі — «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі».
А што, 2 гадзіннікі на адну руку — гэта модна. Хай гэтыя пшэкі знаюць!

+178

22 853 / 1 000 000



File: 1634221158848.jpg (10,28 KB, 250x150, hWDDkei_XTA.jpg)

 No.97[Адказаць]

Спадарства, падкажыце дзе ў Менску можна набыць кнігі сучасных пісменнікаў? Нават тыя якімі ўжо карысталісь, бо мяне цікавяць некаторыя кнігі якія выдавалі Галіяфы, а ў продажу іх цяпер няма.

 No.98

Акадэмкніга і цэнтральная кнігарня.



File: 1613763669770.jpg (172,14 KB, 996x1000, 595a410df3257e5b7b9d97d4cc….jpg)

 No.34[Адказаць]

Чытаем, абмяркоўваем, захапляліся і крытыкуем.

Вiкi - https://lovecraft.fandom.com/ru/wiki/%D0%9B%D0%B0%D0%B2%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%84%D1%82_%D0%B2%D0%B8%D0%BA%D0%B8

Чытаць/спампаваць - https://royallib.com/author/lavkraft_govard.html

Архіў з яго кнігамі ( у працэсе можа абнаўляцца ) - https://mega.nz/folder/hWYEzLDJ#MXKcXB4N_IiZ8IIW8CzO9g

 No.58

File: 1613835123860.jpg (66,4 KB, 415x667, laukraft.jpg)

Чаго гэта ўсе спасылкі па-руску?

http://prajdzisvet.org/authors/69-laukraft-hovard-filips.html (тут бясплатна, спісак твораў маленькім шрыфтом знізу)
https://www.litres.ru/govard-filips-laukraft/klich-ktulhu-zbornik/ (тут за грошы, але болей)

_____

Калі чэсна, мне не падабаецца Лаўкрафт.

Яго страхі — гэта страхі каланізатара. Ён нашчадак тых, хто захапіў Амерыку — але ён ведае, што гэта зямля не яго, што ён тут чужы, і адсюль добрая частка яго страхаў.

Ён баіцца тых, хто быў да яго: что яны раптам павярнуцца і будуць раззлаваныя. Ён баіцца тых, хто пахаваны на могілках. Ён баіцца вуліц свайго горада. Ён баіцца чужых рэлігій. Ён баіцца будынкаў, дзе ён жыве.

Гэтыя страхі лёгка зразумець, калі дадаць кантэкст белых еўрапейцаў у Амерыцы. Але што ў гэтым страшнага для нас, тых, хто не жыве не захопленай зямлі? Для нас, каму будынкі і родныя гарады дапамагаюць. Нам, у каго на могілках пахаваныя бабулі і дзядулі з сахой; а не забойцы са зброяй, якія зачышчалі тэрыторыі тых, хто быў там да іх, і іх ворагі.

Мне зусім не страшна чытаць Лаўкрафта. А я той яшчэ баязлівец. Але ад Лаўкрафта у мяне часцей узнікае фэйспалм, ніж страх.

 No.60

>>58
Во дзякуй, Лявон. Так бы і не ўзяўся чытаць, падумаўшы, што, раз оп дае спасылкі на рускі пераклад, то нашага няма наогул.



File: 1598810576966.jpg (104,53 KB, 1080x1080, Горват.jpg)

 No.9[Адказаць]

Якія ёсць добрыя праграмы каб чытаць fb2/epub на камп’ютары?

 No.15

выходзіць з Акрэсціна
https://calibre-ebook.com
Крыху састарэлая, але на мой густ – лепшы варыянт з даступнага.

 No.16

File: 1608806875171.png (71,83 KB, 778x448, ClipboardImage.png)

>>15
> састарэлая
> December 24 2020 release

Маральна састарэлая ці што?

 No.17

>>16
Так, там даволі старамодны інтэрфэйс, ды й новых groundbreaking фіч я даўно не бачыў.



Выдаліць допіс [ ]
Назад [1] Уперад | Catalog
[ bc ] [ b / int ] [ pol / a / bo / dt / mu / t / vg / wp ] [ g ] [ апошнія паведамленні ]